Ра́та ’адна з частак агульнай платы, доўгу і пад.’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), ’тэрмін нейкай аплаты’ (Варл.), ’чарговая павіннасць, павіннасць па чарзе’ (ТС), ’чарга’ (Сл. ПЗБ), ’чарга пасці жывёлу’ (Сцяшк. Сл., З нар. сл.). Параўн. польск. rata ’тс’ < ням. Rate ’частка, доля, частковы плацеж’ < лац. ratus ’аблічаны, вызначаны’, rata pars ’вызначаная частка’. Адзначаецца з XVI ст., запазычана з лацінскай праз польскую (Булыка, Лекс. запазыч., 84).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кулямётны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да кулямёта. Кулямётная чарга. Кулямётны разлік. // Узброены кулямётам (кулямётаў), прызначаны для кулямёта (кулямётаў). Кулямётная рота. Кулямётнае гняздо. Кулямётная тачанка.

•••

Кулямётная істужка гл. істужка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Канава́ць ’вызначаць’, канаванне ’вызначэнне лёсу’, наканаваны ’загадзя вызначаны’ (Нас.). Утворана ад кон ’вызначэнне лёсу’, ’чарга’, якое з’яўляецца прасл. konъ > (гл. Трубачоў, Эт. сл., 10, 195–196).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

засляпі́цца, ‑сляплюся, ‑слепішся, ‑слепіцца; зак.

Абл. Заплюшчыць вочы; зажмурыцца. Спачатку хаваліся Марына і Ала, а Гэлька шукала іх. Потым прыйшла Марынчына чарга. — Засляпіся, — закамандавалі ёй сяброўкі. — Каб мы паспелі добра схавацца. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аўтама́тчык, ‑а, м.

1. Рабочы, які абслугоўвае аўтамат (у 1 знач.). Токар-аўтаматчык.

2. Баец, узброены аўтаматам (у 2 знач.). Голуб памятаў, як паласнула шэра-зялёную нямецкую калону першая чарга яго аўтаматчыкаў... Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Радо́ўка1 ’від грыбоў’ (ТСБМ; астрав., смарг., мядз., бярэз., Сл. ПЗБ; ЖНС, Бяльк.). Назва ўтворана ад слова рад1 (гл.), таму што гэтыя грыбы растуць радамі (Сярж., Грыбы). Параўн. мяжо́ўка ’цімафееўка’ — расліна, якая расце па межах дарог (гл.) і пад.

Радо́ўка2, рато́ўка, радо́ўгачарга’ (ТСБМ, Гарэц., Яруш.; брасл., чэрв., бярэз., докш., навагр., лід., дзятл., Сл. ПЗБ; Сцяшк., Ян., Юрч.), ’чарга пасвіць кароў, авечак і да т. п.’ (Ян., Касп.), ’чарговае ўтрыманне нанятага пастуха’ (чэрв., лаг., брасл., Сл. ПЗБ; Сцяшк.). Ад рад1 (гл.); параўн. балг. реди́ца ’рад, шэраг’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падро́ст, ‑у, М ‑сце, м.

Спец. Зараснік маладых дрэў; маладняк. За разлогаю пакінутага пры высечцы падросту адкрылася роўненькая чарга стромых сосенак. Карамазаў.

•••

На падрост (пашыць, купіць) — з запасам на рост. Ігнась прымераў свае новыя боты: велікаватыя, на падрост пашытыя... Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чарада́, -ы́, ДМ -дзе́, мн. чаро́ды іліч. 2, 3, 4) чарады́, чаро́д, ж.

1. Рад аднародных прадметаў, жывых істот, якія размяшчаюцца або рухаюцца адзін за адным.

Ч. машын.

Ч. хмар.

2. Статак, гурт жывёл, група птушак, рыб аднаго віду.

Ч. авечак.

Ч. кароў.

Ч. птушак.

3. Гурт, натоўп (людзей).

Ч. хлопчыкаў.

Ч. мужчын.

4. Чарга.

Заўтра яго ч. пасвіць кароў.

5. у знач. прысл. чарадо́й (-о́ю). Адзін за другім; бесперапынна.

Думкі плылі чарадой.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

таўхані́на, ‑ы, ж.

Разм. Беспарадкавы рух, штурханіна, цісканіна. Хлеб прывозілі ў чырвонай скрыні на возе. Ён цёпла і свежа пах. Чарга тады раўнялася, расцягвалася яшчэ далей: пачыналася таўханіна і крык каля дзвярэй. Адамчык. Добрыя вярсты дзве не спыняліся нястрыманыя жарты, таўханіна, сумятня. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадзяльні́к, прадзяце к ’галоўны пастух’, ’хто пасе скаціну па чарзе’ (воран., шальч., Сл. ПЗБ), прадзяппікчарга пасвіць карову’ (Сцяшк. Сл.). З літ. pradienykas ’тс’ (Грынавяцкене, Сл. ПЗБ, 4, 74). Лаўчутэ (Балтизмы, 71) прыводзіць іншую зыходную форму pradieninkas ’тс’ < pradieniiū ’кожны другі дзень’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)