Баге́ма. Рус. боге́ма, укр. боге́ма. Запазычанне з франц. bohème ’тс’ (першапачаткова мела значэнне ’цыганшчына’, далей ’цыганскі спосаб жыцця’), якое паходзіць ад Bohême ’Багемія, Чэхія’ (цыгане з’явіліся ў Еўропе іменна з Чэхіі; першыя звесткі пра іх былі ў ст.-чэш. Хроніцы Даліміла XIV ст.). Параўн. Махэк₂, 59; Шанскі, 1, Б, 150.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)