Сму́шакшкурка, знятая з нованароджанага ягняці, а таксама футра са шкурак такога ягняці’ (ТСБМ, Сержп.), ‘душагрэйка з аўчыны’ (Нар. сл.). Параўн. укр. смух, сму́шок ‘вырабленая аўчына’, рус. дыял. смух, сму́шек ‘тс’, польск. smuch, smusz, smuszek, в.-луж. smóška ‘тс’. Паводле Брукнера (504), з нов.-в.-ням. Schmasche ‘скура ягняці’, с.-в.-ням. smaschîn (XIV ст.), smasse (XV ст.); аднак паходжанне нямецкага слова таксама няяснае. Гл. яшчэ Праабражэнскі, 2, 341, Фасмер, 3, 694 (ва ўсходнеславянскіх з польскай) ЕСУМ, 5, 332.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вавёрка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Звярок роду млекакормячых атрада грызуноў, які жыве ў дуплах дрэў. Даўгахвостая вавёрка, відаць, нечым напалоханая, рыжай маланкай узлятае ўгору па карабатай кары дуба. Паслядовіч. // Футра, шкурка гэтага звярка. На румах ворагаў чакаюць дзяды памяркоўныя нашы; Трэба сабраць ім даніну: ад лодкі — два локці тканіны; Ад лодкі — па белай вавёрцы, і потым плыві сабе з богам... Сіпакоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сква́рка, шква́рка ‘падсмажаны або звараны кусочак сала’ (ТСБМ, Гарэц., Др.-Падб., Бяльк., Касп., Байк. і Некр., Сцяшк., Жд. 2, Шатал., Сл. ПЗБ, Нар. сл., ТС, ЛА, 4), ‘скрылік сала; кавалак сала’ (Сл. ПЗБ), скваро́к ‘скварка’ (Ян.). Укр. шква́рка, рус. сква́рка, шква́рка, шкво́рка, польск. skwarka, skwarek, в.-луж. šwjerč ‘вытапкі’, н.-луж. šwark, škwark, чэш. škvarek ‘скваркі, вытапкі’, славац. škvarka ‘вытапкі’. Дэвербатыў ад скварыць (гл.) з суф. ‑к(а). Карскі (Белорусы, 157) лічыў запазычаннем праз польск. skwarek з ням. Schwarte ‘свіная шкурка; шкварка’, на якое паўплывала варъ, сквара ‘жар’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ла́пка, ‑і, ДМ ‑пцы; Р мн. ‑пак; ж.

1. Памянш.-ласк. да лапа (у 1, 2 знач.). Лапкі птушак.

2. Спец. Тое, што і лапа (у 3 знач.); невялікая лапа. Лапка швейнай машыны.

3. звычайна мн. (ла́пкі, ‑пак). Футра, шкурка з лап жывёлы. Заячыя лапкі.

•••

Гусіная лапка — травяністая расліна сямейства ружакветных з жоўтымі кветкамі і складкаватым лісцем.

Лапкі ўгору — не супраціўляцца.

Хадзіць (стаяць) на задніх лапках гл. хадзіць.

Хатка на курыных лапках гл. хатка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ва́рты, ‑ая, ‑ае; варт, ‑а.

1. Які заслугоўвае чаго‑н. Варты ўвагі, жалю. □ [Ветэрынар] гляне Дэрашу ў зубы і адразу ўбачыць, чаго конь варты. Якімовіч. А сёння сталі хлеб дзяліць, прыпомнілі, чаго хто варты. Дудар. // Які адпавядае каму‑, чаму‑н. Партсход прызнаў Паўла Дэшку вартым высокай годнасці камуніста. Дуброўскі. Паэма «Курган» займае вартае месца не толькі сярод твораў Я. Купалы, але і ва ўсёй беларускай літаратуры. Шкраба. // Каштоўны, дарагі. З дзедавых слоў выходзіла, што цяпер ні звера вартага не засталося ў лесе, ні рыбы ў балоце. Мележ.

2. у знач. наз. ва́ртае, ‑ага, н. Тое, што мае значную вартасць; добрае. [Васіль Пятровіч:] — Загінулі ўсе [будынкі вуліцы], і невядома, калі давядзецца працаваць над чым-небудзь вартым... Карпаў.

•••

Адзін другога варты гл. адзін.

Гроша ломанага не варты — не мае ніякай вартасці, каштоўнасці, ніякага значэння.

Куды (чаго) гэта варта? — ужываецца пры адмоўнай эмацыянальнай ацэнцы чаго‑н.

Не варты выедзенага яйца — пра што‑н. вельмі дробязнае, нікчэмнае.

Нікуды (нічога) не варты — вельмі дрэнны.

Чаго варты! — ужываецца пры высокай эмацыянальнай ацэнцы чыіх‑н. якасцей.

Шкурка вырабу не варта гл. шкурка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)