шку́рка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. шку́рка шку́ркі
Р. шку́ркі шку́рак
Д. шку́рцы шку́ркам
В. шку́рку шку́ркі
Т. шку́ркай
шку́ркаю
шку́ркамі
М. шку́рцы шку́рках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

шку́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

1. гл. шкура.

2. Папера ці тканіна з нанесеным на яе слоем абразіўнага матэрыялу, якая прымяняецца для шліфавання, зачысткі вырабаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шку́рка ж.

1. уменьш. шку́рка;

вавёркавыя ~кі — бе́личьи шку́рки;

2. см. ску́рка;

3. спец. шку́рка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шку́рка

1. шку́рка, -кі ж.;

бе́личьи шку́рки вавёркавыя шку́ркі;

2. (кожура) ску́рка, -кі ж.;

шку́рка я́блока ску́рка я́блыка;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шку́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

1. Памянш. да шкура (у 1 знач.).

2. Спец. Цвёрдая папера ці тканіна з нанесеным на яе слоем абразіўнага матэрыялу, якая прымяняецца для апрацоўкі (зачысткі, шліфавання і пад.) паверхні якіх‑н. вырабаў.

•••

Шкурка вырабу не варта — не варта рабіць, займацца чым‑н., брацца за што‑н.; пра тое, ад чаго няма ніякай карысці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шку́ра, -ы, мн. -ы, шкур, ж.

1. Скура з поўсцю, знешняе покрыва цела жывёл; скура з поўсцю, знятая з забітай жывёлы.

На жывым мядзведзі шкуры не купляй (прыказка). З аднаго вала дзвюх шкур не дзяруць (прыказка). Ласіная ш.

2. Пра подлага, нізкага чалавека, вымагальніка і шкурніка (разм., пагард.).

Быць у чыёй-н. шку́ры — быць у чыім-н. становішчы, звычайна дрэнным, незайздросным.

Воўк у авечай шкуры — пра злога, жорсткага чалавека, які прыкінуўся лагодным.

На сваёй шкуры зведаць, адчуць што-н. — зведаць што-н. дрэннае на сабе, на сваім вопыце.

Ратаваць сваю шкуру — ратаваць сябе, не думаючы пра іншых.

Шкуру (дзве шкуры, сем шкур і пад.) драць, лупіць з каго-н. — абіраць, жорстка эксплуатаваць каго-н.

Шкуру спусціць з каго-н. — моцна збіць, караючы, а таксама наогул жорстка абысціся з кім-н., пакараць каго-н.

|| памянш. шку́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж. (да 1 знач.).

|| прым. шку́рны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

су́слікавы су́сличий, су́сликовый;

~выя но́ры — су́сличьи но́ры;

~вая шку́рка — су́сликовая шку́рка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́паратак, -тка, мн. -ткі, -ткаў, м. (спец.).

Шкурка неданошанай жывёліны, вынятай з жывата самкі.

Авечы в.

|| прым. вы́параткавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сму́шак, -шка, мн. -шкі, -шкаў, м.

Шкурка, знятая з нованароджанага ягняці некаторых каштоўных парод, а таксама футра такога ягняці.

|| прым. сму́шкавы, -ая, -ае.

Смушкавая шапка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жеребо́к (шкурка жеребёнка-недоноска) жарабо́к, -бка́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)