◎ Напрэ́ндзіць ’надуць, уздуць’: trybuch naprendzić (слонім., Арх. Федар.). Ад прэндзіць ’уздуваць’ (гл.), відаць, іранічна спаланізаванага ўтварэння, паралельнага да прудзіць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Лахаму́дра, лахамудрына, лахамудрашча ’неакуратная асоба’, (іранічна) ’разумнік, хітрэц’, лахамудрыць ’паказваць сябе вельмі разумным’ (Юрч. Вытв.). У выніку кантамінацыі ўтворана ад лахудра і мудры (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыпі́нда́ ’фартух’ (Нас., ТС), укр. припинда́ ’фартух’, ’хлеўчык, прыбудаваны да памяшкання’. Несумненна, да прыпіна́ць 1 (гл.), фіналь надае слову іранічна-экспрэсіўнае адценне (гл. ЕСУМ, 4, 575).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
праста́к, ‑а, м.
Разм. Тое, што і прасцяк. Шапка, што ссунулася крыху на бок, некалькі расшпіленых гузікаў, твар — усё нібы крычала: глядзіце, вось я які прастак, душа ў мяне нараспашку, увесь я перад вамі, адным словам свой чалавек на вёсцы. Кавалёў. Іранічна падсм[ей]ваецца паляшук, расказваючы .. гісторыі і легенды даверлівым прастакам. «Маладосць».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Недапе́ка ’дурань, дурніца’ (Яўс.), недапёка ’недавучка’ (Нас.), ’нязграбны чалавек’, недапе́клы, ’не зусім разумны’, недапе́чаны, недапячоны ’тс’ (Сл. ПЗБ), з неда- ’недастаткова’ і пячы́ (іранічна), параўн. недапе́чаны ’недапечаны; недавучаны; неразумны, дурнаваты’; магчымы ўплыў дзеяслова пячы́ся ’клапаціцца, даглядаць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
до́бранькі, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. Ласк. да добры (у 1, 2 і 3 знач.). Часам.. [Юлька] бывае ласкавенькай, добранькай і міленькай. Бядуля. — Будзьце ж так добранькі, таварыш прадстаўнік, пашкадуйце ўжо мяне, бедную. Галавач.
2. Разм. Ужываецца іранічна ў процілеглым значэнні: дрэнны, нядобры. — Дарэмна крыўдуеш, Сідар. Ты сам ведаеш, што білі цябе пашы хлопцы для адводу вачэй, для жарту, можна сказаць. — Добранькія жарцікі! Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Страма́к 1 ‘прылада ў выглядзе чатырохграннага шуфеля з доўгай ручкай для капання торфу’ (Скарбы, Сцяшк. Сл.). Дэрыват ад стромы (гл. стромкі) з суф. ‑ак.
Страма́к 2 ‘высокі, нязграбны чалавек’ (Цых.). Відаць, іранічна пераасэнсаванае польск. дыял. sztramak ‘фарсун, моднік’, што з ням. stramm ‘нахабны, дзёрзкі’ (гл. Курцова, Polszczyzna, 496).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перахрысці́ць ’балюча ударыць’ (люб., Нар. словатв.). Да пера- (гл.) і хрысці́ць, гукапераймальнага паводле паходжання: магчыма, суадносіцца з прасл. *xvorstati, параўн. экспрэсіўныя ўтварэнні хра́снуць ’моцна выцяць’, хра́снуцца ’ўпасці, паваліцца, моцна стукнуўшыся’, дыял. (драг.) хроснуты ’ўдарыць’ і хво́снутысь ’ударыцца’, рус. хворостыть, чи‑хво́стить ’моцна сцёбаць’, польск. chróstać, н.-луж. kšostaś, в.-луж. chrósćić, чэш. chrastiti і chřastati ’грукаць дзвярыма’, ’біць некага палкай’ (гл. Махэк₂, 206 і 207): другасна (іранічна) атаясамлена з хрысці́ць (гл.), перахрысці́ць ’перажагнаць, палажыць крыж (рукою)’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тушо́нікі ‘тушаная бульба’ (Зайка Кос.; маз., Шатал., Мат. Гом., ПСл), тушо́нікі, тушо́нцы ‘тс’ (Сл. Брэс.), тушо́ні́кі́, тушэ́нкі, тушо́нцы ‘тс’ (ТС). Да тушоны, тушыць 2 (гл.) паводле вядомай на Палессі словаўтваральнай множналікавай мадэлі для назваў страў з бульбы, параўн. смажо́нікі, смажо́нцы ‘смажаная бульба’, соло́нікі, соле́нікі, солёнікі ‘вараная ў салёнай вадзе цэлая чышчаная бульба’ (ТС), паро́нкі ‘адвараная бульба’ (Зайка Кос.) і інш. Магчыма, сюды ж (іранічна?) тушо́нік ‘той, хто тушыць пажар, пажарнік’ (івац., Нар. сл.), да тушыць 1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тэало́гія ‘багаслоўе’ (ТСБМ), тэолёгія ‘тс’ (Пятр.), ст.-бел. теология, феология ‘тс’ (1595 г., ГСБМ). Запазычаны са ст.-польск. teologia ‘тс’, якое з лац. theologia, а апошняе са ст.-грэч. θεολογίᾱ ‘навука пра багоў’ ад θεός ‘бог’ і ‑λογία < λόγος ‘слова’ (Булыка, Лекс. запазыч., 162; ЕСУМ, 5, 546–7). Параўн. таксама ст.-бел. теологъ, што са ст.-польск. teolog ‘тс’; другасныя варыянты, фанетычна набліжаныя да грэчаскіх формаў феологъ, феолокгъ. Таго ж паходжання народнае тэлялёг ‘багаслоў’; студэнт-багаслоў; чалавек, што чытае ў царкве святыя кнігі’ (Нас.), магчыма, іранічна і фармальна набліжанае да гукапераймальных слоў таляхаць, талялёхаць і інш., гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)