Пстры́чка, пстрычо́к ’рэзкі адрывісты ўдар пры разгібанні ўказальнага або сярэдняга пальца, сагнутага вялікім пальцам’; ’пра малую, несур’ёзную, нявытрыманую, запальчывую, нервовую жанчыну ці дзяўчыну’ (ТСБМ, Шат., ТС, Сл. ПЗБ, Байк. і Некр., Жыв. сл.), ’шпілька’ (Байк. і Некр.). З польск. pstryczek, pstryczka ’пстрычка’, якія ад pstrykać (гл. пстрык).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Піня́га (з шавецкага рамяства) (Сержп. Грам.), польск. pinku, репка ’шавецкі цвік, шавецкая шпілька, якой прыбіваюць падэшву да бота’. З ням. Pinne ’тс’ (Варш. сл., 4, 195) < (н.-ням. pfinne, в.-ням. pfln, англа-сакс. /ля) < с.-ірл. Ьепп ’рог’ (Васэрцыер, 173). Гл. таксама пяняга ’кавалак скуры’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ко́лкость

1. (качество, свойство) калю́часць, -ці ж.; (язвительность) з’е́длівасць, -ці ж.;

2. (колкое слово) шпі́лька, -кі ж.;

говори́ть ко́лкости падпуска́ць шпі́лькі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Спі́на ‘задняя (у жывёл — верхняя) частка тулава’ (ТСБМ, ТС; лід., карэліц., мін., Сл. ПЗБ; браг., Шатал.), спі́на ‘хрыбет’ (Пятк. 2), ‘вільчык’ (Сл. ПЗБ); таксама спіна́, спэна́ ‘спіна’, ‘прадаўгаватая горка’ (ТС). Укр. спи́на, рус. спина́ ‘спіна’. Лічыцца запазычаннем праз ст.-польск. spina ‘хрыбет’ (параўн. націск) з лац. spīna ‘спінны хрыбет, пазваночнік’; гл. Міклашыч, 318; Брукнер, 509. Фасмер (3, 735) прапаноўвае яшчэ бачыць роднасць з лат. spina ‘прут’, лац. spīna ‘цёран; шып, хрыбет’, ст.-в.-ням. spinulaшпілька’, тахар. A spin‑ ‘крук, колышак’, с.-н.-ням. spîle ‘ражон’. Гл. яшчэ ЕСУМ, 5, 371; Трубачоў, Проспект, 81.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Страказа́ ‘стрэлка, насякомае з празрыстымі крыламі’ (ТСБМ, Бяльк., Сцяшк., ЛА, 1), страказа́, стрыказа́, стрыкоза́ ‘тс’ (нясвіж., лід., докш., Сл. ПЗБ), ‘конік’ (Бяльк.; шчуч., лудз., Сл. ПЗБ), стрыказа́ ‘конік, які скача і стракоча крыламі’ (Скарбы), ‘шпілька’ (пін., Сл. ПЗБ). Параўн. укр. дыял. стреко́за, стрекоза́ ‘цыкада’, стри́коза ‘насякомае Libellula L.’, рус. стрекоза́ ‘тс’. Вытворнае ад стры́каць ‘рабіць хуткія рухі; пстрыкаць’ (гл.), параўн. Фасмер, 3, 774; словаўтварэнне, відаць, як у слімаза́ ‘плакса’ (ад слімаць, гл. Сцяцко, Афікс. наз., 41), канец слова, магчыма, збліжаны з каза́; значэнне ‘конік’ пад уплывам стракатаць. Агляд версій гл. ЕСУМ, 5, 443.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Іглі́ца ’іголкападобнае лісце хвойных дрэў і кустоў’ (ТСБМ, Сцяшк. МГ, Янк. I, Янк. III), ’папярочны драўляны брусок, якім змацоўваюцца дзвярныя дошкі’ (ТСБМ, Бяльк., Сцяшк. МГ, Касп., Янк. III, Мат. Маг., Інстр. I, Інстр. II, В. В., 107), ’брусок, што злучае брусы з зубамі ў баране, праходзячы праз іх’ (Бяльк.), ’планка (у табурэтцы, стале)’ (Сцяц.), ’драўляны ручны чаўнок для вязання рыбалоўных сецей’ (Крыв., 167). Рус. дыял. и́гли́ца, церск., урал. ’ігла для шыцця’, церск., сарат., наўг., урал., перм., цюмен. ’ігла для вязання сецей’, кастр. ’доўгі завостраны драўляны цвік’, тамб. ’жэрдка ў загарадзі, поручнях і г. д.’, паўд. ’папярочныя брусы бараны’, дан., паўд., смал., урал., разан. ’папярочны брусок, якім змацоўваюцца дошкі’ і іншыя вельмі блізкія значэнні: укр. гли́ця ’драўляная ігла’, ’хвоя, шыпулькі хвойнага дрэва’, ’баляса, слуп у поручнях, загарадзі’, ’папярочная злучальная жэрдка’, ’кладка’ (Грынч.), польск. iglica ’ігла, вязальная спіца’, ’вастрыё, верхавіна, пік’, ’жалезны кол’, н.-луж. jeglica ’іголка’, чэш. jehlice ’іголка, шпілька’, ’спіца’, славац. ihlica ’ігла, шпілька’, ’спіца’, ’драўляны ці металічны прут для замацавання ярма на шыі жывёлы’, славен. iglica ’іголка’, ’жалезны шворан у возе’, ’прут, які змацоўвае часткі ярма’, серб.-харв. ѝглица ’іголка’, ’ступенька, перакладзіна’, балг. игли́ца ’іголка’. Ст.-рус. иглица ’драўляныя брускі, якія выкарыстоўваюць пры будаўніцтве памяшканняў’, ’пякучы валасок некаторых раслін’ (XVII ст.). Прасл. утварэнне з суф. ‑ica ад *jьgъla (гл. ігла). Трубачоў, Эт. сл., 8, 214–215. Семантычны зрух у напрамку ’змацавальная жэрдка, перакладзіна, палка’ → ’завостраная на канцы палка’ → ’іголка’ → ’лісце хвойных дрэў’ (па падабенству).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

подковы́рка ж.

