Аблу́к ’суцэльны ліпавы лубок для скрыні і сценак у сялянскіх калёсах, кладзецца таксама і ў сані’ (Шат.), рус. облук край калёсаў, саней’, славац. obluk ’тс’, чэш. oblouk, польск. obłąk, славен. oblok ’дуга’, серб.-харв. о̀блук, балг. облък ’лука’, да ob‑lǫkъ, гл. лук, лука. Фасмер, 3, 103; Махэк₂, 405–406.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зяўно́, зяўна́, зя́ўны, зя́ўні ’сківіца, рот’ (Сл. паўн.-зах.). Утворана з суфіксам ‑н‑ (як калена, руно, ст.-слав. стьгно) ад зеў (< зяваць), гл. Славен. адназоўнікавы дзеяслоў zẹ́vniti ’зяваць’ указвае на магчымасць, што ‑н‑ было яшчэ ў прасл. мове. Літ. žiànos ’жабры’, дыял. ’рот, губы’ — роднаснае ўтварэнне. Параўн. зеўра з суфіксам ‑р‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Карчава́ць, укр. корчувати, рус. корчевать, чэш. krčovati, славац. krčovať, krčiti, польск. karczować, серб.-харв. кр́чити, славен. kŕčiti. Дзеяслоў дэнамінатыўнага паходжання, ад корч (гл.). Прасл. kъrčiti, kъrčovati < kъrčь (Слаўскі, 2, 75). Ад kъrčь спачатку утварыліся прэфіксальныя дэрываты тыпу iz‑kъrčiti, а потым як другасныя дзеяслоўныя формы без прэфіксаў (Ваян, RÉS, XXII, 39).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Клыка́ты у́ська) ’з доўгімі нагамі’ (Клім.). Да *клык ’нага’. У такім разе мы можам разглядаць апошняе як усходнеславянскую паралель да балг. кълка ’сцягно, ляжка’, макед. колк ’сцягно’, серб.-харв. ку̏к, славен. kolk ’тс’. Паўднёваславянская група лексем мае балтыйскія паралелі і перш за ўсё ст.-прус. culczi ’сцёгны’ (Мартынаў, Язык, 73–74).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кляпа́ла ’драўляны балабан на шыі ў скаціны’ (ТС), ’благі звон’, ’цурбан з ручкамі’ (Гарб.). Параўн. рус. клепало, укр. клепало ’тс’, балг. клепало, серб.-харв. клѐпало, славен. klepálo ’тс’, польск. klepadlo, чэш. klepadlo, славац. klepadlo, в.-луж. klepadlo ’тс’. Прасл. klepadlo да klepati (Трубачоў, Эт. сл., 10, 7). Гл. кляпаць3.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Піку́н ’кулік, Limicola’ (ТС), ’стрыж чорны, Apus apus’ (Нікан.). Утворана ад гукапераймальнай асновы пі‑к‑ і суф. ‑ун (як спяву́н ’певень’, цвірку́н і інш.). Параўн. аналагічныя ўтварэнні ад анаматапеічнай асновы *pī-/*pīp: польск. pikut ’бакас, Capella media Fr.’, славен. pikáč ’дзяцел, Picus’ н.-луж. pikac ’верабей’, лац. pipire ’шчабятаць, пішчаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пір: пі́р гарою ’вялікая гулянка’, ’вялікі беспарадак’ (Юрч. Фраз. 2). Магчыма, праз рус. пир < прасл. *pirъ: стараж.-рус. пиръ, ст.-слав. пиръ, балг. пир, серб.-харв. пир, славен. pir. Першапачаткова таксама і ў значэнні ’вяселле’, выціснутае царкоўнаславянскім бракъ, гл. Машынскі, Etym. Brun., 1, 87 < *piti, гл. піць (Фасмер, 3, 264).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ра́цішча ’сетка для лоўлі звяроў і рыбы’ (Гарб.). Няясна; магчыма, звязана з польск. дыял. racica ’сіта для прасейвання пяску’, славац. raca, racka ’сетка (для вышыўкі)’, славен. ráča ’сетка для лоўлі ракаў’, для якіх Фурлан (Бязлай, 3, 142) рэканструюе зыходнае *ratʼa ’сетка’, роднаснае лат. rēte, rētia ’сетка для ловаў’, літ. rė̃tis ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ржаны́, аржаны́, іржаны ’іржаны, жытні’ (ТСБМ, ТС, ЛА, 4), навагр. і ро́жны; укр. іржани́й, рус. ржано́й, н.-луж. ržyny, в.-луж. ržanu, славац. ražný, славен. ržén, серб. ра̏жан, ра̏жен і харв. rȁžem, ražan, ražńi, балг. ръ̀жен. Прасл. *rъž‑ьnъ(jь), а для ўсх.-слав. *rъž‑anъ(jь). Да іржа2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Све́дчыць (сьве́дчыць) ‘пацвярджаць правільнасць, сапраўднасць чаго-небудзь у якасці відавочцы, сведкі, дасведчанай асобы’ (ТСБМ, Ласт., Касп.), параўн. ст.-бел. досвѣдчати ‘тс’. Укр. сві́дчити, польск. świadczyć, в.-луж. swědčić, н.-луж. svědcyś, чэш. svědčit, славац. svedčiť, серб.-харв. svjedòčiti, славен. svedóčiti. Дыял. прасл. *svědčiti, дэрыват ад *svědъkъ ‘сведка’. Параўн. таксама светка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)