Свякро́ў ‘маці мужа’ (ТСБМ, Стан., Сл. ПЗБ), свякро́ва ‘тс’ (Нас., Бяльк., Сл. ПЗБ), свякрывя́ ‘тс’ (Гарэц.), свякро́ўка ‘тс’ (Ласт., Сл. ПЗБ), свякру́ха (Нас., Ласт., Некр. і Байк., Бяльк.), свякра́ ‘тс’ (Сл. ПЗБ), свекро́ў, свекру́ха ‘тс’ (ТС), укр. свекру́ха, рус. свекро́вь, дыял. свекры́, свекро́ва, стараж.-рус. свекры, Р. скл. свекръве, польск. дыял. і старое świekra, ст.-польск. świekrzew, świekrucha, świokra ‘свякроў; цешча’, ст.-чэш. swekrev, svekruše, славац. svokra, svokruša, серб.-харв. све̏кърва, славен. svȇkrv, svekrva, балг. свекъ́рва, макед. свекрва ‘тс’. Прасл. *svekry, Р. скл. *svekъrve. Адпаведнікі ў новаперс. xusrū, лац. socrūs, ст.-в.-ням. swigur ‘свякроў’, арм. skesrair, skesur ‘тс’ (Траўтман, 296; Торп, 544; Майргофер, 3, 400). На падставе роднасных форм рэканструюецца і.-е. *svék̂uros. Нявырашаным застаецца пытанне аб цвёрдасці ‑к‑ у славянскім слове. Педарсэн (BB, 19, 302) мяркуе, што было дзве формы і.-е. *svék̂uros і *svekrus, адкуль можна было тлумачыць слав. к. Ісачанка (Slavia, 1953, 65) дапускае існаванне прасл. *svesry: *sve‑ ‘свой’, дзе другая частка слова ў выніку народнай этымалогіі была заменена на ‑kry пад уплывам *kryкроў’ (параўн. польск. krewni ‘родзічы’ = “кроўныя”). Падрабязна гісторыю слоў гл. Трубачоў, История терм., 118 і наст., Шаўр, Etymologie, 41–44 (паводле яго, зыходныя формы абазначалі як бацьку, так і маці мужа, гл. свёкар). Гл. яшчэ Фасмер, 3, 572; Махэк₂, 595; БЕР, 6, 539.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стрыга (striha) ‘страшыдла, ведзьма; чараўніца’ (Кольб., Доўн.-Зап. 2), ‘персанаж у гульні’, стры́га‑мары́га ‘тс’ (КСТ). Відаць, сюды ж дзіцячая дражнілка стры́га ‘коратка пастрыжаны хлопец або дзяўчына’ (ТС), стры́жка ‘тс’ (Бяльк.), стры́жачка ‘кароткавалосая дзяўчына ’ (Ян.), а таксама стры́жка, стры́шка ‘страказа’ (навагр., Нар. сл.); дзяцей палохаюць стрышкай, кажуць: “Хавайся, а то стрышка апстрыжэ” (Жд. 1). Параўн. укр. стри́ганец, стрижо́к ‘саранча, Locusta L.’, польск. strzyga ‘міфічны персанаж; чараўніца’, ‘здань у абліччы жанчыны’, strzygoń ‘вупыр’, чэш., славац. stríga ‘чараўніца, ведзьма’, ‘начны матыль’, серб.-харв. штри̏га ‘ведзьма’, ‘начны матыль’ (HJ, н. с., 4, 9–10), ‘груба абстрыжаны ножніцамі’, харв. дыял. striga, štrȉga ‘сараканожка’, славен. striga ‘тс’. Лічыцца запазычаннем з с.-лац. strìga ‘ведзьма’, што паходзіць з лац. strix, strigis ‘сава’, таму што чараўніца паказвалася ў абліччы савы і высмоктвала дзіцячую кроў (Брукнер, 523). Борысь (584) мяркуе, што крыніцай запазычання магла быць і адпаведная раманская форма, напрыклад, венец. striga. Паводле Махэка₂ (582), слова трапіла да славян з румынскай з валахамі-пастухамі. Несумненны ўплыў дзеяслова *strigti (гл. стрыгчы), а таксама ўяўленняў пра насякомых як пераўвасабленняў злых істот, параўн. Важны, O jménech, 89; Басай-Сяткоўскі, Słownik, 346; Гура, Слав. др., 3, 370–371. Магчыма, звязана з дзеясловамі з коранем *strig‑, што абазначаюць хуткія і рэзкія рухі, гл. стрыгуць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сястра́ ’дачка ў адносінах да іншых дзяцей гэтых жа бацькоў’, перан. ’асоба сярэдняга медыцынскага персаналу ў лячэбнай установе і ласкавы зварот да яе’ (ТСБМ, Ласт., Некр. і Байк., Касп., Бяльк., Сл. ПЗБ); сестра́ ’тс’ (ТС), сюды ж сястро́нка, сястру́ха, сястру́хна ’стрыечная сястра’ (Сл. ПЗБ), сястру́нка ’тс’ (Янк. 1). Укр., рус. сестра́, стараж.-рус. сестра, польск. siostra, в.-луж. sotra, н.-луж. sotša, палаб. sestră, чэш., славац. sestra, серб.-харв. сѐстра, славен. séstra, балг. сестра́, макед. сестра, ст.-слав. сестра. Прасл. *sestra, першапачаткова аснова на ‑r‑, потым перайшло да асноў на ‑a, роднаснае літ. sesuõ, Р. скл. seser̃s, ст.-прус. swestro, ст.-інд. svásar‑, гоц. swistar, лац. soror, ст.-ірл. siur, тахар. A ṣar ’тс’ < і.-е. *su̯esor, якое з’яўляецца, як мяркуюць, складаным словам ад і.-е. *su̯e‑ ’свой’ і *sor‑ ’жанчына’; гл. Фасмер, 3, 612 з ранейшай літ-рай; Махэк₂, 541–542; Шустар-Шэўц, 1335–1336; Скок, 3, 226; Сной, 564; ЕСУМ, 5, 223; Борысь, 549; Трубачоў (История терм., 63 і наст.) адзначае неаднастайнасць тлумачэння другой часткі кампазіта; напрыклад, аспрэчваецца рэальнасць і.-е. *sor ’жанчына’ і прапаноўваецца кампазіт *su‑esor ’сваёй крыві’, г. зн. ’адзінакроўная’, дзе *esor: *esrкроў’, параўн. санскр. ásrk, грэч. έαρ ’тс’. Адносна слав.-герм. str < і.-е. *sr параўн. струга, струя і пад. Агляд версій гл. ESJSt, 13, 800–801.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бежа́ть

