сімвалі́чны, -ая, -ае.

1. гл. сімвал, сімволіка.

2. Які мае скрыты сэнс, які наводзіць на асацыяцыі (у 2 знач.).

Лёс героя с.

С. сэнс назвы рамана.

3. Пра пла́ты, сумы: мізэрна малы.

Аплата за паслугі — чыста сімвалічная.

С. ўзнос.

|| наз. сімвалі́чнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прадра́іць, ‑драю, ‑драіш, ‑драіць; зак., што.

Драячы, вычысціць, вымыць вельмі чыста. Прадраіць палубу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Напэ́рлочыста’, напэрло памый падлогу (дзятл., Сцяшк. Сл.). Відаць, ад перла з польск. perła ’перл, перламутр’, параўн. блішчыць, як шкельца (пра нешта чыста вымытае); ёсць таксама звесткі аб выкарыстанні ракавін пярловіцы (бяззубкі) для шаравання падлогі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

геле́ртэр, ‑а, м.

Кніжн. Вучоны з чыста кніжнымі, адарванымі ад жыцця ведамі; схаласт, начотчык.

[Ням. Gelehrter.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ву́менціць ’старанна, хутка і чыста выесці’ (Янк. II). Гл. вы́менціць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

буквае́дства, ‑а, н.

Іран. Чыста знешняе, фармальнае тлумачэнне чаго‑н., якое наносіць шкоду сэнсу, сутнасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павымало́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Вымалаціць усё, многае. Павымалочваць жыта са снапоў. Павымалочваць чыста снапы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зрыхтава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., каго-што.

Абл. Падрыхтаваць. [Камісар:] Калі зрыхтуеце ўсё чыста — Прашу паведаміць мне. Глебка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бель, ‑і, ж.

Тое, што і белізна. Кругом было так чыста, такая бель, што сляпіла і адбірала вочы. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

звяглі́васць, ‑і, ж.

Разм. Уласцівасць звяглівага; надакучлівасць, назойлівасць. [Пацяроб] без ладу, з чыста бабскай звяглівасцю ўтыкаўся ў прамову кожнага. Зарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)