Перасява́ласіта’ (іўеў., Сцяшк. Сл.). Утворана ад дзеяслова шматразовага дзеяння перасяваць < перасеяць ’прасеяць (муку) < пера- і сеяць (гл.) пры дапамозе суф. ‑л‑а са значэннем ’прадмет дзеяння’. Аналагічна славен. presevaloсіта для прасейвання мукі ў млыне’. Чэш. prosėvadio ’рэшата’ — з іншай прэфіксацыяй.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сі́таўкі (ситавки) ‘від грыбоў’ (Шымк. Собр.). Відаць, да сітавы, сіта (гл.), параўн. рашэтнік (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

імжа́ка, ‑і, ДМ ‑жацы, ж.

Абл. Імгла, імжа. Ды і само неба, наскрозь прамоклае, то выбухала бурным дажджом, то прасейвала, як праз сіта, золкую імжаку. Лынькоў. Восеньскі дзень слязіўся агіднай імжакай. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Па́сітаксіта, гусцейшае за рэшата’ (лях., карэліц., Сцяшк. Сл.). Адназоўнікавае ўтварэнне з прэфіксам pa‑. Беларускае (Борысь, Prefiks., 54).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

раздажджы́цца, ‑дажджыцца; безас. зак.

Разм. Стаць надоўга дажджлівым, сырым (пра надвор’е). Дождж ліў і ўдзень, і ўночы. Часамі на момант прачышчалася, але хмары валакліся нізка і дождж зноў пачынаў сеяць, як праз сіта. Раздажджылася надоўга. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Абяча́йка ’край рэшата, крышкі дзежкі, павекі’ (Бір. дыс.), абячаек ’вобад, які ўтварае краі сіта ці века для дзяжы’ (Шат.). Гл. абечак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прасе́яцца, ‑сеецца; зак.

1. Ачысціцца ад прымесей, прайшоўшы праз сіта. рэшата і пад. / у перан. ужыв. Але нічога! З часам усё прасеецца і стане на сваё месца. Гаўрылкін.

2. Прасыпацца праз шчыліну, адтуліну (пра што‑н. сыпучае).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэшата / з дробнаю сеткай: сіта, падсітак

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Паўпа́сітаксіта’ (карэліц., Сцяшк. Сл.). Да пасітак (гл.). Паў- далучылася ў выніку дзеяння народнай этымалогіі пры незразумелай ўжо форме пасітак. Аналагічна паўкашак (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прасе́яць, ‑сею, ‑сееш, ‑сее; зак., што і чаго.

1. Прапусціць праз сіта, рэшата і пад. для ачысткі ад пабочных прымесей. Старая Лукашыха, Аўгеня, прыйшла да свае суседкі Югасі пазычыць падсітак прасеяць мукі. Колас. Нідзе, здаецца, няма столькі пяску, як на гэтай дарозе. Белы, чысты, сыпучы, як прысак. Яго нібы прасеялі праз сіта. Ракітны. / у перан. ужыв. Час потым прасеяў усё, паставіў усё на сваё месца. Мележ. Паэту не заўсёды ўдавалася так прасеяць моўны матэрыял, каб ачысціць яго ад слоў вузкаабласной лексікі, русізмаў, паланізмаў. Ярош.

2. і без дап. Сеяць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)