Трайга́трое’ (Сцяц.), трайга́ і трайгу́ ’тс’ (Сцяшк. Сл.), трайгу́ ’ўтрох’ (шчуч., Сл. ПЗБ). Запазычанні, якія з’яўляюцца формамі Р. і Д. скл. польскіх зборных лічэбнікаў troje, — Р. trojga, Д. і М. trojgu.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Траі́цца ’раздзяляцца на тры часткі’, ’утройвацца, павялічвацца ў тры разы’ (ТСБМ), укр. трої́ти(ся), рус. трои́ть(ся), польск. troić się, н.-луж. tšojś, в.-луж. trojić, славен. trojíti ’дзяліць на тры часткі’, ’павялічвацца ў 3 разы’, серб. тро̀јити (се). Прасл. *trojiti () утворана ад асновы *troj‑ зборнага лічэбніка *trojі (м., ж. р.), *trojе (н. р.) ’трое’, які развіваўся (пад уплывам *dъvojь) з і.-е. *trei̯ó‑трое’ < *tréi̯es ’тры’ (Покарны, 1092; Сной₂, 786). Сюды ж траі́ць ’дзяліць на тры часткі’, ’злучаць у адно з трох’ (ТСБМ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

хрэстама́тыя, ‑і, ж.

Вучэбны дапаможнік, які ўяўляе сабою зборнік выбраных твораў або ўрыўкаў з іх. [Турсевіч:] — Ты ведаеш [Андрэй] апавяданне са школьнай хрэстаматыі, як хлопчык раскрываў пупышкі, бутоны кветак, каб яны хутчэй зацвілі на клумбе. Колас. Трое [вучняў], трохі збіваючыся, заглядаючы ў хрэстаматыю, нараспеў дэкламуюць. Навуменка.

[Грэч. chrēstomátheia ад chrēstós — карысны і manthánō — вывучаю.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жы́ўнасць, ‑і, ж., зб.

Разм. Жывыя істоты, часцей дробныя. Усякая жыўнасць у балоце варушыцца. Лынькоў. Корміцца галавень самай разнастайнай і, як правіла, прыдоннай жыўнасцю: дробнымі чарвякамі, ракападобнымі, слімакамі і малюскамі. Матрунёнак. // Дробная свойская жывёла. У Самабыля ёсць розная жыўнасць: куры, трое парасят, дзве казы і трусы. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Трэ́йка1 ‘мяльшчык, мяльшчыца’ (светлаг., хойн., Мат. Гом.), ‘трапальшчыца’ (хойн., ЛА, 2, Трух.); ‘мяліца, церніца, на якой труць лён, каноплі’ (ельск., Мат. Гом.). Да церці (гл.). Суфіксацыя, як у жне́йка, варажэ́йка і пад.

Трэ́йка2 ‘тройчы’ (Сцяшк. Сл.), трэ́йкі ‘тс’ (Янк. 1; маз.. Мат.), трэ́йко ‘тс’ (Нар. Гом., ТС). Параўн. укр. тре́йки ‘тс’. Утвораны пры дапамозе канцавых часціц з элементам ‑к‑ (гл. Копечны ў ESSJ SG, 1, 316), як у словах колькі, укр. скі́лько, польск. kilko, kilka, серб. ко̏лико, балг. колко і пад. Да тры, гл. тройка1. Карэннае ‑эй‑ замест ‑ой‑ можна патлумачыць уплывам балцкага субстрату, параўн. літ. trejì ‘тры’, trẽjosтрое’, лат. trejiтрое’ (якое ўжываецца толькі з множналікавымі назоўнікамі), trejāds ‘траякі’; аднак, хутчэй за ўсё, тут мае месца варыянтнасць асноў *tri‑/*tre‑, параўн. трэці, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

папрастава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак.

Разм. Пайсці напрасткі, прама. Калі чалавек пайшоў нацянькі, нягледзячы на дарогу, кажуць «папраставаў». Скрыган. — Ну, я пайду, — сказала Прузына і папраставала цераз гасцінец у поле да ветрака. Каліна. Трое спакойна павярнулі і папраставалі па плошчы да шчодра асветленага помніка цяжкай вайне і вялікай перамозе. Янкоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сапрэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Сапсавацца ад вільгаці і цяпла; згнісці, сатлець. [Дзядзька:] — Вы бачылі, мужчыны, жыта якое наша. Усё сапрэла. Сергіевіч. Дзед кажа, што гэта ўжо бярвенне ўсярэдзіне сапрэла на парахню. Сабаленка.

2. Змакрэць ад поту. [Патржанецкі:] — У мяне сапрэлі ногі. Я не разуваўся трое сутак. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цягаві́ты, ‑ая, ‑ае.

Здольны многа і цяжка працаваць; загартаваны ў працы; працавіты. Валы — цягавітая, пакорлівая скаціна, корму ёй дабіраць не трэба, а работы адзін вол зробіць за трое коней. Пестрак. [Дырэктар:] — Цяжкі цэх, ясна. Там не кожны падніме. Туды трэба чалавека цягавітага, з галавой, такога, што можа любую справу на ногі паставіць. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Трыкля́ты ‘пракляты’ (Нас., Байк. і Некр.), ст.-бел. треклятый ‘тс’ (ГСБМ). З ц.-слав. трьклѧтъ, утворана з дапамогай прыстаўкі тры‑ < ц.-слав. трь‑, тре‑ са значэннем найвышэйшай ступені прыметнікаў, звязана з лічэбнікам тры (гл.), і ‑кляты < кля́сці ‘праклінаць’ (гл.); да семантыкі параўн. укр. дыял. трикля́тий ‘тройчы пракляты’ і рус. дыял. будь тро́е пракля́той (выраз абурэння). Гл. Фасмер, 4, 95, 97; ЕСУМ, 5, 637.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падкра́сціся, ‑крадуся, ‑крадзешся, ‑крадзецца; ‑крадзёмся, ‑крадзяцеся; пр. ‑краўся, ‑кралася; зак.

Наблізіцца, падысці крадком, непрыкметна, паціху. [Рыль] туліцца бліжэй да чаротаў, каб спрытней падкрасціся да дзікіх качак. Колас. Аднойчы да калючай агароджы лагера падкраліся трое падлеткаў. Новікаў. // Надысці, настаць неўзаметку (аб здарэннях, з’явах і пад.). Падкралася старасць. Падкралася восень. Падкраўся страх. □ Паволі і непрыкметна падкраўся вечар. Бажко.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)