поста́в м.

1. (мельничный) паста́ў, род. паста́ва м.;

мельница о двух постава́х млын на два паста́вы;

2. (манера, постановка) воен., спорт. паста́ва, -вы ж.;

3. (ткацкий стан) обл. кро́сны, род. кро́сен и красён ед. нет;

4. (штука ткани) обл. суво́й, род. суво́я м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сыро́к I м.

1. род. -рку́ (уменьш.-ласк.) сыро́к;

пае́сці б сырку́ — пое́сть бы сырку́;

2. род. -рка́ (фасовочка сыра) сыро́к;

не купі́ў ні аднаго́ сырка́ — не купи́л ни одного́ сырка́

сыро́к II, -рка́ м., зоол. сыро́к, пе́лядь ж.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дом, -а і -у, мн. дамы́, дамо́ў, м.

1. -а. Будынак для жылля або для размяшчэння ўстаноў.

Цагляны д.

2. -у. Кватэра, памяшканне, а таксама сям’я, людзі, што жывуць разам, іх гаспадарка.

Званілі з дому.

Збегся ўвесь д.

3. -а. Установа, што абслугоўвае якія-н. грамадскія патрэбы, а таксама памяшканне, дзе яна знаходзіцца.

Д. адпачынку.

Д. мадэлей.

Д. кнігі.

4. -у. Дынастыя, род.

Д.

Раманавых.

Жоўты дом (уст.) — бальніца для душэўнахворых.

Заезны дом — памяшканне для начлегу з дваром для коней.

|| памянш. до́мік, -а, мн. -і, -аў, м. (да 1 знач.) і дамо́к, -мка́, мн. -мкі́, -мко́ў, м. (да 1 знач.).

|| прым. дамавы́, -а́я, -о́е.

Д. камітэт.

Дамавая кніга — кніга для рэгістрацыі жыхароў якога-н. дома.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Кубра́к1 ’чалавек, які просіць міластыню на царкоўныя патрэбы’ (Нас., Нар. сл.). Укр. кубрак ’тс’, польск. kubrak ’тс’. Да кубрак2, не выключана кантамінацыя з жабрак (гл.).

Кубра́к2 ’мужчынскае суконнае верхняе адзенне (кароткае, вышэй калена)’ (Нар. сл., З нар. сл.). Польск. kubrak ’куртка, халат з простага сукна’. Калі лічыць, што кубрак узыходзіць да *кубур‑ак, можна меркаваць аб запазычанні з тур. kubur ’пакрывала, футляр’. На карысць гэтай гіпотэзы сведчаць такія турцызмы, як рум. cuburрод адзення’ і інш. (Слаўскі, 3, 299).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ве́рцяха ’макацёр’ (Сцяшк. МГ), гродз. верцеха ’тс’ (Шн., 3), камянецк. вэрцюха́ ’вялікая гліняная міска’ (Шатал.), драг. вэ́ртяга ’макацёр’ (Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.), бяроз. вэртэга́ (Шатал.). Укр. вертьо́гарод посуду’, польск. wiercioch ’таўкач, качалка, якімі труць што-небудзь у посудзе’. Пашырана на бел.-укр. тэрыторыі. Узыходзіць да vьrtěti (vŕ̥těti) ’круціць’. Утворана пры дапамозе суф. Nomina agentis ‑ęga; пазней лексема стала абазначаць вынік дзеяння і злілася з назоўнікамі з суф. ‑оха (‑ёха), набыўшы адценне экспрэсіўнасці. На гэтай жа тэрыторыі вядома лексема вярцёха (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Багаві́нне ’водарасці, ціна’ (БРС, Гарэц.), ’водарасці; глей, мул; топкае балота, дрыгва’ (Інстр. лекс.). Рус. курск. багови́нье ’рачныя і балотныя расліны’, укр. багови́ння, багаві́ння ’від водарасцей’. Вытворнае ад bagъva ’балота, багна’, укр. багва́ ’тс’ (праформа bagy, род. скл. bagъve; параўн. і назву рэчкі Багва, гл. Развадоўскі, Studia, 239 і наст.; Фасмер, 1, 102, але думка Развадоўскага (там жа) аб герм. паходжанні *bagy вельмі няпэўная), суф. ‑inьje. Праформай можа быць і bagov‑inьje (старая ŭ‑аснова тыпу bagŭ: bagov‑, параўн. Развадоўскі, Studia, 240).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прасо́л ’расол’ (Юрч. Фраз. 1), ’засол’ (Ян.), ’ляк у селядцах’ (Вешт.), прасуол ’булён’ (Федар. 7), пра́саль ’расол’ (пух., Сл. ПЗБ). Укр. просі́л ’салёная рыба, род халоднай стравы з салёнай рыбы’, рус. просо́л, про́соль ’лёгкі, свежы засол’, ’усё, што засольваецца ў запас: сала, рыба, гародніна’, серб.-харв. préso ’сок, у якім захоўваецца сыр’, славен. présol ’расол, лях’, балг. прясул ’падсоленая вада для захоўвання брынзы або салёнай гародніны’, макед. пресол ’тс’. Прасл. *persolъ. Да саліць. Семантычная палеска-паўднёваславянская паралель (гл. Вештарт, Лекс. Палесся, 128).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нашармака́ ’абы-як, як-небудзь’ (Сцяшк.), ’дарэмна, на дарэмшчыну’ (ТС, Растарг.), рус. нашарма́к, нашармака́ ’задарма, на чужы кошт, дарэмна’. Цёмнае слова. Паводле Шубы (Прыслоўе, 142), вынік адвербіялізацыі ўстойлівага словазлучэння, у якім форма він. скл. назоўніка супадала з формай род. скл.; назоўнік *шармак можна звязаць з устарэлым польск. szerm ’мах, замах, удар, укол’, параўн. асабліва prostym szermem ’проста, не думаючы’, szermować językiem ’трапаць языком’, szermować ’выхваляцца; жартаваць’, якое запазычана з чэш. šermovati ’змагацца, фехтаваць’ (< с.-в.-ням. schërmen ’тс’, гл. Брукнер, 547; Махэк₂, 605).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ложак ’мэбля — месца для спання, пасцель’ (Нас., ТСБМ, Гарэц., Бяльк., Касп., Шат., Сцяшк., Яруш.; КЭС, лаг.), ложык (Бяльк.), лу͡ожэк (паўд.-мін., паўд.-усх., КЭС), ло́жок (ТС). Відавочна, паланізм — параўн. польск. łóżko < паўн.-слав. ložьko (памяншальнае ад lože > ложа1), якое пасля запазычання па-беларуску было б ложка, што вельмі блізка да лексемы ложка ’лыжка’, пашыранай на значнай тэрыторыі (гл., напрыклад, Сл. ПЗБ). Таму лексема пры запазычанні змяніла род і адпаведна суфікс па аналогіі да назваў прадмета паводле яго прызначэння, напрыклад прыпечак, абутак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

больша́к обл.

1. (дорога) гасці́нец, -нца м., бальша́к, -ка́ м., шлях, род. шля́ху м., тракт, род. тра́кту м.;

2. (хозяин) гаспада́р, -ра́ м.; (старший сын) старэ́йшы (бо́льшы) сын.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)