песціцца, пешчуся, песцішся, песціцца; незак.

Аддавацца пяшчотам, цешыцца спакоем, бестурботнасцю. — Уставай, хопіць табе песціцца ў пасцелі! Шахавец. Сам [Ваўчок] вудзіць рыбу, дзеці купаюцца і загараюць, жонка песціцца ля рэчкі ў цяньку. Хадкевіч. У дзяцінстве, помніцца, было такое: бацька і ён [Эфір] ляжаць на канапе, песцяцца, жартуюць. Асілак і карапуз. М. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)