папе́рнік, ‑а, м.

Разм. Рабочы папяровай прамысловасці. [Бацька:] — Твой тата папернік, а ты нават не пацікавіўся, як і з чаго мы робім паперу. Мяжэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

салда́т, -а, Ма́це, мн. -ы, -да́т, м.

1. Радавы ваеннаслужачы сухапутнага войска, а таксама ваеннаслужачы наогул.

С. музычнага ўзвода.

2. перан. Ваенны чалавек, воін.

Мой тата — стары с.

С. рэвалюцыі (той, хто прысвяціў сваё жыццё справе рэвалюцыі; высок.).

Лясныя салдаты — партызаны.

|| памянш. салда́цік, -а, мн. -і, -аў, м.

Скакаць у ваду салдацікам (прысл.; стоячы, у стаячым становішчы). Алавяны с. (дзіцячая цацка — фігурка салдата).

|| прым. салда́цкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Тату́ля ’ласкавы зварот да бацькі’ (ТСБМ), а таксама ў звароце да дзіцяці (Нас.), ’сын, вельмі падобны да бацькі’ (Яўс.), ’хросны бацька’ (Сцяц. Сл.), тату́ль іранічнае ’вялікі хлопец, старэйшы за іншых’ (беласт., Сл. ПЗБ). Гл. тата, з экспрэсіўнай суфіксацыяй, параўн. матуля1, і ў пераносным ужыванні.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мікі́та ’стары танец: двое трымаюцца за канцы палкі і, перакідваючы ногі праз яе, па чарзе пытаюцца: — «Мікіта, ці ты-та? — Не я-та, мой тата!» (зах., Даль). Інакш у БелСЭ, 7 (гл.). Ад імя Мікіта (як і «Лявоніха», «Яйка», «Юрачка»), якое з с.-грэч. Νικήτης.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

напамяну́ць, ‑мяну, ‑мянеш, ‑мяне; ‑мянём, ‑меняце; зак.

Разм. Тое, што і напомніць (у 1 знач.). Тата, дык ты ж глядзі, не забудзь пра саначкі, — яшчэ раз напамянула Мая. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

казыта́цца, казычуся, казычашся, казычацца; незак.

Тое, што і казытаць (у 1 знач.). У шэрым шынялі, з чырвонай зоркай на шапцы, тата казытаўся вусамі і рагатаў, падкідаючы Даніка на руках. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ба́тюшка

1. (отец) уст. ба́цька, -кі м., та́та, -ты м.;

2. (в обращении) уст. ба́цька, -кі м., ба́цюхна, -ны м., та́та, -ты м., та́тка, -кі м.;

3. (священник) разг. ба́цюшка, -кі м.;

ба́тюшки мои! в знач. межд. ба́цюхны мае́!, (а) ма́мачкі!;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пра́здник м., прям., перен. свя́та, -та ср.;

бу́дет и на на́шей у́лице пра́здник погов. пры́йдзе, та́та, і на́ша свя́та;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зарабі́цца, ‑раблюся, ‑робішся, ‑робіцца; зак.

Разм.

1. Тое, што і запрацавацца.

2. Запэцкацца, вымазацца чым‑н. — Каб і твой тата працаваў у кузні ды браўся за вуголле, таксама зарабіўся б у сажу. Чарот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тату́ся ’ласкавы зварот да бацькі’ (ТСБМ), тату́сь, тату́ська ’пра святара’ (Нас.), тату́сь ’хросны бацька’ (Касп., ТС, Мат. Маг.), та́тусь ’зневажальна пра бацьку’ (Сцяц. Сл.). Да тата, гл. Форма з націскам на першым складзе запазычана з польск. tatuś ’тс’, дзе падобныя формы вельмі распаўсюджаныя, параўн. dziaduś, pradziaduś; да семантыкі параўн.: “Czechowicza tatusiem nowokrzczeńców nazywa” (Варш. сл., 7, 34).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)