Серадапо́сце ‘серада на чацвёртым тыдні посту; сярэдзіна вялікага посту’ (Бяльк.), серадзі́ць ‘пасціць па серадах’ (Нас., Некр., Сцяшк. Сл., Янкоўскі, Бел. мова). Магчыма, сюды ж серада́ ‘скароміна, скаромнае’ і ‘вельмі мала’ (ТС), што звязана з захаваннем ці незахаваннем посту. Параўн. рус. средопо́стье ‘чацвёрты тыдзень посту’, серб.-харв. средо̀пошће ‘сярэдзіна посту’. Самастойнае (не праславянскае!) утварэнне ад серада і пост (гл.). Параўн. Фасмер, 3, 607; Скок, 3, 14.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пасаро́мецца, ‑меюся, ‑меешся, ‑меецца; зак.

1. Адчуць сорам за свае паводзіны, дзеянні. [Анісім:] — Пасаромелася б людзей. Адна ў калгасе засталася такой [непісьменнай]. Гурскі.

2. з інф. Праявіць сарамлівасць у чым‑н., не адважыцца зрабіць што‑н. Увечары... [Кастусь] пасаромеўся ісці да Ракіцкіх, а Скобаліха не прыйшла. Прокша. — Рукі яе не пацалаваў. Гэта мая цемната, прастата вясковая. Пасаромеўся. Янкоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пачапа́ць, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е; зак., каго-што.

1. Дакрануцца некалькі разоў; пакратаць. [Галя] не кранулася іх рукою. Ведала звычай некаторых птушак: калі пачапаеш яйкі рукамі, птушкі цураюцца іх. Сабаленка. [Дзед] адкашляўся, разгладзіў, убачыўшы нас, вусы, пачапаў кароценька пастрыжаны клінок бародкі. Янкоўскі.

2. Крануўшы, парушыць. Пасля.. [жонка] расказвае, што цяпер пачалі паказвацца ваўкі. Мабыць, гэта пачапалі іхнія гнёзды. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аба́пал,

1. прыназ. з Р. Спалучэнне з прыназ. выражае прасторавыя адносіны. Паказвае на размяшчэнне з абодвух бакоў чаго‑н. Часам па лесе, што абапал выбоістага шляху, пройдзецца Лясун і засвішча, застогне. Лупсякоў. Над ракою, над лугамі абапал ракі ні клубочка ні каснічка — палоскі туману. Янкоўскі.

2. прысл. З абодвух бакоў. Абапал пацягнуліся сады, агароды, ягаднікі. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расчыні́ць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., што.

Адчыніць што‑н. зачыненае, зрабіць даступным унутранасць чаго‑н. Расчыніць хату. □ Сцёпка паважна расчыніў чамадан і выняў адтуль вялікую суконную хустку — гасцінец для маткі. Колас. // Адчыніць, расхінуць (створкі, дзверцы і пад.). Расчыніць вароты. □ Гарачыня прымусіла расчыніць вокны і дзверы. Чарот. Як толькі шафёр расчыніў пярэднія дзверы, людзі .. адзін за адным спакойна заходзілі ў аўтобус. Янкоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

халаднава́ты, ‑ая, ‑ае.

1. З памяркоўным прыемным холадам, прахалодай. Ад лесу пачалі наплываць і згушчацца змрокі, і на сяло пацягнула халаднаватаю вільгаццю паплавоў. Скрыган. Халаднаватаю раніцаю партызанскі атрад.. чакаў пачатку — калі па дарозе пойдуць калоны варожых машын. Янкоўскі.

