Мода ’пэўныя густы, звычаі, прывычкі (асабліва ў адзенні), у грамадскім асяроддзі’ (ТСБМ, Жд. 1, Шат., Сл. ПЗБ), моды ’узор у клеткі на палатне’ (бяроз., Сл. Брэс.; ТС, Сцяц.), модзіць, модзіцца ’моднічаць, хітрыць’ (Сцяц., Сл. ПЗБ), модна, монна, модне ’незвычайна, мудрагеліста’ (Сл. ПЗБ). З польск. moda, якое пры пасрэдніцтве ням. мовы з франц. mode < лац. modusспосаб’, ’мера’, ’правіла’, ’прадпісанне’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Растато́ха ’расхрыстаны, неахайна апрануты чалавек’ (гродз., Жыв. НС), растато́ханы ’расхрыстаны, неахайны’ (Сцяшк.), растато́хацца ’раскрычацца’ (Сцяшк. Сл.). Утварэнне на базе займенніка то ’тое’ (гл.), параўн. то́та (гл.), тата́ (татэ́) (ТС), які з’яўляецца “замяшчальнікам” іншых элементаў з адмоўным значэннем, параўн. ён тае́ ’не зусім нармальны, здаровы і інш.’. Параўн. рус. растото́ ’асаблівы спосаб завязваць хустку на галаве’ (Фасмер, 3, 446).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сро́дак, -дку, мн. -дкі, -дкаў, м.

1. Прыём, спосаб дзеяння для дасягнення, ажыццяўлення чаго-н.

Усімі сродкамі змагацца за мір на зямлі.

2. Прадмет, сукупнасць прыстасаванняў, неабходных для ажыццяўлення якой-н. мэты.

Сродкі вытворчасці.

Сродкі сувязі.

3. Тое, што служыць якой-н. мэце, неабходнай для дасягнення чаго-н.

Мова — важнейшы с. зносін.

4. Лекі, медыцынскія прэпараты, неабходныя пры лячэнні.

Сродкі ад крывянога ціску.

С. ад кашлю.

5. мн. Грошы, матэрыяльныя каштоўнасці.

Абаротныя сродкі.

Чалавек са сродкамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзе́даўскі і дзядо́ўскі, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да дзеда ​1 (у 1, 2 знач.). Хата наша — яшчэ дзедаўская, малая і нізкая. Брыль. Першы раз .. пакідаю з прымусу Кут дзядоўскі, што казкамі здаўна пранік. Тарас.

2. Атрыманы ў спадчыну ад продкаў, уласцівы продкам; старадаўні; устарэлы. Дзедаўскі спосаб апрацоўкі зямлі. Дзедаўская тэхніка. Дзедаўскія звычкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

канцэ́пцыя, ‑і, ж.

1. Сістэма поглядаў, спосаб разумення якіх‑н. з’яў. Гісторыка-філасофская канцэпцыя. Эстэтычная канцэпцыя.

2. Асноўная думка, агульная задума твора. Характэрна і назва апавядання — «Не згасне сонца». Яна сама вызначае аптымістычную канцэпцыю твора. Арабей. Заканчвалася «Новая зямля» ў паслякастрычніцкі час, і гэта не магло не адбіцца на ідэйна-творчай канцэпцыі яе. Адамовіч.

[Лац. conceptio.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шчытавы́, ‑ая, ‑ое.

1. Які мае адносіны да шчыта (у 2, 3 знач.). Шчытавы затвор. // Зроблены са шчытоў (у 2 знач.). Побач са шчытавымі дамамі вырасталі грубы з брусчаткі, акрэсліваючы будучыя вуліцы. Савіцкі. // Які праводзіцца з дапамогай шчыта (у 2 знач.). Шчытавы спосаб будаўніцтва тунеля.

2. Спец. Які мае шчыт (у 6 знач.). Шчытавая тля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

правле́ние ср.