1. несов. бе́гчы;

дни бегу́т дні бягу́ць;

кровь бежи́т из ра́ны кроў бяжы́ць з ра́ны;

молоко́ бежи́т малако́ бяжы́ць;

бежа́ть сто ме́тров бе́гчы сто ме́траў;

2. несов. (убегать) уцяка́ць;

бежа́ть со всех ног уцяка́ць з усіх ног;

3. несов. (избегать) уцяка́ць; уніка́ць; (чуждаться) цура́цца;

бежа́ть от собла́зна уцяка́ць ад спаку́сы; уніка́ць спаку́сы;

4. сов. (убежать) уцячы́;

он бежа́л из пле́на ён уцёк з пало́ну.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́зваліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., каго-што.

1. Зрабіць свабодным каго‑, што‑н., даць свабоду каму‑, чаму‑н. Вызваліць арыштаваных. Вызваліць з няволі. □ Граніца, што штучна падзяляла беларускую зямлю на дзве часткі, была сцёрта ў верасні 1939 года, калі Чырвоная Армія вызваліла Заходнюю Беларусь з-пад панскага прыгнёту. Хадкевіч. [Камлюк:] — Трэба не толькі вызваліць зняволеных, але і адсекчы шлях адступленне для франтавых часцей праціўніка. М. Ткачоў.

2. Адваяваць захопленую ворагам тэрыторыю. Вызваліць горад ад захопнікаў.

