жырава́ць, ‑руе; незак.
Карміцца, гулліва забаўляючыся (пра звяроў, птушак, рыбу). Жыруе рыба — аж выскоквае, разгуляўшыся, з вады. Сачанка. Першымі жыхарамі вёскі, якія трапляліся тут, на рэчцы, былі качкі, — з сытым гоманам і плёскатам яны жыравалі і купаліся. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
распушы́цца, ‑пушыцца; зак.
Стаць пушыстым. Вочы.. [Зосіны] палалі, валасы распушыліся. Мехаў. // Натапырыць поўсць, пер’е — пра жывёл, птушак. // Распусціць маладое лісце, кветкі і пад. Берагі возера абраслі асакою і чаротам, на вуліцы закучаравіліся маладыя бярозкі, распушыліся клёны і ліпы. Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Лу́мбы ’сцяблы’, ’адросткі пёраў у час лінькі птушак’ (іўеў., Сцяшк. Сл.). Літуанізм. Да ла́мбы, ламбу́к (гл.). Мена ‑а‑ : ‑u‑ з’яўляецца характэрнай для літ. гаворак (напр., lãkatas: lùkutas ’транты, лахманы’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пёрысты ’злосны’ (шчуч., Сцяшк. Сл.). Да пер’е, пяро (гл.). Суфікс -ы‑с/л‑ы, як у яршысты ’натапыраны’. Перанос семантыкі паводле падабенства: натапыранае^ птушак ці жыведаў — прыкмета іх раззлаванасці.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Саснэ́ ’адросткі пер’яў у птушак пасля лінькі’ (Сл. ПЗБ). Да аснэ́ ’тс’ (Сцяшк. Сл.), што да асо́н (гл.). Збліжана з сасна (гл.) з-за знешняга падабенства да сасновых шыпулек.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
прына́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. прынаджваць — прынадзіць.
2. Тое, чым прынаджваюць птушак, рыб, жывёл. Пад паплаўком, у тым таямнічым падводным царстве, куды патанула прынада, прачнулася ўжо далікатная прыгажуня плотка. Брыль. Цяпер зайцы ў лясах гуляюць, Іх упалюеш без прынады. Колас. // Тое, што прыцягвае, прываблівае. Высокі ясень — прынада для птушак, і яны ляцяць з-за канала, з лясных і балотных гушчынь. Пестрак. [Гунава:] — Я гатовы паручыцца галавой, што праз гадзіну .. [салдаты] будуць тут. Х-хэ! Дымок над страхой — нядрэнная прынада. Самуйлёнак. Каханне — лёгкая прынада Для сэрцаў чуткіх, маладых. Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́весці², -веду, -ведзеш, -ведзе; вы́веў, -вела; вы́ведзі; -ведзены; зак.
1. каго. Распладзіць, выседзець з яйца (птушанят).
В. куранят.
2. што. Вырасціць, стварыць (сорт раслін, пароду жывёл, птушак).
В. новы сорт яблыкаў.
3. што. Збудаваць, паставіць.
В. комін.
4. што. Старанна адлюстраваць, а таксама старанна вымавіць ці праспяваць.
В. літару.
В. трэль.
5. каго-што. Апісаць у мастацкім творы.
В. вобраз сучасніка.
|| незак. выво́дзіць, -во́джу, -во́дзіш, -во́дзіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
мя́са, -а, н.
1. Туша ці частка тушы забітых жывёл, птушак, што ідуць у ежу.
Свежае м.
Варанае м.
2. Мяккая частка пладоў, ягад; мякаць (разм.).
◊
Выдраць (вырваць) з мясам (разм.) — пра гузік, аплік: адарваць разам з кавалкам тканіны, скуры.
Гарматнае мяса — пра салдат, якіх пасылаюць на смерць.
|| прым. мясны́, -а́я, -о́е (да 1 знач.).
Мясная жывёла (якая гадуецца на мяса). Есці мясное (наз.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пуп, -а, мн. -ы́, -о́ў, м.
1. Упадзіна на сярэдзіне жывата пасля адпадзення пупавіны.
2. Страўнік у птушак.
Курыны п.
3. Круглае ці вострае заканчэнне розных прадметаў (разм.).
Дарабіць п. у шапцы.
◊
Браць на пуп (разм.) — цяжка падымаць, перанапружвацца.
Пуп зямлі (разм., іран.) — пра таго, хто лічыць сябе галоўным, цэнтрам чаго-н.
|| памянш. пупо́к, -пка́, мн. -пкі́, -пко́ў, м. (да 1 і 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дзю́баць, -аю, -аеш, -ае; незак., каго-што і без дап. (разм.).
1. Дзяўбці (у 1 і 2 знач.; пра птушак).
2. Удараць чым-н. вострым або ўдарацца аб што-н., пакідаючы след.
Д. лёд.
Кулі дзюбаюць жалеза.
◊
Дзюбаць носам (разм.) — драмаць, то апускаючы, то ўзнімаючы галаву.
|| аднакр. дзю́бнуць, -ну, -неш, -не; -ні і дзюбану́ць, -ну́, -не́ш, -не́, -нём, -няце́, -ну́ць, -ні́.
|| наз. дзю́банне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)