Ві́льгаць ’сырасць, макрата; вада, вадкасць’ (БРС, КТС, Нас.; КЭС, лаг.; Мал., Бяльк., Шат., Касп.); ’адліга’ (Нас.). Укр. ві́льгість ’вільгаць, сырасць’. Лексема запазычана з польск. wilgoć ’тс’ (Шатэрнік, 46; Пальцаў, Лекс. і грам., 38; Цвяткоў, 60) ці дакладней са ст.-польск.: ст.-бел. вилкость (з XV ст.) ст.-польск. wilkość (Карскі, Труды, 310). У сучаснай бел. мове маецца вельмі шмат новаўтварэнняў з пачатковым вільгаць‑: вільгатнець, вільгацеабмен, вільгацеаддача, вільгацелюбівы, вільгацепадʼёмны, вільгаціць, вільгацеёмістасць, вільгацястойкі, вільгацяўстойлівы і інш.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
заду́ха, ‑і, ДМ ‑дусе, ж.
Разм.
1. Парнасць, духата. Не зважаючы на расу і сырасць, адчувалася ўжо набліжэнне дзённай задухі. Мележ.
2. перан. Спешка ў рабоце, якая стамляе, знясільвае. Узваліць стагакід ношку, і ў нас адразу задуха — раскідваеш, разносіш па стозе. Місько.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Моч, моча ’мокрае, дажджлівае надвор’е, вільгаць, макрата, сырасць’ (Бяльк., Янк. БП, ТС; зэльв., Жыв. сл.; беш., Нар. сл.; ганц., Сл. ПЗБ), ’мача’ (шальч., Смарг., Сл. ПЗБ; ТС). Да мача́, мокры (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
промо́зглость
1. за́тхласць, -ці ж.; гні́ласць, -ці ж.; сапсава́насць, -ці ж.;
2. зо́лкасць, -ці ж.; сы́расць, -ці ж.; см. промо́зглый;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Сыро́мля ’сырасць’ (Нар. Гом.), ’сырое, мокрае (дрэва, сена, салома)’ (глуск., Янк. Мат.), ’сырыя дровы’ (Ян.), ’сырая, недагатаваная страва’ (Янк. 3.). Укр. палес. сиро́мля ’сырызна, нешта сырое’. Утворана ад сыры (гл.) па тыпу сухомля, сухмель, гл. сухмень.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
тхлань, ‑і, ж.
Разм.
1. Балоцістае месца. — Колькі ворагаў не дайшло, загінула ў дрыгве, у бяздоннай тхлані: і коннікаў ханскіх, і тых крыжакоў, і тых гітлераўцаў, — закончыў .. [Зыгмусь] пераканана, зірнуў у бясконцую далечыню супрацьлеглага берага і задумаўся, быццам прыпамінаючы нешта. В. Вольскі.
2. Гніль, цвіль, сырасць. Пахла травамі, прэлаю парою, тхланню. Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Маква́ ’дождж’ (ельск., Мат. Гом.), укр. моква́ ’слота, мокрае надвор’е’, ’нізкае, заліваемае вадой месца’, рус. дан. моква́ ’сырасць’, польск. mokwa ’дождж’, славац. mokva ’вадкасць’, moskva ’мокрае збожжа’, mokvať ’мокнуць’, ’сачыцца (аб ране)’, ’пацець (аб войнах)’, mokvavý ’сыры’; чэш. mokvavý ’які мокне’, mokvati ’цячы (аб гнойнай ране)’, ’раставаць (аб лёдзе, снезе)’, славен. močvírje ’балота, дрыгва, балацявіна’, močvírnat ’балоцісты, багністы’, серб.-харв. мо̏чвар ’сырасць, макрата ад дажджу’, ’дажджлівае надвор’е’, мо̀чвара ’лужа, стаячая вада, балота’, макед., балг. мочур ’балота, дрыгва’, ’багністая мясцовасць’. Прасл. moky, mokъve (Фасмер, 2, 639). Менш верагодна Махэк₂ (372). Ён у канчатку слова бачыць ‑var, якое рэдукавалася ў ‑va паводле слоў на ‑а (напр., mokrota).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
цямно́та, ‑ы, ДМ ‑ноце, ж.
Разм. Тое, што і цемната. [Петрусёва маці:] — Якая пагода нецікавая і цямнота, сырасць... Гартны. [Сымон:] — Я хацеў бы ведаць ноты... Пашкадуй мае цямноты: Навучы, скінь з мяне ночку, Каб і я мог чытаць кнігі І па нотах граць, як пан! Колас. Пры панах у цямноце жыла ты, Галадала і мерзла ў замець. І жыцця майго першую дату Не змагла зберагчы твая памяць. Арочка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Макра́дзь ’дажджлівае надвор’е’ (Інстр. I, асіп., КЭС, чачэр., Мат. Гом.), ветк. макрадзё ’макрата’ (Мат. Гом.); слаўг. макра́дзе, макра́дзь, дубр. мыкря́дзь ’балота, амшара, мокрае месца ля вытокаў рэчкі’ (Нар. словатв.), гродз., маг. мокрадзь ’мокрае месца, балота’ (Гарб.), рус. мо́кредь, мо́креть, мо́крядь ’мокрае надвор’е’, ’макрата’, славац. mokraď ’невялікае балота’, ’сырасць, макрата’, ’нягода’. Прасл. mokrʼadь (mokradь) /mokrědь утворана ад прыметніка mokrъ ’мокры’ і суф. ‑jadь. Слаўскі (SP, 1, 64). Да мокры (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Макрата́ ’вада, вільгаць’, ’мокрае, дажджлівае надвор’е’ (ТСБМ, ТС, Інстр. I), жытк. макрота ’мокрае, гразкае, балоцістае месца’ (Мат. Гом.), укр. мокро́та ’аб дажджы, мокрым снезе, мокрае надвор’е’, рус. мокрота́ ’макрата’, н.-луж. mokšota, в.-луж. mokrota ’макрата’, ’макрадзь’, чэш., славац. mokrota, славен. mokrôta ’вільгаць, сырасць, макрота’, серб.-харв. мокро̀та, макед., балг. мокрота ’тс’. Прасл. mokrota — субстантывізаваны прыметнік з суф. ‑ta (з вакальным ‑o‑), які кантынууе і.-е. ‑tā (Слаўскі, SP, 1, 42). Да мокры (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)