Сі́ты (сіе́ты) ‘гэты’ (беласт., Сл. ПЗБ), сі́тый ‘тс’ (кам., Ск. нар. мовы; ЛА, 2): сі́тый чолове́к, сі́та хата, сі́тэ дэ́рыво (кам., Жыв. сл.), сы́тэ ‘гэтае’: сы́тэ порося́ худэ́е (кам., Шатал.), сі́тэ, сы́тэ ‘гэта’ (Сл. Брэс.). Спалучэнне ўказальных займеннікаў, што ўзыходзяць да *sь і *tъ (гл. сей, той): ст.-бел. сій ‘гэты’ сцягнулася ў сі, аналагічна ты/тый < тъй, та < та́я, тэ < то́е або тэ́е (Карскі 2-3, 194, 213).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Такаўня́, тукуўня́, тъкаўня́ ’ток (глінабітная пляцоўка)’ (полац., ушац., віц., віл., маладз., кругл., бярэз., ЛА, 4; Мат. Гом.), ’нямшоны, халодны канец току ў адрозненне ад імшонай асеці’ (полац., Нар. лекс.), ’ток, дол, выбіты глінай’ (Барад.), тако́ўня ’трохсценная прыбудоўка да ёўні’ (Касп.), токовня ’будынак для прасушвання і малацьбы снапоў’ (барыс., Яшк. Мясц.). Укр. чарніг. тако́вня ’памяшканне для малацьбы’, рус. токовня́ ’тс’. Да ток 2 (гл.); аб суфіксацыі гл. Сцяцко, Афікс. наз., 63, 172.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тало́н ’кантрольны лісток’ (ТСБМ, Вруб.), талён ’цэтлік’ (Некр. і Байк.). З заходнееўрапейскіх моў, дзе англ. talon ’талон’, ням. Talon ’тс’ і інш. з франц. (XII ст.) talon ’прыкуп у картачнай гульні; цэтлік у чэкавай, квітанцыйнай кніжцы’, што праз нар.-лац. talo (В. скл. talonem) < лац. tālus ’пятка; костачка’, ’ігральная косць’ (Чарных, 2, 227; Фасмер, 4, 16). Запазычана праз рускае або польскае пасрэдніцтва, параўн. рус. тало́н, польск. talon ’кантрольны лісток’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Та́пля 1 ’пліта (кавалак шкла і пад.)’ (карэліц., З нар. сл.). З польск. tafla ’тс’ з заканамернай заменай ф на п у народнай мове, параўн. фасо́ля/пасо́ля і пад., польскае слова з ням. Tafel ’дошка, пліта, панель’, што ўрэшце ўзыходзіць да лац. tabula ’тс’ (Брукнер, 563; ЕСУМ, 5, 528).
Та́пля 2 ’чапля’ (Мат. Гом.). Відаць, дэфармаванае чапля ’тс’ (гл.), збліжанае да тапі́ць ’акунаць у ваду’ (гл. тапіць 1).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тарандзі́ць ’тарахцець; балбатаць, балабоніць’ (паст., Сл. ПЗБ), ’балбатаць хутка, не змаўкаючы’ (ашм., Стан.), тарандзі́ці ’трашчаць; несці лухту’ (Чэрн.), таранді́ты ’балбатаць’ (брэсц., Нар. лекс.; Сл. Брэс.), ’трашчаць, стракатаць, адстукваць’ (Клім.). Параўн. укр. дыял. таранді́ти ’балбатню разводзіць, балбатаць’, тиринді́ти ’тс’, рус. дыял. та́рандать, тыранда́ть ’трашчаць’, ’скрыпець, гаварыць пустое’, чэш. trandati ’балбатаць’. Гукапераймальныя ўтварэнні (Фасмер, 4, 21; ЕСУМ, 5, 571; Махэк₂, 649: вытворныя ад зыходнага *tratoriti з новым фармантам ‑ndati), гл. тараторыць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Таро́каць ’размаўляць памяркоўна, спакойна, пра не вельмі важнае’ (Янк. 3.), таро́къць, таро́къцца ’марудзіць, затрымлівацца’ (мёрск., Нар. сл.), таро́кацца ’доўга гаварыць, дамаўляцца, спрачацца, марудзіць’ (ТСБМ), ’таргавацца, доўга дамаўляцца, упірацца’ (Кал., Барад.), ’спрачацца’ (Жд. 2), ’барукацца’ (швянч., Сл. ПЗБ), сюды ж торо́ка ’балбатуха’ (іван., бяроз., ЖНС). Параўн. рус. дыял. тара́кать, тарара́кать ’балбатаць’, серб.