пало́хацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
Прыходзіць у стан страху, боязі; баяцца. Дзеці палохаюцца і ад шчырага страху туляцца да маткі. Бядуля. // Апасацца чаго‑н., трывожыцца. — Якія ж там сенажаці? — Мікіта выпрастаўся і стаяў з разведзенымі ў бакі рукамі.. [Каморнік:] — А ты не палохайся. Твая справа пэўная. Галавач.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
храбусце́ць, ‑бушчу, ‑бусціш, ‑бусціць; незак.
Утвараць хруст, трэск. Храбусцела пад тапаром тонкая паплеціна — на тычкі. Крапіва. Бітае шкло звонка храбусціць пад нагамі. Лынькоў. У ціхім празрыстым паветры суха храбусцелі галіны — Шпілеўскі ламаў вецце. Савіцкі. / у безас. ужыв. [Мядзведзь] жор гэты лёд, як дзеці марожанае, — аж храбусцела. Караткевіч.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
раздели́ться раздзялі́цца, падзялі́цца;
раздели́ться на ча́сти раздзялі́цца (падзялі́цца) на ча́сткі;
по́сле сме́рти отца́ де́ти раздели́лись пасля́ сме́рці ба́цькі дзе́ці падзялі́ліся (раздзялі́ліся);
при обсужде́нии мне́ния раздели́лись пры абмеркава́нні ду́мкі раздзялі́ліся (падзялі́ліся).
 Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
блізня́ты, ‑нят; адз. блізня і блізнё, ‑ніці, Т ‑нём, н.
Дзеці адной маці, якія нарадзіліся адначасова. Па вуліцы ішлі Хведаравы дзяўчаткі-блізняты. Паўлаў. / у перан. ужыв. Вясною неяк бачыў зводдаль Два азярцы ў цішы лясной. Такія роўныя абодва, Нібы блізняты між сабой. Гілевіч. Нясмелы і няўмелы — блізняты. Прыказка.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
адпе́рці, адапру, адапрэш, адапрэ; адапром, адапраце; пр. адпёр, ‑перла; заг. адапры; зак., што.
1. Адчыніць, зняўшы запоры (зашчэпку, засаўку, завад). З гучным клопатам вецер Вароты адпёр і запёр. На кані сваім дзеці Уз’ехалі ціха на двор. Куляшоў.
2. Разм. Хутка аднесці што‑н. цяжкае. Адперці мех бульбы на воз.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
капашы́цца, ‑пашуся, ‑пошышся, ‑пошыцца; незак.
Разм.
1. Шавяліцца, бязладна, мітусліва рухацца. У .. канаўцы капашылася мноства маленькіх галавасцікаў. Даніленка. Санліва папіскваючы, капашыліся ў галлі дрэў птушыныя вывадкі. Ракітны.
2. Корпацца, важдацца, капацца, будучы занятым якой‑н. справай. Меншыя дзеці капашыліся на агародзе, большыя — пілавалі, калолі і складалі дровы. Гурскі.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
пагу́тарыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак.
Гутарыць некаторы час; правесці час у гутарцы. Зайшлі [Лабановіч і а. Кірыл] у пакоік настаўніка, пагутарылі пра сёе-тое, пакуль пазбіраліся дзеці. Колас. Яны, стары і малады, паселі на бярвенні, пагутарылі, як сябры. Мікуліч. // Правесці гутарку, ператварыць. [Дзімін:] — З Кашыным пагутарым на бюро, дарэчы, і пра папярэдняе напомнім. Карпаў.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
пе́сціцца, пешчуся, песцішся, песціцца; незак.
Аддавацца пяшчотам, цешыцца спакоем, бестурботнасцю. — Уставай, хопіць табе песціцца ў пасцелі! Шахавец. Сам [Ваўчок] вудзіць рыбу, дзеці купаюцца і загараюць, жонка песціцца ля рэчкі ў цяньку. Хадкевіч. У дзяцінстве, помніцца, было такое: бацька і ён [Эфір] ляжаць на канапе, песцяцца, жартуюць. Асілак і карапуз. М. Ткачоў.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
дурэ́ць несов., разг.
1. шали́ть, балова́ться; (шалить без удержу) беси́ться; (вести себя несерьёзно, проказничать) дура́читься, пове́сничать;
дзе́ці дурэ́юць — де́ти шаля́т (балу́ются);
2. одурма́ниваться;
д. ад па́хаў — одурма́ниваться за́пахами
 Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
Абро́к 1 ’ахвяраванне рэлігійнага парадку’ (Бяльк.), ’абяцанне, якое давалі богу, каб перасталі дзеці паміраць’ (КСТ) > ст.-рус. оброкъ, чэш. obrok ’аброк’, балг. обрак ’абяцанне’, серб.-харв. о̏брок ’тэрмін’, славен. obrok ’тс’ < ob‑rokъ < rekǫ ’гавару, абяцаю’, Фасмер, 3, 108. Гл. аброк 2.
Абро́к 2 ’корм, які бярэцца ў дарогу для каня’ (літ. abrãkas ’тс’ з беларускіх гаворак), чэш. obrok, польск. obrok ’корм’, серб.-харв. о̀брок ’паёк, рацыён’, славен. obrok ’корм’ да аброку
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)