Нячы́сцік ’чорт, злы дух’ (Гарэц., Мядзв., БелСЭ), ’стрыманае найменне чорта; зневажальная назва нехрысціян’ (Нік., Оч.), нечысцік ’д’ябал’ (ТС). Ад табуізаванай назвы нячы́сты ’нячысты дух, чорт’ < ’злы, разбэшчаны; несумленны’ (Нас.), параўн. не́чысць ’нечысць, погань, навала’ (ТС).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ні́ты, нітава́нне ’рвота, ваніты’ (Нас., Гарэц.). Ад ваніты, ванітаванне (гл. ванітаваць) шляхам адсячэння пачатковага в, успрынятага як незаканамерная пратэза, пасля адпадзення пачатковага а па мадэлі, спецыфічнай для гаворак усходу Беларусі, параўн. граном < аграном і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Паднаго́тная ’праўда, ісціна, падрабязнасці чаго-н., якія старанна ўтойваюцца’ (ТСБМ, Нас.). Рус. подного́тная, з подноготная тайна. З пад і ногаць, таму што тайну выведвалі з дапамогай уколаў пад ногці (Праабражэнскі, 1, 186; Фасмер, 3, 298).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бабзды́р ’бабнік’ (Нас., Бяльк.). Сувязь з ба́ба ’жайчына’ бясспрэчная, але ўтварэнне не вельмі зразумелае. Параўн. бабзно́ ’баязлівец’, ’натоўп жанчын’ і ўкр. бабзде́ля ’старая, смярдзючая баба’. Аснова бабзд‑, да якой далучыўся суф. ‑ыр, магла ўтварыцца гаплалогіяй.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ба́вал ’буйвал, тур, дзікі вол, Bubalus’ (Нас.). Укр. (зах. дыял.) ба́віл (ст.-укр. баволій, прымет.). Запазычанне з польск. bawół ’тс’ (аб паходжанні польск. слова гл. Брукнер, 18; Слаўскі, 1, 28; Махэк₂, 78; Кюнэ, Poln., 44).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Балбу́ка падскурная нарасць на целе або на кары дрэва’ (Нас.). Рус. дыял. (зах.) балбу́ка ’тс’. Утварэнне (з аугментатыўным суфіксам ‑ука) ад асновы балб‑ (не вельмі яснага паходжання, параўн. балбе́рка), якая служыць для абазначэння круглых прадметаў.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Белаглова ’жанчына наогул’ (Нас.). Запазычанне з польск. białogłowa ’тс’ (да польск. слова гл. Зяленін, Табу, 1, 131; Фасмер, 1, 148). Параўн. яшчэ рус. белоголо́вка ’баба, жанчына’. Гэтыя словы, магчыма, табуістычныя ўтварэнні (Зяленін, Фасмер, там жа).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бо́лька ’болька, рана’ (Бяльк., Шат., Касп., Нас. і інш.). Утварэнне ад bolěti (гл. бале́ць). Гэта слова, відавочна, праславянскае і мае адпаведнасці ў кашуб., балг., серб.-харв., мак. мовах. Падрабязна Мартынаў, Бел.-польск. ізал., 92–93.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мазня́ ’няўмела намаляваная карціна, неахайна напісаны тэкст; дрэнная, няўмелая работа’, ’лёгкія ўдары’, ’няўмелая, з промахамі стральба’ (ТСБМ, Нас.). Відаць запазычана з рус. мазня́ ’тс’. Да ма́заць (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко (Афікс. наз., 58–59).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Менаві́та, менаві́це ’іменна’ (ТСБМ, Нас.), ст.-бел. меновите, мяновите ’тс’ (XVII ст.) запазычаны са ст.-польск. mianowicie ’пайменна’, меновитый ’канкрэтны’ (XVI ст.) < ст.-польск. mianowity ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 194; Свяжынскі, БЛ, 7, 1975, 47).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)