-харв. торо̀кати ’балбатаць, пляткарыць’. Дзеясловы гукапераймальнага паходжання (Фасмер, 4, 21; Скок, 3, 485). Параўн. тарочыць 2 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Таўшчэ́нны ’форма ацэнкі ад тоўсты, як і здаравенны, бялізны, шырозны’ (Янк. 2, Растарг.), таўшчэ́нный ’тс’ (Бяльк.), таўшчэ́рны ’тс’ (Байк. і Некр.), тоўшчэ́зны, тоўшчэ́лезны, тоўшчэ́лны ’тс’ (ТС), таўшчэ́разны ’тс’ (Байк. і Некр.); сюды ж таўсце́нны ’тс’ (люб., ЖНС; Ян.), товсти́зный ’тс’ (Клім.), таўсце́разны ’тс’ (карэліц., Сл. ПЗБ; пух., З нар. сл.). Утвораны па тыпу здаравенны, бялізны, велізарны і пад. з экспрэсіўнай “вертыкальнай” заменай зычных, выкліканай іх прыпадабненнем і распадабненнем.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тра́са ‘лінія на карце ці на зямлі, якая намячае кірунак’, ‘дарога, якая злучае два аб’екты, населеныя пункты’, ‘след трасіруючай кулі, снарада’ (ТСБМ). Праз польскую (trasa) ці рускую (трасса) мовы з нованям. Trásse ‘траса’, якое з франц. tracé ‘тс’ < tracer ‘намячаць, пазначаць калочкамі дарогу’, ‘пракладваць лыжню’, якое ўзыходзіць да нар.-лац. tractiare < tractare < лац. trahere ‘цягнуць’ (Чарных, 2, 258; Голуб-Ліер, 487; SWO, 1980, 772; ЕСУМ, 5, 623; Арол, 4, 96).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трыві́нка ‘братавая, жонка брата’ (Сл. Брэс.), трывы́нка ‘тс’ (кобр., Нар. лекс.), трыві́нкі ‘ятроўкі’ (жабін., ЛА, 3), втрывынкы́ ‘тс’ (кобр., там жа). Да ятроўка (гл.), што генетычна ўзыходзіць да прасл. *jętry, Р. скл. адз. л. jętrъve ‘ятроўка’. Хутчэй за ўсё, ад памяншальна-ласкальнай формы *ятрывінка, параўн. палес. ўтривінка ‘жонка мужавага брата’ (Дзендзялеўскі, Бел.-укр. ізал., 25), з адпадзеннем пачатковага я‑ (< прасл. *ję‑), каб пазбегнуць падабенства з ятрыць ‘раздражняць’, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ёрзаць, ёрзацца ’неспакойна сядзець, круціцца’ (БРС, ТСБМ, Шат., Нас., Касп., Бяльк., ТС), ёрза ’непаседлівы чалавек’ (Мат. АС, З нар. сл.). Рус. ёрзать ’неспакойна сядзець, круціцца, мітусіцца, церціся аб штосьці, дамагацца’, ёрза ’непаседа, дураслівец, свавольнік, гарэза’, ёрзун ’які любіць заляцацца да жанчын, распуснік’, ёрзунья ’распусніца’. Гэта беларуска-рускае слова, магчыма, балтыйскага паходжання. Параўн. літ. er̃žilas, ar̃žilas ’жарабец’, eržùs, aržùs ’прагны, пахатлівы’. У якасці непасрэднай крыніцы ў такім выпадку была б заходнебалтыйская форма.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)