Іко́тка (Нас., Касп., Мат. Гом.). Рус. ико́тка, дыял. смал., пск. ико́тка. Утварэнне з суф. ‑k‑a ад *jьkota, якое Трубачоў (Эт. сл., 8, 216–217) лічыць прасл. вытворным ад *jьkati (гл. ікаць) + суф. ‑ota. Параўн. ікавіца, ікаўка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ва́спан ’зваротак ваша міласць, пан’ (БРС, Нас., Шат., Мядзв., Бір. Дзярж.), васпа́н ’тс’ (Гарэц., Касп.). Запазычанне з польск. waspan ’тс’ (а гэта скарачэнне з waszmość pan; гл. Брукнер, 603). Рус. дыял. (смал.) ва́спан ’тс’. Параўн. ва́сан ’тс’, васпа́ні.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вашэ́ць ’вашэць, ягомасць, ваша мосць’ (Бяльк.), ва́шэць ’тс’ (Нас., Бесар., Шпіл.), вашаць (Шат., Гарэц.), вашаць, вашэць (Яруш.). Укр. ва́шець ’тс’, рус. дыял. (зах.) ва́шец. Запазычанне з польск. waszeć ’тс’ (а гэта скарачэнне з wasza miłość; гл. Брукнер, 603).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ласне́цца ’блішчэць, ільсніцца’ (Нас.), слонім. даспіцца ’тс’ (Нар. лекс.). Укр. лисніти, лиснитися, рус. лосниться, польск. lśnić się, ст.-польск. Iszczeć і інш. Да лоск < lъ!!!къ (дзе ‑skn‑ > ‑sn‑). Гл. таксама ільсніцца (Фасмер, 2, 521; Скок, 2, 272).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́праўка ’постаць, выгляд’ (БРС); ’выправа; даведка’ (Нас.). Да выправіць (гл.). У апошнім значэнні, відаць, запазычанне з рус. вы́правка ’даведка’, у бел. вы́правіць ’дастаць дакументы ў афіцыйнай установе’ не зафіксавана. Падрабязней аб гэтым дзеяслове гл. Шанскі, 1, В, 229.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вэтава́ць ’помсціць’ (Нас.), павэтава́ць, адвэтава́ць. Запазычанне з польск. odwetować, powetować ’кампенсаваць’ (а гэта з ням. крыніцы; гл. Брукнер, 607). Іншага Паходжання ст.-бел. ветовати ’заяўляць вета, пратэставаць’ (Булыка, Запазыч., 61): < польск. wetować < лац. vetō, ‑are (Брукнер, 607–608).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Га́начка ’ступенька лесвіцы’ (Касп.), га́нкі, га́начкі (Нас.). Да ганак (гл.). Адносна розных значэнняў слова ганак і вытворных ад яго гл. СРНГ, 6, 135 (параўн. і рус. дыял. га́ночки ’тонкія стоўпчыкі ў поручнях і г. д.’; СРНГ, там жа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гаршчо́к ’гаршчок’ (БРС, Нас., Касп., Шат., Бяльк., Сцяшк., Сл. паўн.-зах.). Рус. горшо́к (дыял. памянш. горщёчек), укр. горщо́к. Лічыцца памяншальнай формай ад слав. *gъrnъ і яго вытворных (*gъrnьcь). Гл. Фасмер, 1, 445. Падрабязна Трубачоў, Ремесл. терм., 191–200.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Несмяртэ́льнік ’старасцень, Senecio vernalis’ (брэсц., Кіс.; паст., Сл. ПЗБ). З польск. nieśmiertelnik ’назвы розных кветак, якія захоўваюць свой знешні выгляд пры высыханні’, параўн. рус. бессмертник; запазычанне вызначаецца паводле фанетычнага крытэрыю (спалучэнне ‑тэ‑), параўн. несмярцельны (несмертельний) ’бессмяротны; несмяротны’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Павады́р ’той, хто водзіць каго-н.’ (ТСБМ, Нас., Гар., Касп., Шат., Янк. 2, Грыг., Мядз., Сцяшк.), паво́дыр (Бяльк.). Усходнеслав.: рус. пово́дырь, укр. пово́дарь, пово́дирь ’тс’. Ад povoditi < voditi (гл. вадзіць) з суф. ‑yrʼ; праславянская мадэль (SP, 2, 28).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)