Насу́па ’пануры, злосны чалавек’ (Марц., Бяльк.), насупава́ты ’няветлівы, змрочны чалавек’ (Сл. ПЗБ, Сцяшк. Сл.), насупя́чыцца ’нахмурыцца’ (ТС), насу́піцца ’пакрыўдзіцца да слёз’ (Юрч. Сін.), ’нахмурыцца; натапырыцца’ (Сл. ПЗБ, ТС, Пятк. 2), ст.-бел. насупиласѧ кожа на лици (XVI ст., Карскі 2-3, 283), укр. насу́питися ’нахмурыцца’, насу́пуватий ’які мае суровы выгляд’, рус. насу́питься ’нахмурыцца’. Да су́піць ’хмурыць’ (гл.).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Паслухмя́ны ’пакорны’, ’які слухаецца каго-н.’ (КЭС, лаг.; паўн.-усх., КЭС; віл., Сл. ПЗБ; Касп.). Карскі (2–3, 43) вылучае тут суфікс ‑мʼан‑ і прыводзіць яшчэ адзін прыклад руцʼмʼаны ’які з руты’ (Кліх). Аднак Мартынаў (вусн. паведамл.) мяркуе, што ‑мʼ‑ узыходзіць да ‑нʼ‑ — ⁺паслухмяны, якое магло б паходзіць з паслу́хный ’паслухмяны’ (Бяльк.). Параўн. таксама ўкр. послухня́ний ’паслухмяны’, послухня́нство ’паслушэнства’.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
◎ Пасо́ля, пасоль, пасолі, басоля ’фасоля, Phaseolus vulgaris L.’ (Шат., Янк. 2, Сцяшк.; КЭС, лаг.; івац., Сл. Брэс.; мін., Кіс.; докш., карэліц., Янк. Мат.). Да фасоля (гл.). Аб мене ф > п, б, кв, хв, X гл. Карскі, 1, 342–344. Сюды ж пасаленя, пасалявеня ’сцяблы і лісце фасолі’, пасолішча, пасолішчо, пасольнік, пасольніска ’поле з фасоляй’ (Сл. ПЗБ).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Пе́кці ’пячы’ (Касп., Нас., Растарг.), пякці́ ’тс’ (слуц., мін., дзісн., мазыр., ігум., вілей., Мат.), ’гатаваць; паліць, прыпякаць’ (ТС), ’пячы сала’ (рагач., акц., светлаг., ЛА, 4) — новаўтварэнне ад асноў дзеяслова на ‑к‑ з канчаткам ‑чы, перад якім гэтае ‑к‑ аднаўляецца (Карскі 2-3, 276), параўн. пе́кчы ’пячы’ (Мат. Маг.), ’пячы сала’ (бых., ЛА, 4). Да пячы́ (гл.).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Пе́шкі ’пяшком’ (Растарг.; ТС; Бяльк.). Адпрыметнікавае прыслоўе, утворанае ад прасл. *pěšь пры дапамозе суф. *‑ьsk‑ (*pěšьskъ) і канчатка Тв. скл. мн. л. адносных прыметнікаў. Параўн. укр. пі́шки, ст.-польск. pieszki, чэш. péšky, макед. пешки, славен. pẹ́ški ’пяшком’. Больш падрабязна пра суф. ‑к‑і гл. Карскі 2-3, 69. Станкевіч лічыць лексему украінізмам (Зб. тв., 2, 67).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Плажма́ ’плазам’ (Нас., Др.-Падб.), пла́жма ’тс’ (Гарэц.), мсцісл. пла́жмя ’тс’ (Юрч. Вытв.). З пла́зма (гл.). Не выключаецца уплыў рус. плашмя. Суф. ‑ма (= канчатак Тв. скл. парнага л.) утварае прыслоўі ад займеннікаў (кудэма, сюдэма), прыметнікаў (гольма‑голую ўзяў), назоўнікаў (дарма́) і дзеясловаў, звычайна ў пары з дзеясловам (крычма крычаць, сідзьма сядзець), гл. Карскі 2-3, 67.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
◎ По́шар ’корм для скаціны’ (Карскі, Труды, 415; Скарбы), ’грубы корм для жывёлы’ (Сцяшк. МГ, Сл. ПЗБ; воран., Шатал.), ’зялёная маса сумесна пасеяных вікі і аўса’ (Шчарб.), ’адходы, смецце’ (лід., Сл. ПЗБ), перан. ’тытунь’ (пасі., Сл. ПЗБ); сюды ж, відаць, патур (< пошыр < пошар) ’пацяруха’ (Мат. Гом.; Сцяшк. Сл.). З літ. pašaras ’корм’ < šerti ’карміць’ (Лаўчутэ, Балтизмы, 49). Гл. таксама пашары.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Пярэ́ж (пере́жъ) ’раней’, пярэ́жні (пере́жній) ’ранейшы, былы; пярэдні’ (Нас.), ст.-бел. перѣже (XIII ст., Карскі, 1, 248), переже ’раней, спачатку’ (Ст.-бел. лексікон), укр. періже, рус. прежде ’тс’ (з ц.-слав. прѣжде), ст.-слав. прѣжде. Ступень параўнання ад перад (гл.), першапачаткова *perdje (< perdъ), параўн. укр. передше ’тс’. Гл. Міклашыч, 241; Праабражэнскі, 2, 40; Фасмер, 3, 357; ЕСУМ, 4, 340.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Разу́ць ’зняць з каго-небудзь абутак’ (ТСБМ; чэрв., Сл. ПЗБ; Сцяшк.), разува́ць ’знімаць абутак’ (ТСБМ; ганц., Сл. ПЗБ; Гарэц.), разува́лкі ’прыстасаванне для зняцця абутку з ног’ (паст., Сл. ПЗБ), рус. разу́ть, разува́ть, укр. роззу́ти, роззува́ти, укр. разм. розбува́ты, польск. rozzuwać, rozzuć, н.-луж. rozuś. Гл. абу́ць; параўн. і ст.-бел. вызꙋватися ’разувацца’ (1616 г., Карскі 2-3, 96).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Сусі́м ’зусім’ (Нас., Гарэц., Бяльк., Растарг.; ашм., Стан.; сен., Рам. 3), сусём ’тс’ (маладз., Гіл.). Варыянтная форма да зусім (гл.), параўн. свабодныя спалучэнні ст.-бел. со всимь, зо всимъ (< съ всимъ), дзе выступае Тв. скл. ад займ. вьсь ’увесь’ (Карскі 2-3, 216; Шуба, Прыслоўе, 149). Паводле Насовіча, “о и в обращены в у” (Нас., 624).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)