цвя́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. Разм. Тое, што і чвякаць (у 2 знач.). Памякчэла надвор’е, растаў снег, цвякала гразь. Гурскі.
2. Ляскаць жалезным прадметам. Цвякаць замком партфеля. □ А дзяўчына.., што была партнёршай у Ралана, цвякаючы канькамі па падлозе, затанцавала: — Згодны, згодны, згодны!.. Грамовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пля́мкаць, пле́мкатэ, пля́мкнуты, пля́мкаты ’чмокаць, чмякаць (уголас), есці з прычмокваннем’, ’чвякаць, цмокаць, чмякаць ротам’ (Клім., Янк. БП, Сцяц., ТС, Сл. Брэс.: Сцяшк. Сл.; Жыв. сл.; З нар. сл.; Нар. Гом.), укр. пля́мкати. Экспрэсіўны дзеяслоў з суф. ‑ка‑ ад гукапераймання плям! (Васілеўскі, Прадукт. тыпы, 72); паводле Смаль–Стоцкага (Приміт., 169), гукаперайманне структурна суадносіцца з цям! гл. ця́мкаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
чвяк, выкл.
Разм.
1. Выкарыстоўваецца гукапераймальна для абазначэння характэрнага гуку, які ўтвараецца пры хадзьбе па гразі, забалочаным месцы. Чвяк, чвяк, хлюп... Чвяк, чвяк, хлюп... Гэта Света пайшла па лініі ў сваіх гумавых боціках. Пташнікаў.
2. у знач. вык. Ужываецца паводле знач. дзеясл. чвякаць — чвякнуць. Момант — і афіцэр выхватвае шаблю. Высока ўзняты бліскучы клінок і ... чвяк. Афіцэрская шабля далёка ў бок адлятае, выбітая з рук мужыцкім бічом. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ча́ўкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. Утвараць характэрныя гукі пры жаванні, ядзе. Немец сядзеў за сталом на лаве, парэзваў нешта ножыкам і клаў у рот, жаваў і чаўкаў. Чорны. «Чаўкае, як свіння», — падумаў Славік, каб хоць як-небудзь прынізіць свайго непрыяцеля. Шамякін. // што і без дап. Есці, гучна прыцмокваючы. [За перагародкай], фарсіста закруціўшы спіраллю хвост, скуб з Віталькавых рук і смачна чаўкаў зелле ладны круглы парсючок. Палтаран. Казюк Клышэўскі смачна чаўкаў і ў той жа час урачыста адказваў на пытанні. Броўка.
2. Утвараць гукі, падобныя на тыя, што ўзнікаюць пры жаванні; чвякаць. Пад ботамі чаўкае набрынялая вадой зямля. Асіпенка. Боты такія мокрыя, што аж чаўкаюць у іх анучы. Лупсякоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)