Галапу́н ’певень’ (Жд. 2). Няяснае слова. Нічога падобнага не знаходзіцца ні ў іншых дыялектах, ні ў суседніх мовах. Можна меркаваць, што гэта нейкае мясцовае новаўтварэнне. Кантэкст у слоўніку, дзе зафіксавана гэта слова, такі: «Галапун гэты чырвоны, толькі і грабецца ў гародзе». Мяркуем, што гэта жартоўная назва, дакладней, сапсаванае слова *калупу́н (ад калупаць; параўн.: «…толькі і грабецца ў гародзе») з азванчэннем пачатковага к > г і пераходам ненаціскнога у > а.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гарму́шка ’страва, прыгатаваная з вады, кусочкаў хлеба і солі’ (Сцяшк.), ’накрышаны ў малако (часам у пасоленую ваду) хлеб; цура’ (Сцяц.), гарму́шка ’цура’. Паводле Сцяц. Нар. (49), запазычанне з польск. farmuszka, faramuszka, warmuszka (< ням.) ’поліўка з вады, піва і хлеба; густая поліўка з мукі і інш.’ Аднак можна меркаваць, што слова ўзнікла азванчэннем (к‑ > г‑ пры наяўнасці ў слове санорных гукаў р, м) з карму́шка ’тс’ (гл. карму́шка 2 ў Сцяшк.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нікчэ́мны, нікчо́мны ’нікуды не варты, непрыдатны’ (Нас., Касп., Сл. ПЗБ, ТС). Прыметнік, утвораны на базе словазлучэння тыпу ні к чаму не варты, параўн. нікчо́му ’ні да чога, без патрэбы’ (ТС). Меркаванні пра запазычанасць з польск. nikczemny ’благі, подлы’ (Сл. ПЗБ), што паходзіць ад nikczemu (Брукнер, 359), здаюцца неабавязковымі, паколькі ў народных гаворках магчымы пераход о > э пад націскам, параўн. штонікі і штэнікі. Параўн. таксама чэш. ničemny < ničemu (nenaučený), Махэк₂, 399.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Падпало́нік, подполо́нык ’тоўсты блін’ (Шатал.), пудполо́нык ’корж з хлебнага цеста, які пяклі ў печы пры полымі’ (Клім., Бессон.). Паводле вывадаў Вештарт (Лекс. Палесся, 111), вытворныя ад polmen — (гл. полымя) падпалонік < *падпаломнік займаюць заходнюю частку Прыпяцкага Палесся і прымыкаюць к заходнеславянскаму арэалу, параўн. польск. podpłomyk ’від плоскага бліна’, podpłomień ’блін, спечаны як бы на спробу, перад выпяканнем хлеба’ (Карл.), чэш. poplamenice ’блін, спечаны з хлебнага цеста’ і г. д.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Малі́наўка 1 ’заранка, Erithacus rubecula L.’ (ТСБМ, БелСЭ, Мат. Гом.), рус. малиновка ’тс’. Да малі́на, малі́навы (гл.). Названа паводле чырвонага колеру брушка птушкі. Гэта значэнне і ў лац. rubecula.

Малі́наўка 2 ’летняя яблыня з буйнымі ружовымі кісла-салодкімі яблыкамі’ (ТСБМ, Мат. Гом.), ’гатунак бульбы’ (гом., Мат. Гом.) названа паводле чырвонага колеру. Да малі́на (гл.). Аналагічна малі́наўка, маліноўка ’малінавая хустка’ (староб., ДАБМ, к. 332; Касп., Сцяшк. Сл., Мат. Гом.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Ма́цер, ма́цяр ’матка’ (Нас., Яруш., Касп., Пан. дыс.; докш., Янк. Мат.; пух., З нар. сл.; ДАБМ, к. 89). Укр. ма́тір, рус. ма́терь, польск. macierz, н.-луж. maśeŕ, в.-луж. maćer, славац. mater, серб.-харв. дыял. матер, макед., балг. матер, матър. Прасл. materь — форма з ускоснага (вінавальнага) склону лексемы mati > ма́ці (гл.); гэты пераход адбыўся пад уплывам асноў назоўнікаў на ‑i. Сюды ж ма́цер‑божое слёзкі ’дрыжнік сярэдні, Briza media L.’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пры́пе́к, прі́пік, пры́пяк, пры́пык ’месца, пляцоўка перад чалеснікамі печы’; ’выступ печы або дашчаны насціл каля печы, на якім можна сядзець або ставіць што-небудзь; прымурак’ (ТСБМ, Касп., Яруш., Бяльк., Дразд., Нік. Очерки, Сл. ПЗБ, ТС, ПСл, Шушк.). Рус. смал. при́пек ’лава каля печы; прыпек’, укр. припек ’прыпек; ляжанка’. Слова ўзнікла ў выніку зваротнай дэрывацыі ад пры́печ, прыпе́чак з узнаўленнем этымалагічнага зычнага ‑к‑, магчыма, не без уплыву слова прыпёк 2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Прысо́шак (прысо́шок) ’сошка ў будане’ (ТС), сюды ж прісі́х ’рыбалоўнае прыстасаванне — двурогія драўляныя вілы, да якіх прымацоўваецца падхватнік, або невялікія перасоўныя звычайныя пасткі ў выглядзе падхватніка’ (Крыв.). Параўн. рус. урал. при́со́шек ’падстаўка пад стрэльбу пры стральбе’, присо́шка ’падпорка, стойка’, укр. присі́шок ’слупок з развілінай на канцы, у якую кладзецца гарызантальнае бервяно (падчас пабудовы хлява, пуні)’. Конфікснае ўтварэнне (пры‑ + ‑ак) ад со́шка (гл.) з усячэннем у апошняга слова суфікса ‑к‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Со́ўкаць ‘калыхаць’ (Жд. 2), ‘трымаць дзіця на руках’, ‘няньчыць’, ‘гадаваць’ (мядз., Нар. словатв., Сл. ПЗБ), со́ўкацца ‘хадзіць з кута ў кут; блытацца’ (калінк., хойн., Арх. ГУ). Інтэнсіў ад соваць (гл.), параўн. со́ўваць ‘соваць’ (Арх. Федар.), со́ўвацца ‘хадзіць за кім-небудзь, бадзяцца’ (Сл. ПЗБ), магчыма, праз стадыю інтэр’екцыі соў(к)! (пра хуткі рух). Меркаванне пра развіццё спецыяльных значэнняў ‘гадаваць, даглядаць’ пад уплывам літ. sáugoti ‘берагчы, сцерагчы’ гл. Санько, Крыўя, 1996, 1, 92.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тмен ’кмен’ (Сцяшк. Сл., Мат. Гом.), тмень ’тс’ (Шмярко; гом., Кіс.), сюды ж тмін ’тс’ (лудз., Сл. ПЗБ; брэсц., глус., рэч., калінк., чач., б.-каш., добр., глыб., Расл. св.), ст.-бел. тмин ’кмен’ (1682 г., КГС). Укр. тмин, дыял. тмін ’кмен, Carum L.’, рус. тмин ’тс’. Змененая назва кмену (гл. кмен); т на месцы к тлумачаць апасродкаваным уплывам форм з пачатковым ц, параўн. цьмен ’тс’ (Мяркулава, Очерки, 141).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)