шаткава́льны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для шаткавання. Шаткавальная машына.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шыхтава́льны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для шыхтавання. Шыхтавальны цэх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лячны́ ’лекавы’ (лях., Сл. ПЗБ). Хаця ёсць каш. lėčniпрызначаны для лячэння’, чэш. léčný, славац. liečny, славен. lẹčę̑n, харв. lȉječan, бел. лексема, відаць, запазычана з польск. leczny ’які для лячэння’. Праформа для іх lěč‑ьnъ < lěčiti (Слаўскі, 4, 103) > лячы́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ва́та, -ы, ДМ ва́це, ж.

Валакністы матэрыял з бавоўны, шэрсці або сінтэтычны, прызначаны для медыцынскіх, бытавых і тэхнічных мэт.

Стэрыльная в.

Паліто на ваце.

Мінеральная вата — сінтэтычны валакністы цепла- і гукаізалюючы будаўнічы матэрыял.

|| прым. ва́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

насе́ннік, -а, мн. -і, -аў, м. (спец.).

1. Расліна або яе плод, пакінуты на насенне.

Агурок-н.

2. Участак, прызначаны для вырошчвання раслін на насенне (спец.).

|| ж. насе́нка, -і, ДМ -нцы (да 1 знач.; разм.).

Бульба-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чака́нны, -ая, -ае.

1. Прызначаны для чаканкі (у 1 знач.).

Ч. станок.

2. Выраблены шляхам чаканкі (у 1 знач.); упрыгожаны чаканкай (у 2 знач.).

3. перан. Ясны, выразны, дакладны.

Ч. крок.

|| наз. чака́ннасць, -і, ж. (да 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

экранізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак., што.

Увасобіць на экране які-н. твор мастацтва, не прызначаны спецыяльна для кіно.

Э. спектакль.

|| наз. экранізава́нне, -я, н. і экраніза́цыя, -і, ж.

Э. оперы.

Э. твораў беларускай літаратуры.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Парк ’участак з прыроднымі ці штучнымі насаджэннямі, дарожкамі, алеямі, вадаёмамі, прызначаны для адпачынку’ (ТСБМ, Яруш.). Праз польск. park або рус. парк з зах.-еўрап. моў (ням. Park, англ. park) ад сяр.-лац. parricus ’загон, агароджа’ (гл. Клюге-Гётце, 433; Фасмер, 3, 207).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыро́чыць ’прымеркаваць, аднесці (да часу)’ (Ласт.), параўн. рус. приуро́чить ’прымеркаваць, аднесці (да часу)’, ’арганізаваць што-небудзь з нагоды якойсьці знамянальнай падзеі, свята і пад.’, укр. приуро́чити ’тс’. Тут, відаць, аўтарскі наватвор ад рокпрызначаны тэрмін’ (гл.), параўн. ст.-бел. рокъ ’пэўны тэрмін, час’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ручні́к ’вузкі прадаўгаваты кавалак тканіны, спецыяльна прызначаны для выцірання твару, рук, цела ці посуду’ (ТСБМ), рушні́к ’тс’ (ТС, Касп.), ’ручнік для ўпрыгожвання хаты’ (капыл., саліг., клец., слуц., З нар. сл.). Уласнае ўтварэнне ад ручны ’для рук’ або з польск. ręcznik ’ручнік’. Гл. рука.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)