Стамбо́ль ‘гатунак табаку’ (Янк. 3.). Янкоўскі (там жа, 124) мяркуе, што назва можа быць звязана з назвай Стамбул. Няпэўна; але параўн. наступнае слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

спе́шыцца, ‑шуся, ‑шышся, ‑шыцца; зак.

Злезці з каня. Не даязджаючы двух-трох кіламетраў да чыгункі, хлопцы спешыліся, схавалі ў лесе падводы. Краўчанка. [Коннікі] спешыліся, зайшлі ў двор. Янкоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зво́ды, ‑аў; адз. няма.

Разм. Нагаворы, плёткі. І жылося б, як у людзей, каб не чужыя зводы. Адамчык. Яго жонка зводы робіць, перадае другому, так толькі і жыве. Янкоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пу́дла, ‑а, н.

Разм. Промах у стральбе, няўдалы стрэл.

•••

Даць пудла — а) не пацэліць, прамахнуцца. — Страляй, дзядзька, — кажа стралец, — і мабыць, я даў пудла. Янкоўскі; б) памыліцца, зрабіць памылку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ко́бка1 ’яма’ (Сцяшк. Сл.). Гл. кобачка.

Ко́бка2 ’нізкая, прысадзістая, моцная дзяўчынка’ (Янк. III). Янкоўскі (55) параўноўвае з укр. кобка ’металічная каробка’ (параўн. ЕСУМ, 2, 477). Гл. кобка1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пратары́ць, ‑тару, ‑торыш, ‑торыць; зак., што.

Пракласці яздой, хадзьбой (дарогу і пад.). Раней тут дарогі не было, яе пратарылі партызаны. Янкоўскі. Следам [за першым савецкім спадарожнікам] пратарыў першую сцежку ў космас наш чалавек. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прапыта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разведаць, распытаць пра каго‑, што‑н.; атрымаць звесткі аб кім‑, чым‑н. Разы два ці тры спрабавалі [партызаны] прапытаць у самога вусатага, што за «шорсткая» размова была ў свірне. Янкоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прачыні́цца, ‑чыніцца; зак.

Не поўнасцю адчыніцца. Дзверы свірна прачыніліся, і паказаўся дзесьці ўжо бачаны і крыху знаёмы партызан. Янкоўскі. Я не паспела яшчэ добра агледзецца, як адно акно прачынілася і ў ім паказалася Проська. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

патрэ́скацца, ‑аецца; зак.

Даць трэшчыны на сваёй паверхні. Спёка стаіць страшэнная. Лісце на дрэвах прывяла. Зямля высахла і патрэскалася. Бяганская. Дзед быў хворы. Гарачка такая, што губы патрэскаліся, вочы глядзяць, але не свецяць, не пазнае нікога. Янкоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вы́марскацца ’выпрацавацца, затраціць многа сілы і мець патрэбу неадкладна папоўніць сілы’ (Янк. I). Янкоўскі (I, 55) параўноўвае з чэш. mrskati ’біць, сцябаць’. Але, відаць, канкрэтнай крыніцай бел. слова з’яўляецца польск. wymerskać ’выбіць, насцябаць’. Аб апошнім гл. Брукнер, 323 і наст.; Махэк₂, 380.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)