фармава́льны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Прызначаны для фармавання, фармоўкі. Фармавальная машына.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

церабі́льны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для цераблення лёну, канапель. Церабільная машына.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цэнтрыфу́жны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Тое, што і цэнтрыфугальны. Цэнтрыфужная машына.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шатрава́льны, ‑ая, ‑ае.

Які служыць для шатравання зерня. Шатравальная машына.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шчапа́льны, ‑ая, ‑ае.

Які служыць, прызначаны для шчапання. Шчапальная машына.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

інкаса́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Службовая асоба, якая займаецца прыёмам грошай ад арганізацый і ўстаноў для здачы іх у банк, а таксама машына, якая перавозіць такую асобу.

|| прым. інкаса́тарскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перфара́тар, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

1. Апарат для запісу інфармацыі на перфастужках і перфакартах.

Электрамагнітны п.

2. Машына для бурэння горных парод.

|| прым. перфара́тарны, -ая, -ае і перфарацы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заве́дзены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад завесці.

•••

Як заведзеная машына гл. машына.

Як заведзены — без перапынку, без затрымкі (гаварыць, рабіць што‑н.). Лазар гаворыць, як заведзены, і развязвае кайстру. Жычка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ве́янка 1 ’машына для веяння збожжа’ (Кліх), палес. віянка ’шуфлік’ (Тарн.), лун. ве́енка ’драўляны шуфлік для ручнога веяння’ (Шатал.). Укр. ві́янка ’веянне збожжа’, рус. урал., сіб. ве́янка ’веялка, машына для веяння’. Усх.-слав. утварэнне з суф. ‑k‑a ад прыметніка vějanъ. Да ве́яць (гл.).

Веянка 2 ’павека’ (свісл., Шатал.). Рэгіянальнае ўтварэнне ад веяць (гл.). Аналагічныя суадносіны ў лексемы веялка ’шуфлік’ ⟷ веялка ’павека’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падбо́ршчык, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Рабочы, што ажыццяўляе падбор, падборку чаго-н.

2. Прыстасаванне, машына для падбірання скошанай збажыны, травы і пад.

|| ж. падбо́ршчыца, -ы, мн. -ы, -чыц (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)