Спры́та ‘прыстасаванне (кол), з дапамогаю якога моцна сціскаецца вяроўка пры звязванні паклажы, закрутка’ (Сцяц. Сл.), сюды ж спры́ціць ‘моцна звязаць (спавіць)’ (там жа), спры́ціцца ‘загінуць, памерці’ (Сцяшк. Сл.). Параўн. запры́ць ‘туга звязаць пры дапамозе закруткі’ (ваўк., Сл. ПЗБ), пры́тны ‘круты’ (Сцяшк.), што дазваляе суаднесці з *prъtiti ‘круціць , роднасным літ. spráusti ‘уціскваць’, sprũsti ‘вырывацца, выслізгацца’. Гл. прыткі 1, прытыць. Сюды ж, відаць, спры́ты ‘ражкі (у коласе)’ (Сцяшк. Сл.) на аснове вобразнага пераносу.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ве́йлё ’валлё’ (Сцяшк. МГ). Відавочна, дыялектная фанетычна-марфалагічная трансфармацыя слова валлё (гл.). Здвоенае лʼлʼ > йлʼ. Пры перанясенні націску на першы склад нібы «аднавілася» этымалагічнае е.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Веснавы ’вясенні’ (КТС) — прыметнік да вясна́, утвораны таксама, як і зімовы, пры дапамозе суф. ‑ов‑ы. Інакш больш старажытным (паводле словаўтварэння) можна лічыць ве́сні (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Во́бмацкам ’пры дапамозе дотыку’ (БРС, Бяльк., КТС, КЭС). Укр. о́бмацки ’тс’. Да абмацаць (гл.). Першапачаткова тв. скл. назоўніка *вобмацак (Шуба, Прыслоўе, 106); параўн., напрыклад, навобмацак.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Во́чапка ’дужка вядра, вешалка (у адзежы), рэмень у цэпе’ (БРС, КТС, Сцяц., Нар.); ’ручка (у кашалі)’ (Мат. Гом.). Ад ачапіць (гл.) пры дапамозе суф. ‑к‑.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лягаш ’сабака, які выкарыстоўваецца пры паляванні на дзікіх птушак і звяроў’ (Інстр. I). Да лягавы 1 (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко (Афікс. наз., 32–33).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Літэрка ’колца ў калаўроце, пры дапамозе якога замацоўваецца шпулька на рагатцы’ (віл., Сл. ПЗБ; міёр., рас., Шатал.). Відазмененае польск. muterka ’гайка’. Гл. таксама ліцерка, мітэрка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ліхту́га ’бедства, няшчасны выпадак’ (БРС), ’перасыханне рэчкі’ (стаўб., Жд. 2). Беларускае. Магчыма, з ліхата ’зло, няшчасце’ пры дапамозе суфікса ‑уга (гл. Сцяцко, Афікс. наз., 66).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вы́хілка ’манера, звычка’ (Жд., 2), выхілкі ’тс’ (Мара.), вы́хілкі ’высмейванне і перадражніванне чужых слоў’ (КЭС, лаг.). Ад выхіляць(ца) (гл. хіліць) пры дапамозе суф. ‑к‑.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вяско́вец ’жыхар вёскі’ (БРС, КТС) — уласнабеларускае. Утворана пры дапамозе суф. ‑овец ад вёска (гл.). Сюды ж вяскоўка, вяскоўскі (КТС), вясковы ’сельскі’ (БРС, КТС, Яруш., Бяльк.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)