*Ахвары́цца ’?’, параўн. у Дуніна–Марцінкевіча: «Пад каньмі аж зямля стоніць // «Ахварысь, падзі!» — крычыць…» Няясна. Магчыма, сапсаванае пры рэдагаванні: ахварысь нагадвае польск. foryś (forytarz) < ням. Vorreiter (Брукнер, 126) ’фарэйтар’, якое магло б пры адаптацыі даць хворысь або хвары́сь (з пераносам націску) ’фарэйтар’; тады прыведзены вышэй сказ трэба было б чытаць: «Пад каньмі аж зямля стоніць // А хварысь «Падзі!» крычыць…» Параўн. укр. палес. хво́рищь ’служка, якога саджалі вярхом на каня ў запрэжанай чацвёрцы коней’ (Лысенка, СПГ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)