зды́мка, ‑і, ДМ ‑мцы; Р мн. ‑мак; ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. знімаць, здымаць — зняць (у 11 знач.). Здымка фільма.

2. Вызначэнне месцазнаходжання пунктаў і ліній на мясцовасці для складання плана, карты. Картаграфічная здымка.

•••

Панарамная здымкаспосаб кіназдымкі, калі паступовым вярчэннем кінаапарата здымаецца вялікая прастора.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

літагра́фія, ‑і, ж.

1. Спосаб друкавання з плоскай паверхні каменя, на якой зроблены малюнак.

2. Малюнак, зроблены такім спосабам. Вера ўзняла галаву — у руках старой была маляўнічая літаграфія, якая выклікала такую бурную спрэчку паміж ёю і братам. Мікуліч.

3. Прадпрыемства або цэх, дзе друкуюць такім спосабам.

[Ад грэч. lithos — камень і graphō — пішу.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

баразёнка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

1. Памянш. да баразна (у 1, 2 знач.). А я жыта не жала, у баразёнцы ляжала. З нар.

2. Падоўжнае заглыбленне на пласцінках як спосаб гуказапісу. Блішчастая галоўка мембраны вострай іголкай застыла на першай баразёнцы пласцінкі. Паўлаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мане́ра, ‑ы, ж.

1. Спосаб дзеяння, прыём. Тое, што мы завём подзвігам, — для.. [М. Багдановіча] натуральная манера мысліць і жыць. М. Стральцоў. Такая манера запытання па меншай меры сведчыла аб непавазе да асобы войта, і, па-другое, мела ў сабе як бы характар допыту. Колас. // Звычка, прывычка. — Што за манера з госцем праз зачыненыя дзверы размаўляць? Новікаў.

2. Сукупнасць прыёмаў, характэрных рыс творчасці. Пісьменнік [К. Чорны] прынёс у літаратуру свае тэмы, арыгінальную манеру пісьма. Лужанін.

3. толькі мн. (мане́ры, ‑пер). Знешнія формы паводзін, спосаб трымацца. Перада мной сядзеў сімпатычны інтэлігентны чалавек.. Непасрэдныя і сяброўскія манеры гэтага чалавека выклікалі мяне да шчырасці. Карпюк. [Язэп] чалавек спрытны, адзеты на гарадскі лад, манеры ў яго, як у пана. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Начы́нне ’інструменты, прылады’ (Яруш.), ’драўляны посуд; набор рамесніцкіх прылад, інструментаў’ (Нас.), начы́нье ’набор прылад’: начынье кросна ткаць (ТС), начы́ння, начы́не, начы́нё, начы́нё ’ўвесь посуд у хаце; інструмент’ (Сл. ПЗБ), начы́нё ’сталярны інструмент’ (навагр., Нар. словатв.), начэнё ’рамесніцкія прылады’ (Кліх), начэ́ня ’сталярны інструмент’ (нясвіж., З нар. сл.), ’начынне, рэчы’ (лід., Сл. ПЗБ), ст.-бел. начине ’сукупнасць прадметаў, прыналежнасць якога-небудзь ужытку; посуд рознага прызначэння; рамесніцкі інструмент’ (Дасл. (Гродна), 121), укр. начи́ння ’посуд; інструмент, прылады; частка кроснаў’, польск. naczynie ’ёмістасці, посуд; прылады, інструменты’, чэш. náčiní ’рамесніцкія прылады; кухонны посуд’. Паводле Булыкі (Лекс. запазыч., 94), ст.-бел. начинье (начынье) ’прылада, інструмент’ (з пач. XVI ст.) запазычана са ст.-польск. naczynie ’тс’; улічваючы геаграфію, хутчэй можна гаварыць пра арэальную інавацыю, цэнтр якой знаходзіўся, відаць, на чэшскай моўнай тэрыторыі (параўн. ст.-чэш. náčiní ’інструмент; посуд’). Да чынспосаб’, параўн. такім чынам ’так, такім спосабам’, паралельнае да надоба, надобʼе ’хатнія рэчы, прылады’ (славен. dobспосаб, рад’), параўн. балг. на́чинспосаб’ і інш., першапачаткова ’рэчы, што прызначаюцца для пэўнага спосабу працы; адпаведным чынам выкарыстоўваюцца’, гл. Махэк₂, 387; Брукнер, 82. Маг. начы́ньня ’вантробы’ (Бяльк.), фармальна тоеснае разгледжаным словам, мае іншае паходжанне: ад начыня́ць, чыні́ць ’фаршыраваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Баге́ма. Рус. боге́ма, укр. боге́ма. Запазычанне з франц. bohème ’тс’ (першапачаткова мела значэнне ’цыганшчына’, далей ’цыганскі спосаб жыцця’), якое паходзіць ад Bohême ’Багемія, Чэхія’ (цыгане з’явіліся ў Еўропе іменна з Чэхіі; першыя звесткі пра іх былі ў ст.-чэш. Хроніцы Даліміла XIV ст.). Параўн. Махэк₂, 59; Шанскі, 1, Б, 150.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сро́дак ‘прыём, спосаб дзеяння, захады’ (ТСБМ, Нас., Байк. і Некр., Др.-Падб.). Ст.-бел. сродокъ, сродекъ ‘сярэдзіна; сродак’, запазычанне з ст.-польск. środek ‘сярэдзіна; сродак’ (Булыка, Лекс. запазыч., 186). Сучаснае бел. слова, ведаць, працягвае ст.-бел.; гл. яшчэ Карскі, Белорусы, 149; Кюнэ, Poln., 99. Далей да прасл. *serda ‘сярэдзіна’, *sьrdь‑ ‘сэрца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

замо́к, -мка́, мн. -мкі́, -мко́ў, м.

1. Прыстасаванне для запірання чаго-н. на ключ.

Дзвярны з.

Заперці дзверы на з.

За сямю (дзесяццю) замкамі (перан.: старанна схаваны). На замку (запёрта). Граніца на замку (перан.: надзейна абаронена).

2. Затвор агнястрэльнай зброі.

З. гарматы.

3. Спосаб змацавання частак драўляных канструкцый (спец.).

4. Верхняя злучальная частка аркі, скляпення (спец.).

|| прым. замко́вы, -ая, -ае (да 2—4 знач.; спец.) і замо́чны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

узо́р, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Малюнак, у якім спалучаюцца ў пэўным парадку лініі, колеры, фігуры і пад.

У. тканіны.

Маляўнічы ў.

Ледзяны ў. на акне (перан.).

2. чаго і без дап. Паказальны або пробны выраб.

Узоры тканіны.

У. паперы.

3. чаго і без дап. Паказальны прыклад чаго-н., што-н. дасканалае, вартае пераймання.

У. мужнасці.

У. працавітасці.

4. Спосаб канструкцыі, від, форма.

Вінтоўка новага ўзору.

|| прым. узо́рны, -ая, -ае (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цэмента́цыя, -і, ж. (спец.).

1. Спосаб умацавання грунтоў, бетонных кладак і пад. шляхам увядзення ў іх пад ціскам вадкага цэментнага раствору.

Ц. скважын свідравін.

2. Працэс здабывання з раствораў золата, серабра, медзі іх выцясненнем (як больш электрададатных) менш высакароднымі металамі (менш электрададатнымі).

3. Насычэнне паверхні малавугляроднай сталі вугляродам пры высокай тэмпературы з мэтай стварэння цвёрдага паверхневага слоя.

4. Геалагічны працэс счаплення састаўных частак горнай пароды растворанымі мінеральнымі рэчывамі.

|| прым. цэментацы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)