Лэнь1 ’хаця б (як)’, ’каб хоць (які)’ (драг., З нар. сл.). Укр. лен (лем. і ўсх.-славац. лем, lem), славац. len. Паходзяць з le + no, г. зн. з абмежавальнай часціцы і ўзмоцненай часціцы no (ESSJ SG, 2, 401–402).

Лэнь2 ’выпоўзіны’ (Дразд.), рус. памор., сіб. лень, лёнь ’лінянне’. З лынь, якое да ліняць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Анічу́ць ’ні ў якай меры’, з прыслоўя чуць пры дапамозе прыстаўкі ні і ўзмацняльнай часціцы а (Шуба, Прыслоўе, 182).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Во́дзечка ’тут’ (Шат.). Ад водзе пры дапамозе часціцы ‑ka з суф. ‑ч‑, які надае ласкальны характар (Карскі 2-3, 69).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

часці́ца, ‑ы, ж.

1. У граматыцы — службовае слова, якое не мае самастойнага значэння, а выражае розныя сэнсавыя, мадальныя і эмацыянальныя адценні слоў, словазлучэнняў і сказаў.

2. Спец. Элементарная частка ў складзе якога‑н. рэчыва. Электроны — найдрабнейшыя часціцы матэрыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Во́дзека ’вось тут’ (Шат., Жд., 1, Шатал.). Рус. во́дека ’тс’. Ад водзе (гл.) пры дапамозе часціцы ка (Карскі 2-3, 65 і наст.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Во́хтымирь арг. ’восем’ (Рам., 9) з лац. octō ’восем’ і арг. часціцы; параўн. інш. лічэб. сентимир ’сем’, девянтимир ’дзевяць’ (гл. Рам., 9, 5).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ась ’выгук водгуку’ (Касп.). Рус. ась, чэш. asi. Ась з часціцы а‑ і займенніка сь (се). Праабражэнскі, 1, 1; Фасмер, 1, 95; Трубачоў, Зб. Васіленку, 335. Параўн. асечка, аслі, ат.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ды злучнік, часціца. Відавочная, фанетычная па паходжанню варыяцыя злучніка і часціцы да (гл.); параўн. Трубачоў, Эт. сл., 4, 180. Сюды адносяцца і камбінацыі тыпу дый (< ды + i), дык (< ды + к).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вунь прысл. (БРС, Гарэц., Байк. і Некр., Касп., Шат.). Звязана з дыял. вун, рус. вонь, вон, дыял. вωн, укр. он, онь, што ў сваю чаргу звязваюць з асабовым займеннікам ён (он, вон) (Сабалеўскі, Лекции, 96; Праабражэнскі, 1, 133; Фасмер, 2, 348). Змена галоснай у выніку лабіялізацыі пачатковага націскнога о (параўн. навагр. вонь ’вунь’, З нар. сл.); параўн. унь ’вунь’ як пераходны этап ад палес. онь да вунь. У сваю чаргу палес. онь з указ. часціцы о (літаратурнае во) і дэйктычнай часціцы -нь; параўн. іншую форму для ўказання на блізкі прадмет вось (ось < о + сь).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прад, прада — прыназоўнік і прыстаўка. З ц.-слав., ст.-слав. прѣдъ (параўн. спрадвечна бел. перад, рус., укр. перед) < прасл. *perdъ, якое з per (гл. пра) і ўзмацняльнай часціцы ‑dъ (гл. над, под) (ESSJ, 1, 173).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)