Пахрасці́цца ’прарасці, папускаць храсткі да ўсходу’ (КЭС, лаг.; ганц., карэліц., дзятл., віл., ст.-дар., слуц., Сл. ПЗБ). Да na‑ і храсток ’парастак (бульбы, гуркоў і інш.)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гарлавы́, ‑ая, ‑ое.

1. Які мае адносіны да горла (у 1 знач.). Гарлавы храсток.

2. Нізкі, здаўлены (пра голас). І раптам стук кулака па стале разлёгся, як рэха, у бязлюднай карчме, а за ім гарлавы крык: — Так, Шчыгельчык, ці не? Кажы!.. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Раст, мн. л. расты́, ’парастак’ (астрав., Жд. 1). Нульсуфіксальнае ўтварэнне ад расты́, параўн. расток, храсток (гл.). Сюды ж (калі гэта не запазычанне з украінскай) раст — “маленькія-маленькія, з галоўку шпількі, сінія, іншым часам белыя кветкі, вылазяць амаль адразу, як сыдзе снег” (Караткевіч, Маладосць, 1987, 1, 159). Параўн. укр. раст ’ключыкі, Primula veris L.; кураслеп, Anemona nemorosa L.’, макед. рас ’куст’, балг. раст ’дубчык’, ра́сте ’галінкі для тутавага шаўкапрада’. Параўн. таксама аналагічныя, але аддзеяслоўныя рус. дыял. раст ’лепшы час для росту зеляніны і пад.; для сенакосу, збору малака (на масла) і пад.’, ’маладая трава (на пашы)’, што, паводле БЕР, 6, 186, запазычаны са стараславянскай; а таксама славен. rȃst ’рост, расліннасць’, серб.-харв. ра̑ст ’расліна’, макед. раст ’рост’, ст.-слав. растъ ’рост, вырастанне’, якія з’яўляюцца рэгулярнымі адпаведнікамі прасл. *orstъ < orsti, гл. рост, расці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)