Бек ’князь’. Рус. бек, укр. бек і г. д. (балг. бег, серб.-харв. бе̏г, алб. beg, венг. bég). Запазычанне з цюрк. моў. Цюрк. слова — роднаснае тур. bey. Дзмітрыеў, Тюрк. эл., 20; Шанскі, 1, Б, 82. Параўн. тур. (старое) beg, уйг. bäg, чагат. bäk і г. д. Гл. яшчэ Локач, 24; MESz, 1, 267.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бе́ркут ’птушка арол.’ Рус. бе́ркут, укр. бе́рку́т. Запазычанне з цюрк. моў. Параўн. чагат. börküt, усх.-цюрк., казах. bürküt, тат. birkut і г. д. Фасмер, 1, 157; Праабражэнскі, 1, 24; Дзмітрыеў, Тюрк. эл., 21 (параўн. і Шанскі, 1, Б, 98). Польск. berkut (праз усх.-слав. мовы; Брукнер, 21). Няясным, аднак, застаецца націск на першым складзе.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Таза́к ’партупея; рэмень праз плячо для нашэння шаблі’ (Ласт.). Запазычанне, параўн. ст.-цюрк. tušaɣ ’путы’ (параўн. Анікін, 561).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бахрама́ ’махры’ (Бяльк.), бахрома́ (Сакал.), бахрыма́ (Бяльк.). Рус. бахрома́, укр. бахрома́. Запазычанне з цюрк. моў: параўн. тур., крым.-тат. maχrama ’вуаль для жанчын’ (< араб.), Фасмер, 1, 137; Дзмітрыеў (Тюрк. эл., 19–20) удакладняе, што запазычанне з кыпч. цюрк. моў (дзе ёсць чаргаванне m : b). Параўн. яшчэ Шанскі, 1, Б, 60. Бел. і ўкр. словы, відавочна, узяты з рус. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бахмат (ст.-бел.), бохмат ’нізкарослы конь’ (Гіст. лекс., 139; Булыка, Запазыч.), татарскі, асабліва нагайскі конь’ (XVI ст., Нас. гіст.). Рус. дыял. бахма́т ’маленькі, моцны конь’, укр. бахма́т ’верхавы конь’ (з XVI ст.), польск. bachmat ’нізкі, моцны конь татарскай пароды’. Старая этымалогія (Міклашыч, 414; Локач, 11–12; аб крыніцах гэтай версіі гл. Заянчкоўскі, Stud. orient., 46) — запазычанне з цюрк. *pahn at, *pehn at ’вялікі конь’ (< перс. pähn ’вялікі, шырокі’ + цюрк. at ’конь’) — вельмі няпэўная (Фасмер, 1, 136–137; Заянчкоўскі, там жа, 46–47; Менгес, Зб. Чыжэўскаму, 187 і наст.). Заянчкоўскі, там жа, прапануе зыходзіць з цюрк. *bahimat, *bahmat (араб. bahim ’чыстай масці’ + цюрк. at ’конь’). Менгес, там жа, зыходзіць з мусульманскага імя Mähmäd, Mähmāt (з заменай m > b праз пасрэдніцтва пэўных цюрк. дыялектаў; сумненні адносна гэтай этымалогіі Дзікенман, RS, 19, 13). Параўн. яшчэ Трубачоў, Происх., 57–58. Булыка (Запазыч., 39) прыводзіць як крыніцу запазычання тур. bachmat (!). Вельмі няпэўна; адкуль гэта форма? Ст.-бел. слова дае рад вытворных, вядомых у сучаснай бел. мове (гл. ніжэй). Гл. яшчэ Адзінцоў, Этимология, 1971, 195–201.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Була́т (БРС). Рус. була́т, укр. була́т. Запазычанне з цюрк. bulat < перс. pūlād ’сталь’. Фасмер, 1, 238. Параўн. Шанскі, 1, Б, 222.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Балта ’сякера’ (Нас.). Відавочна, запазычанне з польск. bałta ’тс’ (а гэта з венг. balta < цюрк.; Брукнер, 12). Параўн. яшчэ Фасмер, 1, 118.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бураў ’свердзел’ (Інстр. II). Рус. бура́в, укр. бура́в. Лічыцца запазычаннем (у рус. мове з XVI ст.) з цюрк. моў (тат. burau̯‑ < цюрк. bur‑ свідраваць’, bura‑, buraɣy і г. д.). Корш, AfslPh, 9, 494; Бернекер, 102; Дзмітрыеў, Тюрк. эл., 22; Фасмер, 1, 242–243; Шанскі, 1, Б, 228–229. Версія пра запазычанне з герм. моў (гл. бур) не пераконвае (яна ў Гараева, 33; Праабражэнскі, 1, 53; Рудніцкі, 257).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кайма́ ’паласа’ (ТСБМ): «…вузкая кайма маладога асінніку…» Значэнне яўна другаснае, аднак цяжка вытлумачыць, што тут — русізм або мясцовы перанос ад кайма ’шляк, край’ (Бяльк.). Геаграфія не вельмі паказальная, аднак дазваляе думаць пра запазычанне з рус. літар. мовы. У рус. адзначаецца з XVI ст., запазычана з цюрк. моў (параўн. тур. kajma ’строчка, вышыўка, шляк’). Цюрк. слова ўтворана ад дзеяслоўнай асновы kaj‑, kajmak ’аблямоўваць’, гл. Бернекер, 1, 469.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Караго́ль ’ястраб перапёлачнік, Accipiter nisus L.’ (Касп.) — вандроўнае слова, якое мае цюрк. крыніцу (karguj) (Трубачоў, Эт. сл. 11, 68–69; Слаўскі, 3, 117–119).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)