тик-та́к межд. ціка́к.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тикI мед. цік, род. ці́ку м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тикIII текст. цік, род. ці́ку м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Дры́ліхцік (тканіна)’ (Нас., Касп.). Паводле Кюнэ (51), запазычанне з польск. drelich ’тс’ (а гэта з ням. Drellich ’тс’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тикII бот. цік, род. ці́ка и (о древесине и собир.) ці́ку м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Наці́кнуць ’напомніць, нагадаць’ (Ян.), нацекну́ць ’намякнуць’ (ТС), націкаць ’найсці на след, напасці на след’ (Гарэц., Др.). Да цік ’памяць, кемнасць’, параўн. na cik ’на памяць’: na cik nie prychodič (Арх. Федар.), цокнуць ’раптоўна ўцяміць’, нецікавы ’з аслабленымі разумовымі здольнасцямі’ (ТС), гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Су́тарга ’рэзкае скарачэнне мышц’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), ’канвульсія, сударга, эпілепсія’ (Ласт.), су́торга ’тс’ (ТС), суторгацік?’: на абодвух ачох суторга скачэ (Полымя, 2001, 3, 253), су́таргі ’торганне, спазмы’ (Некр. і Байк., Ласт.), су́тарж ’сударга’ (Ласт.). Вытворныя з су- ад торгаць (гл.), параўн. сударга.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Нацяка́ць, натяка́ты ’намякаць’ (брэсц., Нар. лекс.), натякну́ті ’напомніць’ (бельск., Ніва, 6 мая 1979 г.), укр. натяка́ти, натякну́ти ’намякаць, намякнуць’. Відаць, не можа разглядацца асобна ад наці́кнуць ’напомніць, нагадаць’, нацкну́ць ’тс’ (гл.), што дэманструюць розныя варыянты кораня, прадстаўленага ў цік ’памяць, кемнасць’, ці́кнуць ’раптоўна успомніць’, цекну́ць ’раптоўна прыйсці ў галаву’ і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

маха́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. чым. Рабіць узмахі, рухі ў паветры. [Чалавек] ішоў не спяшаючыся, махаў партфелем, нібы забаўляўся ім. Чарнышэвіч. Вяла махала крыллямі разамлелая галка. Адамчык. // каму чым і чым. Падаваць знак, сігнал. Параход плаўна адваліў ад прыстані. За яго кармой запенілася вада. Усё больш і больш аддаляўся бацька. Ён махаў Сашку рукою. Даніленка. З узгорка, як куля, шыбаваў Алесь, .. [Сцёпкаў] брат, і махаў шапкаю, каб Сцёпка спыніўся. Колас. // чым. Разм. Рабіць узмахі якой‑н. прыладай у час работы. Махаць сякерай. □ Гадзіннік захроп, зашыпеў і, набраўшы духу, бомкнуў адзін раз і зноў пачаў махаць маятнікам .. і стукаць: цік-так, цік-так... Брыль. Пакуль можна было касіць, махаў касою госць побач з Міканорам. Мележ.

2. чым. Трэсці чым‑н., пагражаючы каму‑н. [Бацька] з перакрыўленым тварам махаў пальцам перад .. [сынавым] носам. Карпаў. Махае на людзей кулакамі .. пан камендант. Бажко.

3. Разм. Хутка ісці, рухацца, шпарыць. — Эх ты, брат, і жук, — у сваю чаргу разгадаў яго думку Міхал і засмяяўся: — Махай дадому. Васілевіч. — Ты махай за вярбу, а я ціхенька зайду з другога боку куста. Ляўданскі.

•••

Хоць ты махалам махай — занадта многа каго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нерв, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Адзін са шматлікіх пучкоў валокнаў у выглядзе белых канацікаў, якія ідуць ад галаўнога і спіннога мозга да органаў пачуццяў, мышцаў, залоз і інш. і даюць целу магчымасць рухацца і адчуваць.

Зрокавы н.

2. мн. Уся такая сістэма, якая вызначае дзейнасць арганізма, стан і паводзіны чалавека.

Нервы не вытрымалі.

3. перан. Цэнтр якой-н. дзейнасці, асноўная дзейная сіла чаго-н.

Нёман быў нервам сяла.

Выматаць усе нервы (разм., неадабр.) — змучыць, давесці да знямогі.

Іграць на нервах (разм., неадабр.) — гнявіць, нерваваць каго-н. чым-н.

Трапаць нервы (разм., неадабр.) — хвалявацца, моцна нерваваць каго-н.

|| прым. нерво́вы, -ая, -ае.

Н. цэнтр.

Нервовыя хваробы.

Нервовая сістэма.

Н. цік.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)