Прысці́львід пасеву’ (Нар. Гом.). Ад прысціла́ць < слаць (гл.). Параўн. прысцёл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жук1від насякомага’ (ТСБМ), мн. л. жукарэ (Сл. паўн.-зах.). Рус., укр. жук ’тс’, польск. zukвід насякомага, Geotrupes’, в.-луж. žukвід насякомага, Bruchus’, палаб. zaukвід насякомага, Roßkewaar’. Параўн. чэш. žukati, славен. žučati ’гусці (пра насякомых)’. Ст.-рус. жукъ. Утворана з суф. ‑к ад гукапераймальнай асновы *žu‑ < *geu̯‑ (Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 298; Фасмер, 2, 64; Праабражэнскі, 1, 237; Ільінскі, AfslPh, 29, 1908, 496; Брукнер, 667). Аснову *geu̯‑, відаць, трэба суадносіць з дадзенай у Покарнага (1, 403) асновай gou‑ (гл. гук, гаварыць, гутарыць).

Жук2 ’пранырлівы чалавек’ (ТСБМ). Рус., укр. жук ’тс’. Відаць усх.-слав. сем. перанос ад жук1 па паводзінах.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́жай ст.-бел.від, гатунак’, ’род’, ’пол’ (1457 г.) з ст.-польск. rodzajвід, гатунак’. Мена ‑dz‑ > ‑ж‑, як у радзі́цьдыял. ража́ць. Апрача таго, прасл. *dj, якое пераходзіла ў бел. *дж, у помніках пісьменства абазначаецца праз ж: промежу, преже, гражане, хожене (Карскі, 1, 381).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гайда́чыць ’марнатравіць, транжырыць’ (Юрч.). Відавочна, ад гайда́квід танца’. Першапачатковае значэнне ’танцаваць, скакаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мятлі́чкі (мн.) ’від вышыўкі’ (чачэр., Мат. Гом.). Да мятліца 1: вышыта раслінным арнаментам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ко́тліквід гэбля’ (Жыв. сл.). Да каціць (гл.). Тады котлік < кот‑ло + ‑ік.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пашталтне́ць ’набыць страшнейшы выгляд’ (Варл.). З польск. + po‑kształtnieć < kształt ’форма, выгляд, від’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рышэлье́ ’ажурная вышыўка’ (ТСБМ), рышылье́від вышыўкі’ (Сцяшк.). З франц. Richelieu — імя кардынала.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

башма́к, ‑а, м.

Спец. Асобы від тормаза ў выглядзе клінападобнай калодкі, якая падкладаецца пад колы вагонаў, каб спыніць іх рух. Там вагоны чакае башмачнік: ён спрытным рухам кладзе на рэйку тармазны башмак, і вагоны спыняюцца. Васілёнак. // Розныя прыстасаванні ў жняярках, камбайнах, экскаватарах, што ўжываюцца ў якасці апоры.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

артыле́рыя, ‑і, ж.

1. зб. Від узбраення, якое складаецца з гармат розных канструкцый і калібраў. Самаходная, процітанкавая, зенітная артылерыя. Цяжкая, дальнабойная, рэактыўная артылерыя.

2. Род войск з такім узбраеннем. Служыць у артылерыі.

3. Навука пра будову і дзеянне гармат, а таксама пра іх выкарыстанне ў баі.

[Фр. artillerie.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)