загламаздзі́ць

‘набіць галаву, збіць бакі; наваліць адно на другое; пачаць шумець, крычаць’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. загламазджу́ загламаздзі́м
2-я ас. загламаздзі́ш загламаздзіце́
3-я ас. загламаздзі́ць загламаздзя́ць
Прошлы час
м. загламаздзі́ў загламаздзі́лі
ж. загламаздзі́ла
н. загламаздзі́ла
Загадны лад
2-я ас. загламаздзі́ загламаздзі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час загламаздзі́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

заці́хнуць, -ну, -неш, -не; заці́х, -хла; -ні́; зак.

1. Перастаць утвараць якія-н. гукі; перастаць шумець.

Зала заціхла.

Дзеці заціхлі.

2. перан. Аслабіць або спыніць сваю дзейнасць.

Вецер заціх.

|| незак. заціха́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шумну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

Разм. Аднакр. да шумець ​1 (у 1, 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бузі́ць, бужу, бузіш, бузіць; незак.

Разм. Шумець, скандаліць, рабіць бязладдзе. [Язва:] Ужо ўсё так добра наладзілася, а ты [Праменны] пачынаеш бузіць. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шуме́ть несов.

1. шуме́ць; (громко разговаривать) гамані́ць; (кричать) крыча́ць;

лес шуми́т лес шумі́ць (гамо́ніць);

лю́ди шумя́т лю́дзі гамо́няць (крыча́ць);

2. перен., безл. шуме́ць;

шуми́т в уша́х шумі́ць у вуша́х (у вушшу́);

в голове́ шуми́т у галаве́ шумі́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пашуме́ць, ‑млю, ‑міш, ‑міць; зак.

Шумець некаторы час. І ўсё ідзе сваёй ступою — Няхай і дожджык пашуміць. Колас. Члены брыгады пашумелі, але выйшлі. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Перашу́мны ’шум дажджу, ветру’ (Сцяшк. Сл.). Аддзеяслоўнае ўтварэнне, параўн. польск. przeszumiećшумець пэўны час’. Гл. шуле шумець.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сціхамі́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.

Разм. Перастаць крычаць, шумець і пад.; супакоіцца. [Дзед Мароз:] — Што за смех, што за шум? Сціхамірыцца прашу. А. Александровіч. Пабурчыць, пабурчыць маці ды сціхамірыцца. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зашуме́ць 1, ‑млю, ‑міш, ‑міць; зак.

Пачаць шумець. // Прашумець. Навакол цішыня. Толькі чутна, як зрэдку Каласы зашумяць На шырокім палетку. Нядзведскі.

зашуме́ць 2, ‑міць; зак.

Разм. Узняцца пенай; запеніцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шамрэ́ць, ‑ыць; незак.

Разм. Шамацець, шапацець, шумець. Сарваны ветрам ліст кляновы На пад[а]конніку шамрыць. Лойка. Прыедзе [бацька] ў водпуск, дык тая адзежа на ім .. ажно шамрыць. А чысты сам, а харошы. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)