храсто́к
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
храсто́к |
храсткі́ |
| Р. |
храстка́ |
храстко́ў |
| Д. |
храстку́ |
храстка́м |
| В. |
храсто́к |
храсткі́ |
| Т. |
храстко́м |
храстка́мі |
| М. |
храстку́ |
храстка́х |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
храсто́к, -тка́, мн. -ткі́, -тко́ў, м.
Гнуткая і шчыльная злучальная тканка арганізма пазваночных жывёл і чалавека, якая ўтварае некаторыя часткі шкілета і дыхальных шляхоў.
|| прым. храстко́вы, -ая, -ае.
Храстковыя рыбы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
храсто́к, -тка́ м., анат. хрящ; хря́щик;
○ надгарта́нны х. — надгорта́нный хрящ
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
храсто́к, ‑тка, м.
Гнуткая і шчыльная злучальная тканка пазваночных жывёл і чалавека, якая ўтварае некаторыя часткі шкілета і дыхальных шляхоў дарослага чалавека. Храсткі гартані. □ Перасадка чалавеку такіх тканак, як храсток, косці, рагавіца вока, — ужо не праблема. «Звязда». Чалавек азірнуўся і пайшоў паволі назад. Храсткі яго носа варушыліся. Чорны.
•••
Надгартанны храсток — надгартаннік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
храсткаві́на, -ы, ж.
Рэчыва, з якога складаецца храсток.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
надгарта́нны, ‑ая, ‑ае.
Які знаходзіцца над гартанню.
•••
Надгартанны храсток гл. храсток.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
надгарта́ннік, -а, мн. -і, -аў, м.
Тонкі доўгі храсток, які дапамагае закрываць гартань пры ядзе.
|| прым. надгарта́нны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
хрящI анат. храсто́к, -тка́ м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
храсткападо́бны, ‑ая, ‑ае.
Падобны на храсток.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
надгарта́нны надгорта́нный;
○ н. храсто́к — надгорта́нный хрящ
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)