Кві́нта ў выразе павесіць нос на квінту (ТСБМ, Янк. БП). Зыходзячы з гісторыка-культурных меркаванняў, запазычанне з польск. kwinta (музычны тэрмін). Параўн. польск. spuścić nos na kwintę ў тым жа значэнні. Трэба адзначыць, што ў польскім выразе іншы дзеяслоў (спусціць), які звязвае метафарычнае значэнне з прамым, паколькі адно са значэнняў польск. kwinta ’найтанчэйшая струна ў скрыпцы’. Такім чынам, першаснае прамое значэнне ’спусціць струну’. Параўн. яшчэ spuścić kwintę z basu ’панізіць тон’ (Слаўскі, 3, 492).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Курапа́тка ’дзікая птушка атрада курыных’ (ТСБМ). Укр. куропатка, куропатва, рус. куропатка, куропатва ’тс’, польск. kuropatwa, чэш. koroptev, славац. kuroptwa, в.-луж. kurotwa ’тс’. Паўднёваславянскія мовы паралелей да гэтага слова не ведаюць Рэканструкцыя дае прасл. kuro‑pъty. Першая частка гэтага складанага слова ўзыходзіць да kurъ, kura (гл. кур, кура), другая — да агульнай назвы птушак pъta (гл. птушка). Такім чынам, першаснае значэнне ’птушка, падобная да курыцы’. Падрабязна з улікам апошняй літаратуры гл. Слаўскі, 3, 407–409.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ По́дгур ’доўгая драўляная плашка, якая злучае пярэднюю і заднюю частку воза’ (Сцяшк. Сл.), ’падгерац’ (шчуч., Сл. ПЗБ). Сцягнутая форма ад падгерац (гл.) ’жалезны прэнт, які злучае шворан з трайнёю калёс’ (параўн. рус. подтройник ’тс’), а таксама падгерц ’тс’ (Стан.). Магчыма, утворана на базе ням. Herzes ’стрыжань’. Такім чынам, пад‑герац ’тое, што трымае асноўны стрыжань (у дадзеным выпадку шворан)’. Параўн. літ. šerdesas ’шворан’ ад šerdis ’стрыжань’. З пункту погляду семантыкі параўн. падпанак!.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыгру́ніць ’прымусіць, змусіць; падагнаць; прымусіць хутчэй рабіць што-небудзь’ (Шат.). Да гру́ніць з той самай семантыкай. Сюды ж прысл. грунь, угру́нь ’бягом, вельмі хутка (бегчы)’ (Гарэц.), грунём ’вельмі хутка; бягом; бегчы з усёй моцы’ (барыс., бых., клім., бялын., Бяльк., Нар. сл., Нар. словатв.), якія працягваюць зыходнае для вытворных прасл. *grǫdnь ’асаблівы конскі алюр; рысь’ (ЭССЯ, 7, 148). Семантычнае развіццё можа выглядаць наступным чынам: ’конскі алюр’ → ’вельмі хуткі, імклівы рух’ → ’прымушэнне рабіць хутчэй’ і г. д.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рас ’нераст у рыбы’ (нясвіж., ЛА, 1), таксама звязаны з ім (і, што паказальна, зафіксаваны там жа) дзеяслоў расу́е ’рыба нерастуе’, пры якім прывабна, але наўрад ці магчыма актуалізаваць інфінітыўную форму накшталт *расава́ць. Аддалены вынік словаўтваральна-семантычнага пераасэнсавання лексемы не́рас (< не́раст, гл.), якая магла ўспрыняцца як адмоўная форма рас і, такім чынам, дээтымалагізавацца. У сувязі з гэтым на карце № 327 (ЛА, 1) звяртае на сябе ўвагу заходняя мікраізаглоса субстантыўных і дзеяслоўных форм без фінальнага ‑т.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трумо́ ‘высокае стаячае люстра’, ‘прасценак, упрыгожаны арнаментам’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), труно́ ‘тс’ (Мат. Гом.). Запазычана з франц. trumeau ‘прасценак паміж войнамі’, ‘люстра, якое займае гэту прастору’, праз рускае трюмо́ ‘тс’; французскае слова выводзяць са ст.-в.-ням. drum (памянш. drumel) ‘кавалак, частка’, ‘канец, асколак’, параўн. англ. thrum ‘шляк, беражок, аблямоўка’ (Фасмер, 4, 112; Даза, 731; Васэрцыер, 237). Запісаная дыялектная форма нейкім чынам збліжана з труна (гл.), магчыма, праз польск. trumna ‘труна’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
заі́мка, ‑і, ДМ ‑мцы; Р мн. ‑мак; ж.
1. Гіст. Заняцце, захоп свабоднага ўчастка зямлі пры першапачатковым засяленні мясцовасці, а таксама ўчастак, заняты такім чынам. Ёсць пасёлак на поўначы «Зімка». Давялося мне там зімаваць, у тайзе раскарчоўваць заімку, Ставіць хату, бярвенне часаць. Хведаровіч.
2. Невялікі пасёлак або асобная сядзіба за межамі асноўнага паселішча на Урале і ў Сібіры. Гляджу на леташнія здымкі, Што крышку палінялі без пары, І ўспамінаю дальнія заімкі, І астравы, і плёсы Усуры. Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разуме́цца, ‑е́ецца; незак.
1. Падразумявацца, мецца на ўвазе.
2. у знач. пабочн. разуме́ецца (звычайна ў спалучэнні са словамі «само сабой»). Несумненна, канешне, ясна. [Цімоха] цікавіла, галоўным чынам, усё, што датычылася лесу і пастуховае справы: ці ёсць яшчэ трава, ці скасілі ўжо ў Лядзінах атаву. Пры гэтым, разумеецца, многа было размовы і аб чорным бычку. Колас.
3. у знач. сцвярджальнай часціцы разуме́ецца. Так, вядома, канешне. Разумеецца, я з вялікай ахвотаю згадзіўся занесці дзядзьку полудзень. Колас.
4. Зал. да разумець.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рытм, ‑у, м.
Раўнамернае чаргаванне якіх‑н. элементаў (гукавых, рухальных і пад.), уласцівае дзеянню, цячэнню, развіццю чаго‑н. Я разумею гэту песню. Я адчуваю яе мелодыю. Я ўхапіў яе рытм. Дзяргай. Жандар падышоў да Рытвінскага размерным крокам, чотка адбіваючы рытм на цэментавай падлозе. Баранавых. // Пра размераны, наладжаны якім‑н. чынам ход чаго‑н. Мінула колькі дзён, і Наташа сама не заўважыла, як аказалася ўцягнутай у гэты напружаны высокі рытм жыцця на будаўніцтве. Краўчанка. Праца ішла сваім будзённым рытмам. Кавалёў.
[Грэч. rhythmós — суразмернасць, стройнасць.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
успрыма́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. успрымаць — успрыняць.
2. У філасофіі — адлюстраванне ў свядомасці людзей прадметаў і з’яў рэчаіснасць якія ўздзейнічаюць на органы нашых пачуццяў. Законы ўспрымання. □ Такім чынам, матэрыялістычная тэорыя, тэорыя адлюстравання прадметаў мыслю, выкладзена тут з паўнейшай яснасцю: па-за намі існуюць рэчы. Нашы ўспрымання і ўяўленні — вобразы іх. Праверка гэтых вобразаў, аддзяленне ісцінных ад памылковых даецца практыкай. Ленін. Напорыстасці і заўзятасці ў Платонава хапала. Зноў жа — дапамагала маладосць, тэмперамент, прывабнасць, непасрэднасць успрыманняў. Сабалеўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)