вы́весці², -веду, -ведзеш, -ведзе; вы́веў, -вела; вы́ведзі; -ведзены;
1. каго. Распладзіць, выседзець з яйца (птушанят).
2. што. Вырасціць, стварыць (сорт раслін, пароду жывёл, птушак).
3. што. Збудаваць, паставіць.
4. што. Старанна адлюстраваць, а таксама старанна вымавіць ці праспяваць.
5. каго-што. Апісаць у мастацкім творы.
||
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)