Навальні́ца ’рус. гроза’ (БРС, Касп., Бяльк., Кліх, Сцяшк., Яруш., Байк. і Некр.), ’бура, ураган; наплыў, вялікая маса, тлум’ (Гарэц., Др.-Падб.), польск. крак. nawalnica ’вялікі, раптоўны, моцны дождж’, паўн.-зах. nawalnica, nawałnica ’бура з градам, моцным ветрам і праліўным дажджом’, усх. ’дажджавая хмара’, славін.-кашуб. nωvωwlńica ’бура’. Беларуска-польская інавацыя, утвораная хутчэй за ўсё незалежна на абедзвюх тэрыторыях са спалучэння тыпу навальны дождж (nawalny deszcz) ’тс’, што ў сваю чаргу да навала (nawała) ’стыхія’; ’бура’, валі́ць ’ісці’ (пра ападкі) і пад., гл. Цыхун, Бел.-польск. ізал., 145–146.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Скло́ка ‘сварка, непрыязныя адносіны’ (ТСБМ), ‘калатня, гармідар; віхор, ураган’ (Ласт.), ‘моцны вецер з дажджом’: нахопітца склока да й пакруціць, паломіць усе збожэ (Сержп.). Параўн. укр. скло́ка ‘сварка’ (з рус., гл. ЕСУМ, 5, 276), рус. скло́ка ‘тс’, якое Якабсон (IJSLP, 1959, 1–2, 270) узводзіць да клок (гл.), параўн. таксама клаката́ць ‘сварыцца’ (Мат. Гом.), гл.; сюды ж склы́ка ‘лаянка, варожасць’ (Касп., Мат. Гом.), ‘сваркі, калатня’ (Растарг.), якое Трубачоў (Дополн., 3, 642) лічыць экспрэсіўным пераўтварэннем склока; хутчэй да клы́чыць ‘шкуматаць, блытаць; дражніць (злаваць)’, гл. Фасмер (3, 642) рус. склы́ка разглядае як дэрыват ад клык (гл.). Першасным значэннем трэба прызнаць ‘блытаць, круціць’, параўн. клочча ‘адходы пры апрацоўцы льну’ (гл.), рус. скло́чить ‘склычыць, пераблытаць’ (Ласт.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
зне́сці¹, знясу́, знясе́ш, знясе́; знясём, знесяце́, знясу́ць; знёс, зне́сла і знясла́; знясі́; зне́сены; зак.
1. каго-што. Несучы, даставіць, спусціць уніз.
З. слоікі з варэннем у склеп.
2. каго-што. З сілай скінуць, зрушыць з чаго-н., адкуль-н.
Мост знесла (безас.) вадой.
Ураган знёс дах.
3. што. Разбурыць, разабраўшы, зняць з паверхні.
З. старую хату.
4. што. Тое, што і зняць (у 4 знач.).
5. каго-што. Прынесці з розных месц у адно (многае, многіх).
З. каменне ў кучу.
6. што. Адыходзячы, узяць з сабой, украсці.
З. чужую кнігу.
7. перан., што. Сцярпець, перанесці.
Моўчкі з. крыўду.
|| незак. зно́сіць, зно́шу, зно́сіш, зно́сіць.
|| наз. знос, -у, м. (да 3 знач.).
Стары дом ідзе на з.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
зне́сці I сов.
1. (в одно место) снести́; (тяжёлые предметы — ещё) стащи́ть;
2. (сверху вниз) снести́; (тяжёлые предметы — ещё) стащи́ть;
3. (переписать, перенести вниз) снести́;
4. (разрушить) снести́; (ветром, водой — ещё) сорва́ть, унести́;
з. мост — снести́ мост;
урага́н знёс страху́ — урага́н снёс (сорва́л) кры́шу;
5. (срубить) снести́;
з. галаву́ — снести́ го́лову;
6. карт. снести́, сбро́сить;
7. (уходя, взять с собой, похитить) унести́;
з. чужу́ю кні́гу — унести́ чужу́ю кни́гу;
8. перен. (вытерпеть) снести́, перенести́, вы́нести, стерпе́ть;
з. паку́ты — перенести́ страда́ния
зне́сці II сов. (яйцо) снести́
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
вецер / парывісты, кругавы: віхор / скразны: скразняк / сухі гарачы, у пясчаных пустынях: сухавей, самум / што выварочвае дрэвы: буралом / разбуральнай сілы: ураган / моцны і рэзкі, кароткачасовы: шквал / слабы, каля мора: брыз, вятрыска / рэзкі халодны: сівер (разм.) / халаднаваты: свяжак (разм.) / скразны: скавыш / дзьме знізу, каля зямлі: нізавік (разм.); віскуцень (абл.); віхура (паэт.)
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)