Вінгор ’рыба ўгорыч, Anguilla anguilla L.’ (Дразд.). Узнікла шляхам кантамінацыі бел. вугор і польск. węgorz, пры якой ‑ę‑ > ‑e‑, якое на палескай тэрыторыі перайшло ў ‑і‑.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ко́ся ’ласкальная назва каня’ (ТСБМ, Нас., Шат., Касп., ТС, Яруш., Бяльк.). Магчыма, пры дапамозе гіпакарыстычнай суфіксацыі на ‑asia ад konь: *koniasia > kosia. Гл. SP, 2, 33.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лаба́сіна ’лоб’ (Нар. лекс.), да лобі. Утворана пры дапамозе экспрэсіўнага суф. ‑ас (параўн. Сцяцко, Афікс. наз., 195), пашыранага ‑ін‑сі. Параўн. укр. лобас ’з вялікім ілбом’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ле́дач ’гультай’ (Сцяшк.). Як і ўкр. лёдач, а таксама ўкр. ледай, ледака, ледацюга) утвораны ледаякі (параўн. ст.-бел. ледаякий) пры дапамозе экспрэсіўных суфіксаў. Да леда (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рэкра́цыя перан. іран. ’важны ўчынак’ (Сл. ПЗБ). Ад рэкра́цыя ’забава, адпачынак’ (гл. яшчэ рэграцыя), якое набыло супрацьлеглае значэнне ў іранічным кантэксце (параўн. ужыванне малайчына пры асуджэнні).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Стра́пнік (стра́пнэк) ‘зрэбнае палатно нізкага гатунку’ (Сл. Брэс.), стра́пнік, стрэ́пнік ‘трапкач’, таксама страпка́ч ‘тс’ (Уладз.). Гл. стрэ́пкі ‘адходы пры часанні льну’, адсюль ‘палатно з адкідаў льну’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Іглі́чыць ’змацоўваць з дапамогай ігліцы’ (ТСБМ), ’злучаць дошкі’ (Інстр. II); параўн. рус. смал. игли́чить ’рабіць што-н. з дошак пры дапамозе набіўных дошчачак’. Ад ігліца (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перахо́д 1 ’эпідэмія якой-небудзь няцяжкай хваробы’ (стаўб., З нар. сл.), піряхо́д ’пераход часу пасля прымятага’ (Юрч. СНЛ), сюды ж перэхо́дзіць ’перахадзіць за тэрмін (аб карове)’, ’пераходзіць з аднаго месца на другое, у другі стан’ (ТС), пераходка ’брод’ (добр., Мат. Гом.). Да пера- і хадзі́ць, ісці (гл.).
Пераход 2 ’параход’ (Некр., ТС). Пад уплывам народнай этымалогіі з параход (гл.) — пры ад’ідэацыі лексемы пераход — як ’сродак, пры дапамозе якога можна пераправіцца з аднаго месца ў іншае’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перадо́ўка ’прывязаная да перадка моцная вяроўка, за якую чапляецца рубель пры ўцісканні воза з сенам, саломай, снапамі’ (Нас., Бяльк., Касп., Юрч., Мат. Маг.; бялын., Янк. Мат.; добр., ветк., Мат. Гом.), ’вяз, які звязвае галоўкі палашоў у санях (Янк. 1; мазыр., Шатал.; Сцяшк. Сл.). Рус. паўн. передовка ’тс’. Бел.-рус. ізалекса; утворана пры дапамозе суф. ‑к‑a ад перадавы́ < паўн.-слав. *perd‑ovъ (бел. перадавы́, укр. передовий, рус. передовій, перёдовый, польск. przodowy ’перадавы’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вярло́ма ’баршчоўнік сібірскі, Heracleum sibiricum L.’ (маг., Кіс.; Нас.), відавочна, экспрэсіўнае слова, якое можна звязаць з бел. вярлю́й ’мядзведзь’, серб.-харв. вр́љати ’кідаць’. Утворана ад вярнуць і ламаць (гл.), пры называнні падкрэсліваецца магутнасць расліны, яе моцнае сцябло; параўн. яшчэ маг. барэц (Кіс.), а таксама назвы з іншымі матывацыямі рус. опаль ад палить (пры дотыку да лісцяў на целе ўзнікаюць апёкі), рус. снидь (< снедь < ěsti ’есці’ — маладыя лісты ўжываюцца ў ежу ў якасці салата).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)