3. Выратаваць, даць магчымасць пазбегнуць чаго‑н. Вызваліць людзей ад немінучай смерці. □ [Грыша:] — Не лепшага я шукаю, а хачу ад лішняга клопату вызваліць вас [дзядзьку]. Пальчэўскі.

4. Выслабаніць каго‑, што‑н. ад чаго‑н. грувасткага, цяжкага і пад. Вялічка вызваліў грудзі ад трушчанай цэглы і ўбачыў, што іх залівае кроў. Чорны. Нявідны вырываўся з усіх сіл, каб вызваліць рукі. Колас.

5. Звольніць, зняць з работы. [Сухадольскі:] — Прашу вызваліць мяне ад абавязкаў галоўнага інжынера. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

старасве́цкі, ‑ая, ‑ае.

1. Не сучасны па спосабу жыцця, звычках. Анупрэй застаўся старасвецкім ва многіх сваіх уяўленнях. Верыў у забабоны, сам загаварваў, каб спынілася кроў пры парэзе, верыў, што пры маланцы ў часе навальніцы бог пускае на зямлю стрэлы, верыў у чарцей, пра якіх часамі па-мастацку расказваў. Але вера гэтая была больш уяўная, паэтычная, чым рэальная. Пестрак. Хутка прыйшоў мужчына гадоў пад сорак пяць. А пасля, цэлы вечар, гаварыў аб вясковай цемры, аб старасвецкіх формах гаспадарання. Чорны.

2. Такі, які быў даўней і захаваўся да гэтага часу; які адпавядаў патрабаванням свайго часу. Вочы мае раптам улавілі пачарнелую, пакрытую мохам старасвецкую каплічку. Пташнікаў. Хата старасвецкая: глухой сцяной на вуліцу, на чыгунку, вокнамі на агарод. Навуменка. // Старамодны. Цётка Хіма аддала Галі яшчэ свой дзявочы бурнос. Праўда, ён быў старасвецкі, але цёплы. Сабаленка.

3. Вельмі стары. Цэлы гай старасвецкіх дубоў раскінуўся на беразе Нёмана. Колас. Пры гасцінцы абапал стаяць старасвецкія бярозы. Грамовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасо́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. пасох, ‑ла; зак.

1. Зрабіцца, стаць сухім, страціўшы вільгаць; высахнуць. Бялізна пасохла. □ — Снедай, — сказала .. [Вілю] маці, — а то аладкі ў печы зусім пасохнуць. Чарнышэвіч. Дзе ўшчэнт пасохла Зямля без жывых расін, Засмягла і стала [в]охрай Лісце лясных раслін. Калачынскі. Усцяж вады лужок быў стаптаны скацінай, людзьмі, птушкамі, пабурэў за лета, пасох. Карамазаў. // Перасохнуць (пра вусны). Твар рэдактара быў памяты, пад вокам сіняк, губы пасохлі. Гурскі. // Выпарыцца, знікнуць (пра вадкасць). Лужыны пасохлі. □ Ён [амерыканскі салдат] цешыцца! Кладзе свой брудны след На той зямлі, дзе не пасохла кроў яшчэ. Панчанка.

2. Звянуць, засохнуць ад неспрыяльных умоў — пра ўсё, многае. Дваццаць пяць дзён дажджу не было, Дваццаць пяць дзён не было расы, Дваццаць пяць дзён панаваў спалох: Жыта пасохла, згарэлі аўсы. Хведаровіч. Навалам ляжала вялікае каменне. Яго панакідана так густа, што багата якія дрэўцы, заціснутыя паміж імі, пасохлі. М. Стральцоў.

3. Разм. Схуднець — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае.

4. Сохнуць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

піць, п’ю, п’еш, п’е; п’ём, п’яце; пр. піў, піла, піло; заг. пі; незак.

1. што і без дап. Глытаць якую‑н. вадкасць. Стол заслалі, прынеслі талеркі з вяндлінаю .. і селі піць чай. Колас. Цётка Тэкля піла маленькімі глыткамі, смакуючы. Корбан. Прыпарвала. Хлопцы знялі шапкі. Хацелася абаім піць. Гартны. // Убіраць у сябе, удыхаць. — Стыне сэрца ад захаплення... Паветра, як малако: п’еш і ўсё мала. Гартны.

