Клундзю́к ’страўнік, начынены мясам’ (гл. кіндзюк) (Сл. паўн.-зах.). Параўн. літ. skilandziukas ’тс’ (Сл. паўн.-зах., 2, 480), ’тоўсты, брухаты’ (параўн. таксама кіндзюк) (З нар. сл.), ’сляпая кішка ў кабана’ (Нар. сл.). Кантамінацыя кіндзюк і клунак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ко́шуць ’перхаць’ (Сцяшк.). Рус. кошуть ’тс’. Параўн. кашута ’тс’. Разглядаецца як вытворнае ад часаць (гл.). Эвалюцыя форм наступная:⇉кашулі (Мяркулава, Этимология–1970, 169), кошу ць < * kos‑j‑ot‑ь. Параўн. таксама Трубачоў, Эт. сл., 11, 191.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лайту́бішча ’здаравяк, здаровы чалавек’ (міёр., З нар. сл.). Відавочна, звязана з тулуб, тулава (гл.), якое пасля перастаноўкі складоў аформілася ў ідэафон (гукавобразатворчую лексему) з гукавымі комплексамі ли. Параўн. таксама лайка2, лайка, лайнік, лайтруга і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бала́да. Рус. балла́да, укр. бала́да. Запазычанне з франц. ballade (параўн. і архаічнае рус. балад). Гл. Фасмер, 1, 117 і падрабязна MESz, 1, 231; Клюге, 46; Шанскі, 1, Б, 25. Параўн. таксама італ. ballata (паўн.-італ. ‑ada).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Барабаны ’рукавы сарочкі з папярочнымі на іх зверху чырвонымі палосамі’ (Шн., 3). Не вельмі ясна. Магчыма, першапачаткова ’шырокія надуўныя рукавы’ (як барабаны). Параўн. таксама стракатую фарбу барабанаў. Цікава, што рус. (разан.) бараба́н — гэта ’папяровы карункавы ўзор’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бахаты́ ямы, дзе дабываюць гліну’ (Яшкін), баханы́ ямы’ (Яшкін). Прынамсі бахаты́, здаецца, таго ж паходжання, што і бо́хат (bochъt‑), гл. Магчыма, таксама гукапераймальным па паходжанню з’яўляецца і слова баханы́, але з іншым дзеяслоўным суфіксам (boch‑on‑).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Адпрэ́чыць ’прагнаць’ (КЭС), атпрэчыць (Янк. Мат.). Магчыма, да прэч (гл.). Параўн., аднак, адпрыччыць ’адвучыць ад дому каго’ (Шат.). Магчыма, абодва словы да апрыч, апрэч. Не можа быць выключаны таксама балтыйскі ўплыў. Параўн. літ. atprásti, atprãtinti ’адвучыць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Капля́р — сапсаванае капрал (Мал.), якое, відавочна, праз польск. мову запазычана з франц. caporal або ням. Kaporal — абодва з італ. caporale с саро ’галава’, мн. лік сарога; параўн. таксама і с.-лац. caporalis ’капітан’ (Слаўскі, 2, 59).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Со́шка ‘падстаўка з развілкай, якая выкарыстоўваецца пры стральбе з упору, а таксама прыстасаванне для ўпору ствала ручнога кулямёта, мінамёта’ (ТСБМ, Байк. і Некр.), ‘плужок’ (Нас.), ’акучнік’ (ТС, Сл. ПЗБ), ’баразна’ (Сл. ПЗБ). Памянш. да саха (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ту́лка1 ‘жалезная трубка ў коле, у якую ўстаўляецца вось’ (лудз., Сл. ПЗБ). Да тул2, гл. утулка. Параўн. таксама тулейкі (гл.).

Ту́лка2 ‘паляўнічая стрэльба’ (Мат. Гом.; Цярохін, Охота). Ад назвы горада Тула (месца вырабу).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)