Марэгаць ’пэцкаць’ (хойн., Мат. Гом.). Відавочна, балтызм. Параўн. літ. márgas ’стракаты, рабы’, mar̃gti ’мільгацець, мітусіць’, хаця можна ўспрымаць як экспрэсіўны дзеяслоў з суфіксам ‑эг‑ ад мара́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тэнч ж. ‘танката (пра ніткі)’ (навагр., З нар. сл.). Экспрэсіўны назоўнік, утвораны нульсуфіксальным спосабам ад то́нкі (гл.) з адлюстраваннем пераходу о > э. Параўн. то́ўсты, тоўшч, тэўшч, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пе́нтах ’дзіця, якое злуецца, кіпіць’ (ТС). Відаць, генетычна звязана з пе́ня 1 (гл.) і з польск. pienia ’суцяга, зваднік’, pieniacz, pieniaka ’той, хто любіць судзіцца, цягацца па судах’. Экспрэсіўны суф. ‑max.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Няхлю́жы, ныхлюжый ’дрэнны, кепскі’ (брэсц., Нар. лекс.), ніўхалюжый ’няўклюды, нехлямяжы’ (Бяльк.). Гл. няўклюда; чаргаванне⇉можа мець экспрэсіўны характар, параўн. няхлюда ’няўклюда’ (Сцяшк. Сл.), формы з дадатковай вакалізацыяй, магчыма, пад уплывам халь ’дрэнь’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Басто́ліць ’біць няшчадна’ (Нас., Яруш.). Слова невядомага паходжання. Магчыма, ёсць сувязь з рус. дыял. бустать ’біць’ (тады ‑ол‑ — нейкі «экспрэсіўны» суфікс). Параўн. таксама літ. bàstelėti тыкнуць; кальнуць’ (да basnȯti ’тыкаць; калоць’). Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Заквэ́цаць ’запэцкаць’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. заке́ўзаць ’тс’ (Сл. паўн.-зах.), рус. цвяр. заке́кать ’тс’. Фанетыка бел. слова ўказвае на экспрэсіўны ці запазычаны характар. Ці не звязана з лат. kvept, kvēpināt ’закурваць, закурадымліваць’? Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Слімба́ты ‘слінявы’ (слуц., Жыв. сл.). Да папярэдняга слова, праз экспрэсіўны назоўнік *слімба (аб суф. ‑б(а) гл. Сцяцко, Афікс. наз., 33), параўн. слімакава́ты ‘пакрыты слінай, мокры ад сліны’ (ТСБМ), утворанае ад слімак, слімакі (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ты́бліць ‘ісці ўпэўнена’ (мёрск., Нар. лекс., Бел. дыял. 1), параўн. яшчэ аргат. ‘futuere’ (Лукашанец, Сацыял.), магчыма, да тыбель, гл. Экспрэсіўны дзеяслоў няяснага паходжання, магчыма, балтызм, параўн. літ. dỹbinti ‘ісці, крочыць (вялікімі крокамі)’, параўн. дыбаць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Пу́льгаць, пу́льгаты ’разліваць, распырскваць; хлябтаць, сёрбаць’ (драг., Сл. Брэс., Клім.). Гукапераймальнае, “звонкі” варыянт ад пу́лькаць ’тс’.

Пульга́ць ’кідаць’ (лаг., Жд. 3). Відаць, экспрэсіўны варыянт да пуляць ’кідаць, страляць’ (гл.), параўн. швіргаць ’кідаць’ і рус. швырять ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пэ́трахі ’вантробы’ (гродз., Жыв. НС), перан. ’шматкі’ (нясвіж., Сл. ПЗБ), пэ́трах ’ашмётак’ (Цых.), на пэтрах: патрушчыў на пэтрах ’ушчэнт’ (Шляхам гадоў, Мн., 1990, 145). Экспрэсіўны варыянт да патрахі́ ’вантробы’ (гл.), параўн. польск. patrochy ’вантробы; неядомыя абрэзкі і адходы з іх’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)