сканда́ліць, -лю, -ліш, -ліць; незак.

1. Учыняць скандал (у 2 знач.); дэбашырыць.

2. каго (што). Знеслаўляць.

Старога бацьку не скандальце.

|| зак. насканда́ліць, -лю, -ліш, -ліць (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чыні́ць, чыню́, чы́ніш, чы́ніць; чы́нены; незак., што.

1. Рабіць, учыняць, тварыць.

Запас бяды не чыніць.

2. Рабіць кудзелю.

Жанчыны чынілі кудзелю.

|| зак. учыні́ць, -чыню́, -чы́ніш, -чы́ніць; -чы́нены (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прасле́даваць, -дую, -дуеш, -дуе; -дуй; зак.

1. каго (што). Гнацца за кім-н., каб дагнаць, знішчыць.

П. звера.

П. ворага.

2. каго-што. Учыняць ганенні, прыгнятаць.

П. перадавых дзеячаў культуры.

|| наз. прасле́даванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сканда́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; незак.

Учыняць скандал (у 2 знач.); дэбашырыць. Як вам не сорамна скандаліць, дзядзька Цімафейчык? — звярнулася.. [гаспадыня] да госця. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узурпі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.

Учыніць (учыняць) узурпацыю. Узурпіраваць вярхоўную ўладу. // перан. Разм. Захапіць (захопліваць) у сваё поўнае распараджэнне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

учыня́цца несов., разг.

1. соверша́ться, происходи́ть; случа́ться; см. учыні́цца;

2. страд. учиня́ться; соверша́ться; устра́иваться; см. учыня́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бато́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; незак.

Уст. Учыняць кару, катаваць батагом ці чым‑н. іншым. Ірад меў шляхецкі ўбор і хітры Твар лісіцы І ў руках бізун, Якім батожыў мужыкоў заўсёды. Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

соверша́ть несов.

1. (делать) рабі́ць; чыні́ць, учыня́ць; (о чём-л. дурном) твары́ць, вытвара́ць; (производить) право́дзіць; (осуществлять) здзяйсня́ць, ажыццяўля́ць; (исполнять) выко́нваць; (вершить) вяршы́ць;

2. (условие, сделку и т. п.) учыня́ць, заключа́ць; афармля́ць;

3. (об обряде) спраўля́ць; рабі́ць; (о богослужении) адпраўля́ць; см. соверши́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

звані́ць, званю́, зво́ніш, зво́ніць; незак.

1. Утвараць гукі пры дапамозе звона, званка.

2. каму. Выклікаць званком тэлефоннага апарата для размовы па тэлефоне.

З. па тэлефоне.

3. перан., пра каго-што, аб кім-чым і з дадан. Разносіць чуткі, плёткі, учыняць шум (разм.).

Нечага пра гэта ўсюды з.

Званіць у званы (разм.) — усюды расказваць пра што-н.

|| зак. пазвані́ць, -ваню́, -во́ніш, -во́ніць (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чини́тьII несов., книжн. (производить) чыні́ць, учыня́ць; (делать) рабі́ць; (создавать) ствара́ць;

чини́ть суд чыні́ць суд;

чини́ть неприя́тности рабі́ць непрые́мнасці;

чини́ть препя́тствия рабі́ць (ствара́ць) перашко́ды.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)