Перадо́ўка ’прывязаная да перадка моцная вяроўка, за якую чапляецца рубель пры ўцісканні воза з сенам, саломай, снапамі’ (Нас., Бяльк., Касп., Юрч., Мат. Маг.; бялын., Янк. Мат.; добр., ветк., Мат. Гом.), ’вяз, які звязвае галоўкі палашоў у санях (Янк. 1; мазыр., Шатал.; Сцяшк. Сл.). Рус. паўн. передовка ’тс’. Бел.-рус. ізалекса; утворана пры дапамозе суф. ‑к‑a ад перадавы́ < паўн.-слав. *perd‑ovъ (бел. перадавы́, укр. передовий, рус. передовій, перёдовый, польск. przodowy ’перадавы’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)