1. (действие) падкалу́пліванне, -ння ср.;

2. (переплетение у лаптей) падплёт, -ту м.;

ла́пти с подковы́ркой падпле́ценыя ла́пці (ла́пці з падплётам);

3. перен. падкалу́пліванне, -ння ср.; шпі́лька, -кі ж.;

сло́ва не ска́жет без подковы́рки разг. сло́ва не ска́жа без шпі́лькі;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

впи́тьсяI сов.

1. упі́цца, прысмакта́цца; (глазами) утаро́піцца;

пия́вка впила́сь в те́ло п’я́ўка ўпіла́ся ў це́ла;

впи́ться глаза́ми (в кого-л.) утаро́піцца вача́мі (у каго-небудзь);

2. (врезаться) урэ́зацца, уе́сціся; (воткнуться) уваткну́цца, убі́цца, уле́зці;

ни́тка впила́сь в ру́ку ні́тка ўе́лася ў руку́;

була́вка впила́сь в па́лец шпі́лька ўваткну́лася (убі́лася, уле́зла) ў па́лец.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ігла́, іго́лка (ТСБМ), го́лка (стаўб., Нар. лексіка, 157). Рус. игла́, иго́лка, укр. ігла́, го́лка, польск. igła, в.-луж. jehła, н.-луж. gła, палаб. jågla, чэш. jehla, славац. ihla, славен. ígla, серб.-харв. ѝгла, балг. игла́, макед. игла, ц.-слав., ст.-рус. игла, ст.-бел. игла — усе са значэннем ’прылада для шыцця’. З іншай семантыкай рус. смал. иго́лка ’кінжал’, польск. igłaшпілька’, славен. igla ’шворан, прут’, балг. игла́ ’пруток’. Найбольш верагодна сувязь прасл. *jьgъla з *jьgo ’ярмо’ (гл. іга1). Махэк₂ (220–221) рэканструюе *jugulā ад і.-е. *jugo‑m, абапіраючыся на значэнне славац. дыял. jehlice ’палка, якая прасоўваецца праз канцы ярма для замацавання яго на шыі жывёлы’, параўн. грэч. ζεύγλη ’рэмень вакол шыі жывёлы як частка ярма’, лац. iugulae ’пояс Арыёна’. Адсюль першапачатковае значэнне ’змацавальная жэрдка, планка, перакладзіна’, Трубачоў, Эт. сл., 8, 213–214. Старыя семантычныя сувязі захавала не толькі славац. лексема, арэал распаўсюджання старажытнага значэння больш шырокі, параўн. рус. дыял. игла́ ’рухомая на восі сярэдняя частка спражкі, якая прасоўваецца ў дзірку рэменя (у вупражы, поясе і г. д.)’, ’частка воза’, вельмі часта з рознымі варыяцыямі ’перакладзіна, якой змацоўваюцца дошкі, бярвенні плыта, драўляныя сцены і г. д.’, славен. ígla ’клін праз ярмо’, ígelj, ȋgelje ’частка ярма’ (Безлай, 1, 208), ст.-рус. игла ’бервяно, брус, жэрдка для змацавання драўляных сцен’ (XVII ст.). Гэты ж семантычны цэнтр асноўны для вытворнага *jьgъlca (гл. ігліца). І.‑е. сувязі менш ясныя ці зусім няпэўныя. Параўноўваюць са ст.-прус. ayculo ’ігла’ < *aigulā (Міклашыч, 95; Слаўскі, 1, 443–445; Тапароў, А–Д, 59, сюды ж літ. aĩgara, aĩgaras ’саломінка’, áigyti ’калоць’, ’басці’) і грэч. αἰχμή ’вастрыё’, ἀῖκλοι ’вастрыё кап’я’ (БЕР, 2, 56; Фасмер, 2, 115, з заўвагай аб немагчымасці аддзяліць гэтыя паралелі ад балт. слоў са значэннем ’ражон, пожаг’: літ. iẽšmas, ст.-прус. aysmis). Далей, кімр. gwnīo ’шыць’, ірл. conōigim ’шыю’ (Цупіца, KZ, 37, 392; Мікала, RS, 1, 5–6). Сувязь з лац. aeger ’хворы, які пакутуе’, польск. jędza ’ведзьма, фурыя’ (Бернекер, 1, 423; Брукнер, 189), відаць, памылковая. Няпэўнае супастаўленне са ст.-ісл. igull, ням. Igell ’вожык’, слав. *ežь (Младэнаў, 196). Іншыя версіі: сувязь з грэч. ὀβολός ’манета’ (Мейе, BSL, 24, 1924, 137), супастаўленне з грэч. βέλος ’страла, кап’ё’, βελόνη ’вастрыё, ігла’, літ. geluonìs ’джала’ (Педарсан, KZ, 39, 393).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)