◎ Пу́рхлы ’наздраваты, порысты’: пурхлы хлеп, увесь у дзюрках (швянч., Сл. ПЗБ; Цых.), а таксама пра хваравітага, вялага, пухлага (ушач., Пан. дыс.); пу́рхны ’пухкі’ (Сл. ПЗБ) параўноўваецца з літ. purknus ’тс’ (там жа). Звязана з пу́рха (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)