спачува́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каму-чаму.

1. Адносіцца са спачуваннем, жалем да чыйго‑н. гора, няшчасця; выказваць спачуванне. Ганна Сяргееўна спачувала.. [бацьку] і падзяляла яго бацьк[а]ўскае гора. Няхай. Марынка адчувала, як глыбока перажывае гора малодшы брат, як ён любіць яе і спачувае ёй. Хадкевіч.

2. Адносіцца са спагадай да каго‑, чаго‑н.; спагадаць каму‑н. Гаманёк усяляк спачуваў моладзі, і Пранас Парэчкус быў ненавісны яму. Броўка. Тут мог даць рады толькі сапраўдны сябра, які б табе верыў, спачуваў, спагадаў. Сабаленка.

3. Добразычліва ставіцца да каго‑, чаго‑н.; ухваляць што‑н. Маці не спачувала імкненням бацькі і жыла адной гаспадаркай. Карпюк. Судакоў усміхнуўся і тым самым адказаў: абсалютна згодзен, спачуваю вам. Радкевіч. // Падтрымліваць якую‑н. дзейнасць, быць ідэйна блізкім да яе. Група «Папросту» спачувала рэвалюцыйна-вызваленчай барацьбе нацменшасцей панскай Польшчы. У. Калеснік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Губ ’мера палатна’ (Сцяшк.). Да гнуць, губі́ць, гіба́ць (гл.). Параўн. і гі́ба ’мера палатна’ (гл.). Да гэтай групы слоў, здаецца, адносіцца і губа́ ’кавалак зямлі, які селянін мог узараць на працягу дня сахой’ (Яшкін). Параўн. Трубачоў, Эт. сл., 7, 164–165.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дукава́ць ’павучаць (часта з цялесным пакараннем)’ (Касп.), ’настройваць, падвучваць, падбухторваць кагосьці’ (Янк. III). Відаць, з адукава́ць ’выхоўваць’ у выніку адпадзення пачатковага ненаціскнога а‑ (а гэта з польск. edukować; < лац. educare ’выхоўваць’). Параўн. адука́цыя (гл.). Магчыма, сюды адносіцца і дукава́цца ’крыўляцца’ (Шат.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Спага́да ‘спачуванне, сімпатыя’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Стан., Варл.), спага́д (Стан.), спагадзі́на ‘тс’ (Барад.). Аддзеяслоўныя назоўнікі ад спагада́цьадносіцца са спагадай, спачуваць, праяўляць літасць’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Арх. Федар., Касп., Пятк. 2, ТС), якое да прасл. *goditi < *godina (гл. год).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

непрыхі́льны, ‑ая, ‑ае.

Непрыязна настроены; які праяўляе недружалюбнасць да каго‑, чаго‑н. [Пісар:] — [А. Мікалай] да цябе, брат, вельмі добра адносіцца і паважае, але яго трохі не задавольвае, што ты вечарамі нейкія гутаркі вядзеш з людзьмі, да царквы непрыхільнымі. Колас. // Які змяшчае ў сабе або выказвае неадабрэнне. Непрыхільны водзыў. □ Маці кідала на Макара непрыхільныя позіркі. Асіпенка. Чорныя пукатыя вочы малога былі строгія, нават непрыхільныя. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ске́птык, ‑а. м.

1. Прыхільнік, паслядоўнік скептыцызму (у 1 знач.). Антычныя скептыкі.

2. Той, хто ва ўсім сумняваецца, да ўсяго адносіцца недаверліва. Міхал Баўдзей па натуры быў скептык, да ўсяго новага ставіўся недаверліва. Колас. Вельмі важна, каб людзі паверылі ў тое, што яны робяць. Але скептыкі і няверы ўсё-такі знайшліся. Вішнеўскі. Даверлівы — зусім не скептык — Усяму я веру, усё цаню... Таўбін.

[Грэч. skeptikos.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Бадзя́ць ’пэцкаць, валачыць’ (Др.-Падб.), ’неахайна адносіцца, насіць (адзенне, абутак)’ (Янк. Мат.). Не вельмі яснае слова. Можна выказаць дагадку аб сувязі з бадзя́цца, бада́ццэ (гл.), дакладней, аб паходжанні гэтых дзеясловаў ад агульнай асновы бад‑ (< обад‑ < об‑вад‑; *vaditi ’перашкаджаць’ → ’рабіць дрэнна, псаваць’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Галамя́ ’галышом’ (Сцяшк. МГ). Па сваёй марфалагічнай структуры, здаецца, мае дакладную адпаведнасць, напр., у рус. дыял. голомя́ ’басанож’ (СРНГ, 6, 323). Паводле словаўтварэння, гэты тып слоў можа адносіцца да вельмі старажытнай марфалагічнай структуры (ці не звязваецца з вытворнымі з архаічным суфіксам *‑men?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ле́ўны ’дажджлівы’ (ТС), як і лёўка, лёвачка ’кубак’ (Касп.), ’чарпак з кароткай ручкай, якім выліваюць ваду з лодкі’ (Касп.; полац., З нар. сл.), адносіцца генетычна да прасл. levati — дзеяслова шматразовага дзеяння ад Ibjati ’ліць’ > напр., укр. льляти, польск. lać. Гл. таксама лея.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бе́лы. Рус. бе́лый, укр. бі́лий, польск. biały, чэш. bílý, ст.-слав. бѣлъ, балг. бял, серб.-харв. бе̏о, бе̑ли і г. д. Прасл. bělъ ’белы’. Роднасныя і.-е. формы: ст.-інд. bhālam ’бляск’, bhāti свеціць, ззяе’, літ. báltas ’белы’ і інш. І.‑е. корань *bhā‑ ’свяціць, ззяць’. Бернекер, 55; Праабражэнскі, 1, 59–60; Фасмер, 1, 149; Траўтман, 29; Брукнер, 24; Слаўскі, 1, 31. Да стылістычнай семантыкі слав. bělъ ’белы’ гл. Мастрэлі, RicS, 2, 92–100. Як экспрэсіўнае ўтварэнне са складанай суфіксацыяй сюды адносіцца белехкаце́ць ’бялецца’ (Сцяц.) < *běl‑exъ‑k‑ot‑ěti (або *běl‑exъ‑k‑ъt‑ěti). Далей сюды адносіцца бельё, белё, бяллё ’бялізна’ (гл. бялі́зна).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)