віда́ць, у форме інф., у знач. вык.
1. Можна бачыць, разгледзець.
Адсюль усё добра в.
Блізка в., ды далёка дыбаць (прыказка).
2. Можна разумець.
Сэнс байкі добра в.
3. Быць відавочным, вынікаць.
З гэтага в., што работа скончана ў тэрмін.
4. у знач. пабочн. сл. Як здаецца, мабыць, напэўна.
В., прыйдзецца ехаць аднаму.
◊
Ад зямлі не відаць (разм.) — вельмі маленькага росту.
Відам не відаць (разм.) — ніякіх прымет, нідзе не відаць.
Па ўсім відаць або як відаць — напэўна, відавочна.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)