2. перан. Раўнадушны, бясстрасны. Максім таксама спыніўся, з халаднаватай цікавасцю разглядаючы.. [Шашу]. Шамякін. Вобраз Донны Анны, які ўвогуле правільна вырашаны Карзянковай, трохі халаднаваты. «ЛіМ».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Туля́ка ‘бадзяга, валацуга’ (Нас., Некр. і Байк., Янк. 3.), ‘палахлівец’ (Ф. Янкоўскі), ст.-бел. тулакъ ‘бадзяга’ (ГСБМ). Параўн. польск. tułák ‘тс’ (з чэш., Басай-Сяткоўскі, Słownik, 401), дыял. tulak ‘балван, дурань’, в.-луж. tulak ‘праныра’, чэш. tulak ‘бадзяга, валацуга’. Відаць, незалежныя ўтварэнні ад *tulati sę, гл. туляга, туляцца, акрамя старабеларускага, якое, хутчэй за ўсё, праз польскую мову з чэшскай. Варыянтнасць канца слова адлюстроўвае сінанімію суфіксаў у беларускай мове, што датычыць назоўнікаў агульнага роду на ‑яка і ‑яга, гл. Сцяцко, Афікс, наз., 176–179.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пустадо́мак, ‑мка, м.

Разм. Чалавек, які не мае гаспадаркі; дрэнны, нядбайны гаспадар. Разгарнуў свае нататкі.. Слова «пустадомкі» не раз і не два паўтараецца.. У маіх запісах гэта слова сустракаецца з рознымі значэннямі, паўтараецца — з адным: абыякавы, безгаспадарны (пра чалавека). Янкоўскі. Самотна і цяжка Ганне без сыноў. Быццам пустадомкі яны якія, і ў бацькавай хаце месца ім не хапала... Гроднеў. [Апанас:] — Жывеш як пустадомак: ні калёс, ні атос, і кабылу чорт панёс. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Маге́ра1 ’кікімара’ (мсцісл., З нар. сл.) з’яўляецца, відаць, кантамінацыяй з традыцыйнай назвы жаночай істоты дамавіка — ма́ра́ (гл.) і меге́ра (гл.).

Маге́ра2 ’неахайны, някемлівы чалавек’ (Янк. 2). Няясна. Магчыма, звязана з чэш. валаш. mega, megal, megaňa ’непаваротлівы, няўклюдны’, славац. mego ’тоўсты, як бочка, грубіян’, якія таксама няясныя (Махэк₂, 358). Янкоўскі (2, 101) выводзіць ад маге́рка ’лямцавая ці суконная шапка’.

Маге́ра3 ’гарэлка’ (жлоб., Мат. Гом.). Няясна. Магчыма, звязана з ням. mager ’худы, бедны, посны’ ці ад прозвішча прадпрымальніка, які гнаў гарэлку. Не выключана сувязь з магера1 (як вынік піцця — белая гарачка).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Апо́ўзлы ’аблезлы’ (Янк. БП, 467, Касп., Янк. I, Янк. Мат.); у выразе жаба апоўзлая (варыянт — жаба аблезлаяЯнкоўскі, докт. дыс., 1, 188) указвае на нікчэмнасць чалавека. Апоўзлік ’нязграбны, нікчэмны, слабы, закажанелы чалавек’ (Мядзв., Інстр. III, Янк. Мат., Касп.), ’нязграбнае, непаслухмянае дзіця’ (Мядзв., Янк. Мат., Сцяц.); апо́ўзіна ’неахайны чалавек’ (Сцяшк., Янк. II). Параўн. ст.-рус. опълзти ’апляшывець’. Выключна беларускія пераносныя значэнні даюць уяўленне аб жабе пасля лінькі (параўн. рус. выползина, выползок ’скурка жывёлы пасля лінькі’; выползень ’насякомае, якое выпаўзла з лічынкі’, ’цёмны чалавек, які з’явіўся невядома адкуль’) ці аб абвіслым, азызлым, лысым чалавеку (параўн. рус. оползень ’аблезлае футра’, славен. opolzniti ’аблысець’). Нельга цалкам адкінуць і магчымасць іншага семантычнага развіцця, зафіксаванага ў чэш. oplzlý слізкі’, адкуль ’бессаромны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)