Баты́ст (БРС), укр. бати́ст, рус. бати́ст. Першакрыніца запазычання франц. batiste (гл. Фасмер, 1, 134; Шанскі, 1, Б, 56). Бел. і ўкр. формы, можа, праз польск. batyst. Прама з рус. узята бел. ба́ціст (Сцяшк. МГ), але націск адлюстроўвае польскі ўплыў. Ад баціст утворана бацісто́ўка ’хустка з батысту’ (Сцяшк. МГ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Васпо́льзываць ’скарыстаць, выкарыстаць’ (Бяльк.), васпо́льзывацца (Бяльк.). Запазычанне з рус. мовы. Параўн. рус. воспо́льзоваться ’скарыстацца’ (са ст.-слав. мовы?). Адсюль новае бел. дыял. утварэнне васпо́льза (гл.). Адзначым, што ў форме воспо́льзовать рускі дзеяслоў не зафіксаваны ні ў Даля, ні ў СРНГ Таму бел. васпо́льзываць узнікла ўжо на базе васпо́льзывацца.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Генера́л ’генерал’ (БРС). Рус. генера́л, укр. генерал. У гэтым значэнні запазычанне (у бел. і ўкр. мовах, магчыма, праз рус.) з ням. General < франц. général. Параўн. Фасмер, 1, 401; Шанскі, 1, Г, 50. Ст.-бел. генералъ, енералъ, еноралъ ’судовы выканаўца’ < ст.-польск. jenerał, generał (< ням.); гл. Булыка, Запазыч., III.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Граф ’граф’ (БРС). Рус. граф, укр. граф. У бел. мове (параўн. ст.-бел. кграфъ ’граф’, вядомае з XVI ст.) запазычанне з польск. graf (< ням. Graf; параўн. Слаўскі, 1, 336), гл. Булыка, Запазыч., 151 (не пераконвае Фасмер, 1, 453, які адмаўляе магчымасць польск. крыніцы непасрэдна для ўсх.-слав. моў).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Майстра́т ’магістрат’ майстратовы ’магістраты’ (Нас.), суч. бел. магістра́т ’гарадское ўпраўленне ў некаторых зах.-еўрап. краінах’, ’будынак, дзе яно размяшчаецца’; ’выбарнае ўпраўленне ў гарадах Расіі, якое ведала судовымі і падатковымі справамі’. Ст.-бел. маистратъ, маистратусъ, магистратъ ’улада, магістрат’ запазычана са ст.-польск. magistrat, якое з лац. magistratus (Булыка, Запазыч., 194).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мула́ ’мусульманскі свяшчэннік’ (ТСБМ). Ст.-рус. молла, молъла, молна, польск. mułła, mołła, mołna, molda, бел.-тат. мулла́, молла, малла ’тс’ (Антановіч, Бел. тексты, 393), якія з тур. mollā ’тс’, ’уладар, суддзя’, крым.-тат. mulla (Міклашыч, Türk. El., 2, 127; Фасмер, 3, 8) < араб. maulā, mewlā, mulā ’пан, уладар’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Палірава́ць ’апрацоўваць паверхню чаго-н., каб надаць ёй люстрана-гладкі выгляд’ (ТСБМ). Ст.-бел. полеровати ’тс’ (XVI ст.) < польск. polerować < ням. polieren ’тс’ (Булыка, Запазыч., 251). Для сучаснага бел. паліраваць магчыма і рус. пасрэдніцтва. Рус. полирова́ть < ням. polieren з франц. polir, лац. polīre ’тс’ (гл. Фасмер, 3, 309).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пасыха́ць ’сохнуць параўнальна невялікі час’ (Шат.). Укр. посиха́ти ’высыхаць, засыхаць’, рус. посыха́ть ’засыхаць’. Да сохнуць (гл.). Семантыка бел. дзеяслова адрознівацца ад укр. і рус. дзякуючы прэфіксу ‑pa, які ў іх мае значэнне поўнай закончанасці дзеі безадносна да яе працягласці, а ў бел. дзея працягвалася ў невялікім прамежку часу.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Асалапе́ць. Гл. салапець (параўн. Супрун, Веснік БДУ, 1970, 3, 58; Мартынаў, Бел.-укр. ізал., 49).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вярбе́ль ’верабей’ (Інстр. II). Відазмененае польск. wróbel ’верабей’ (параўн. бел. мін. карва́ць замест краваць ’ложак’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)