2. без дап. Ужываць у вялікай колькасці спіртныя напіткі; праводзіць час, п’ючы гарэлку, віно. Сустракаючыся са сваякамі і знаёмымі, Міхась шмат піў — часта з раніцы да позняй ночы. Сіўцоў.

3. за каго-што. Выпіваць спіртныя напіткі ў гонар каго‑, чаго‑н. Кульнулі чарку за Мальвіну, Другую за гаспадара, І госцю выпала пара, Пілі за славу, за айчыну. Колас.

•••

Не з хараства ваду піць — не самае галоўнае хараство, прыгажосць.

Піць (смактаць, ссаць) кроў — мучыць, прыгнятаць каго‑н., здзекавацца з каго‑н.

Піць мёртвую — піць запоем.

Піць нагбом — піць з вялікай пасудзіны, нахіліўшы яе.

Як піць даць гл. даць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

змыць, змыю, змыеш, змые; зак., каго-што.

1. Мыццём ліквідаваць, зняць (звычайна пра тое, што забруджвае, робіць нячыстым). Змыць смалу з рук. □ Марыйка разарвала кашулю на параненым, змыла кроў, якая запяклася кругом раны. Гурскі. Пасля дзённых спраў, турбот Добра змыць на тварах пот! Дзеружынскі. // Мыццём ачысціць што‑н. Змыць лаўку. // перан. Пазбавіцца, ачысціцца (ад таго, што ганьбіць, няславіць). — Прашу я вас: на полі бою Сваю віну дазвольце змыць крывёю. Бачыла.

2. Знесці (вадой, цячэннем). Здаецца, .. усё мора, узнятае невядомай сілай да неба, абваліцца на зямлю .. і змые адным махам і гэтыя маленькія домікі, і сіратліва-ўбогія дрэўцы, і пачарнелыя ад дажджу слупы. Шамякін. Паміж голых яблынь яшчэ прыкметны грады — восеньскія дажджы не паспелі змыць, зраўняць межы. Чыгрынаў. / у безас. ужыв. Выцягнулі з вады лодку, убілі ў гліністы грунт калок, прывязалі яе, каб не змыла часам. Хадкевіч.

•••

Як вадой змыла — пра раптоўнае, бясследнае знікненне каго‑, чаго‑н. Жука і Барадатага як вадой змыла — уцяклі ў кусты ад пчол. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

студзі́ць, студжу, студзіш, студзіць; незак., што.

1. Рабіць халодным, дзьмучы на гарачую страву. Усе пафукваюць ды студзяць І верашчаку тую вудзяць І толькі чаўкаюць губамі Ды зрэдку скрыгаюць зубамі. Колас. Драбок снедае. Есць ён па-старамоднаму: кусае хлеба, жуе, чэрпае лыжкай поліўку, але да рота лыжку адразу не падносіць, а кладзе на лусту хлеба і зацята студзіць. Навуменка. // Дзьмуць, фукаць на больку. [Дзядзька Мікалай] нізка нагнуўся і пачаў студзіць рану. Ставер.

2. Халадзіць, марозіць. Холад студзіць ногі, падбіраецца да спіны. Асіпенка. Раса апала. Ядраная, празрыстая, яна толькі дзе-нідзе холадна паблісквала ў лапушыстых лісцях малачаю ды студзіла, мачыла ногі ў густых зарасніках алешніку і крушыны. Сачанка. // Астуджваць, выпускаючы цяпло. [Вулька:] — Дзе гэта відана, каб так часта попел выносіць, толькі хату студзіць. Лынькоў. // перан. Прыводзіць да стану здранцвення. А непадалёку ад школы .. [Шпак] убачыў на тоўстых суках ліпы двух павешаных дзядоў, якіх фашысты палічылі партызанамі і цяпер цешыліся сваёй перамогай. Усё гэта адразу зразумеў Шпак, і ўсё гэта цяпер студзіла ў яго жылах кроў. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)