1. (управление государством) праўле́нне, -ння ср.; кірава́нне, -ння ср.;

о́браз правле́ния спо́саб (лад) праўле́ння;

2. (орган, возглавляющий учреждение) праўле́нне, -ння ср.; (управа) уст. упра́ва, -вы ж.;

волостно́е правле́ние валасна́я ўпра́ва;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Лад ’згода, дружба’, ’узорны парадак’, ’спосаб, манера, узор’, ’уклад жыцця’, ’дзяржаўная ці грамадская сістэма’, ’настрой, гумор, тон’ (Нас., Бяльк., Яруш., Шат., КЭС, лаг.), ’звычай’ (Сл. паўн.-зах.), ’змовіны сватоў’ (Шат.), (бабскі) лад ’распараджэнне’ (Нас.), ла́дам ’прыгожа, у згодзе, у лад’ (Нас.), лады́ ’згода’ (Юрч. Вытв.), ’змовіны’ (Сл. паўн.-зах.), не з лада мужык, не з лада жонка ’без кахання’ (паўд.-усх., КЭС). Укр. лад ’парадак, упарадкаванне’, ’звычай, агульнапрынятыя правілы прыстойнасці’, ’спосаб, манера’, ’такт’, ’распараджэнне’, ’узаемная згода’; рус. лад ’торг, дамаўленне’, ’змовіны’, ’згода, мір’, ’парадак’; польск. ład ’гарманічны ўклад, парадак’. Чэш. lad ’гармонія, прыгажосць’ < рус. лад; славац. lad ’упарадкаванне, спосаб’ < чэш. lad; в.-луж. ład ’парадак, планавасць’ < чэш. ці з польск.; літ. lõdas ’сужыццё, згода’ < польск., бел. ці з рус. моў. Існуючыя слав. лексемы можна ўзвесці да паўн.-слав. ladъ ’парадак, гармонія, урэгуляванасць’, якое не мае надзейнай этымалогіі. Так, Мікала (UG, 3, 24) звязвае яго з гоц. lētan ’пускаць, дазваляць’ < і.-е. *lēd‑. Міклашыч (159), Младэнаў (268), Праабражэнскі (1, 426) суадносяць са слав. lagoda. Зубаты (AfslPh, 16, 397; Studie, 1 (2), 102) рэканструюе аснову *lā‑. Фасмер (2, 447) рашуча адмаўляе меркаванне Бернекера (1, 683) аб сувязі ladъ з ірл. laaim ’кідаю, кладу, пасылаю, стаўлю’ і ст.-грэч. ἐλάω і інш. ’ганю’, які выводзіў з гэтага агульнае значэнне ’парадак, гармонія, слой, каханне’ і збліжаў гэта з польск. skład, składny. Бел. лад як музычны тэрмін — сэнсавая калька з рус. мовы (Крукоўскі, Уплыў, 151).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мадэль ’макет чаго-небудзь’, ’узорны экземпляр новага вырабу’, ’тып, марка, узор канструкцыі’, ’схема з’явы або фізічнага аб’екта’ (ТСБМ). Запазычана з рус. модель < ням. Modelle < франц. modèle < італ. modello, якое з’яўляецца памяншальнай формай modo < лац. modusспосаб’, ’мера’. Магчыма і другаснае запазычанне (XX ст.) з рус. мовы (гл. Фасмер, 2, 636; Махэк₂, 371; Голуб-Ліер, 318; Брукнер, 342). Параўн. таксама мо́дэль (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Начні́к1 ’мыльнік, Saponaria officinalis L.’ (брэсц., Федар.), ’букашнік горны, Jasione montana L.’ (віц.; гродз., Кіс.), рус. ночни́к ’кветка начная прыгажуня’, серб.-харв. но̀ћник ’тс’. Ад начны́ ’які цвіце ноччу’, у выніку семантычнай кандэнсацыі складаных назваў з такім азначэннем.

Начні́к2 ’кажан’, рус. ночни́к ’тс’. Ад начны́, названы так за начны спосаб жыцця, параўн. тыпалагічна падобнае ўтварэнне балг. дыял. но́шно пи́ле ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)